viasna on patreon

Хроніка пераследу ў Беларусі 17 лістапада

2020 2020-11-17T21:23:55+0300 2020-11-17T21:41:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/semchanka.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У аўторак, 17 лістапада, працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Магілёў

Па інфармацыі магілёўскіх праваабаронцаў "Вясны", днём 17 лістапада ў Магілёве была атрыманая супрацоўніца Магілёўскага драмтэатра Вольга Семчанка.

Вольга Семчанка. Фота:
Вольга Семчанка. Фота: "Белсат"

Супрацоўнікі міліцыі забралі яе з працы ў раённы аддзел міліцыі. У Ленінскім РАУСе на дзяўчыну склалі адміністрацыйны пратакол паводле арт. 23.34 КаАП за ўдзел у маршы памяці Рамана Бандарэнка 15 лістапада ў Магілёве. Родныя паспелі перадаць ёй перадачу. Чакаць суду Семчанка будзе ў ізалятары часовага ўтрымання, дзе цяпер вельмі шматлюдна – 14 лістапада ў Магілеў прывезлі амаль 200 арыштаваных з жодзінскага ізалятару. Раней Семчанка ўжо двойчы прыцягвалі да адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

Акрамя таго, з раніцы пайшоў у Кастрычніцкі РАУС Магілёва і больш не выйшаў на сувязь актывіст Уладзімір Цурпанаў. Вядома, што ў дачыненні да яго вядзецца адміністрацыйны працэс паводле арт 23.34 КаАП.

Як паведмляе mspring.mediа, магілёўскі актывіст Аляксандр Хамратаў стаў падазраваным па справе аб абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Вядома толькі, што Хамратаў быў адміністратарам пабліка ў «Укантакце», у якім нехта размясціў каментар абразлівага характару ў адрас супрацоўніка (або супрацоўнікаў міліцыі). На дадзены момант да прад’яўлення абвінавачвання актывіст знаходзіцца пад вартай. Увечары 16 лістапада ў кватэру актывіста Аляксандра Хамратава з ператрусам прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК. У гэты момант сам Хамратаў і яго састарэлая мама знаходзіліся дома. Пасля вобшуку выянлі яго кампутар і смартфон. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа падчас ператрусу літаральна «разграмілі» пакой актывіста, у тым ліку зламалі канапу.

Мінск

Паведамляецца, што ў Мінску днём затрымалі некалькі ўдзельнікаў акцыі салідарнасці студэнтаў-музыкаў БДАМ. Іх прозвішчы невядомыя.

Днём забралі з працы з ГЦ "Цітан" міліцыянты ў штацкім Данііала Аленіуса. Дома ў яго быў праведзены ператрус. Пасля гэтага ён перастаў выходзіць на сувязь.

Віцебшчына

Сёння ў 14:45 супрацоўнікі міліцыі затрымалі актора Віцебскага драмтэатра ім. Я. Коласа Максіма Коржыцкага. Малады чалавек патэлефанаваў жонцы і паведаміў, што ён затрыманы за помнік Воінаў інтэрнацыяналістаў, калі шанавалі памяць Рамана Бандарэнкі.

Па інфармацыі "Белсат", у Глыбокім затрымалі трэнера Аляксандра Шарабайку. Яго хацелі затрымаць раней за акцыю памяці Рамана Бандарэнкі, але ён не пусціў міліцыянтаў у дом. Сёння ўвечары, калі ён пайшоў забіраць дачку са школы, прыехалі дзве машыны міліцыянтаў і забралі Аляксандра проста ў двары школы №3. Дачка вельмі перапалохалася.

Гомельшчына

Як паведамілі праваабаронцам "Вясны", па папярэдняй інфармацыі, днём 17 лістапада на БМЗ у Жлобіне былі затрыманыя двое работнікаў: Віктар Шмігельскі і Ілля Патрушаў. Працоўных выклікалі на гутарку да следчага. Перад уваходам у ЗП іх затрымалі. Аднаго пры затрыманні паклалі тварам у асфальт.

На мяжы ў незалежнай журналісткі Ларысы Шчыраковай забралі ноўтбук пасля асабістага дагляду на памежным пераходзе Новая гута, калі яна вярталася з адпачынку. Пра гэта яна паведаміла ў сябе на старонцы ў фэйсбуку. 

Асаблівую ўвагумытнікаў, па яе словах, выклікалі грошы, кнігі і ноўтбук, які ў выніку і забралі на экспертызу.

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства