viasna on patreon

У актывіста Аляксандра Мацеюка прайшоў ператрус. Міліцыянты шукалі «забароненую сімволіку»

2020 2020-11-12T08:27:48+0300 2020-11-12T08:27:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/macejuk-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Мацеюк.

Аляксандр Мацеюк.

У кватэру да Аляксандра Мацеюка 11 лістапада прыйшлі з пракурорскай санкцыяй на агляд некалькі супрацоўнікаў Чыгуначнага РАУС гораду Віцебску. Як піша "Віцебская Вясна", падставай для ператрусу паслужыў фотаздымак, змешчаны ў адным з віцебскіх паблікаў...

Як заявілі міліцыянты, напярэдадні ў тэлеграм-канале «Віцебск неверагодны» з'явілася фота, на якім некалькі чалавек стаяць у канцы вуліцы Цітова каля абеліску і трымаюць у руках бел-чырвона-белы сцяг. Супрацоўнікі МУС вырашылі, што адзін з іх – Аляксандр Мацеюк, хоць твараў на фотаздымку, які прадэманстравалі міліцыянты, разабраць немагчыма. Адміністрацыйнага пратаколу міліцыянты не складалі.

Актывіст заявіў, што не мае да гэтай фатаграфіі ніякага дачынення.

Тым не менш, міліцыянты пачалі праводзіць агляд памяшкання, заявіўшы, што іх цікавіць забароненая сімволіка. На пытанне актывіста, а якая ў нас у краіне сімволіка забароненая, адзін з супрацоўнікаў адказаў: «Ну не забароненая, а незарэгістраваная».

Нічога цікавага для сябе не знайшоўшы, супрацоўнікі РАУС сышлі.

Для актывіста так і засталося загадкай, на якой падставе пракурор даў санкцыю для правядзення агляду памяшкання. На думку Аляксандра Мацеюка, сённяшні ператрус можна патлумачыць толькі як спробу запалохаць актывіста ды тых грамадзян, якія працягваюць выходзіць на масавыя акцыі пратэсту.

Аляксандр Мацяюк пасля прэзідэнцкіх выбараў правёў 11 сутак за кратамі ІЧУ. Адны суткі засталіся неадбытыя. 

«Магчыма, міліцыянты чакаюць зручнага моманту, каб мяне забраць зноў» – мяркуе ён.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства