viasna on patreon

Палітычны пераслед у суботу 14 лістапада

2020 2020-11-14T20:42:00+0300 2020-11-16T01:07:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne_06.09.2020_tut.by.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманні ў Мінску 6 верасня 2020 г. Ілюстрацыйнае фота

Затрыманні ў Мінску 6 верасня 2020 г. Ілюстрацыйнае фота

14 лістапада працягваўся пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

У Мінску каля ГЦ Dana Mall затрымалі дзвюх дзяўчын, якія стаялі са сцягам уздоўж праспекту Незалежнасці. Бус падʼехаў са спіны, дзяўчыны яго не бачылі. Адну дзяўчыну АМАПавец схапіў за даўгія валасы. Бус некаторы час стаяў, а пару хвілін таму зʼехаў. Адна з затрыманых – Таццяна Альшэўская.

Таксама ў розных месцах Мінску былі затрыманыя:

  • Кандратовіч Галіна 
  • Свірыдчук Грыгорый
  • Дунай Ігар
  • Шыркавец Аляксандр
  • Пасевіч Марыя
  • Карнеева Ірына

Увечары ў Новай Баравой невядомыя забралі трох мужчын. 

Каля фёскі Дафарэнцыя былі затрыманы Таццяна Барджэева і Анатоль Аўсяны.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства