viasna on patreon

Затрыманні ў Беларусі 10 лістапада Дапоўнена

2020 2020-11-10T13:56:43+0300 2020-11-10T23:03:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/silaviki_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзесятага лістапада ў Беларусі працягваецца пераслед людзей па палітычных матывах. Праваабаронцы "Вясны" кожны дзень збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Днём 10 лістапада падчас акцыі "Ланцуг салідарнасці" каля БДЭУ затрыманы пяць студэнтаў універсітэта. Невядомыя людзі ў цывільным запхалі іх у мікрааўтобус і звезлі ў невядомым накірунку. Затрыманыя – студэнткі Анастасія ГлушэньАрына Бруснігіна, Кацярына Леонава, Марыя Курэнь, Алена Яшкіна.

Раней суполка студэнтаў анансавала «ланцуг салідарнасці» з пацярпелымі за палітычную пазіцыю. Мяркуецца, што выкраданне ўчынілі сілавікі і што студэнтаў могуць павезці ў Заводскі РУУС. Падазраюць, што сілавікоў магла выклікаць адміністрацыя ўнівэрсітэту.

"На мяне данеслі з універсітэта". Студэнт – пра адлічэнне з БДЭУ і "адміністрацыйку" за ўдзел у акцыі

Былы студэнт 3-га курса факультэта міжнародных эканамічных адносінаў БДЭУ 20-гадовы Назар Бязносік распавёў "Вясне", як за сваю грамадзянскую пазіцыю ён страціў навучальнае месца і быў аштрафаваны за сядзячую акцыю супраць гвалту над пенсіянерамі.

Раніцай у Мінску ў рамках крымінальнай справы па артыкуле 370 КК (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі) быў затрыманы 19-гадовы Мацвей Копач. Яго даставілі ў Цэнтральнае РУУС. 

Праваабаронцам "Вясны" паведамілі, што з паўторным ператрусам прыйшлі ў дом да маці заснавальніка грамадскага руху "Дзея" Кіма Самусенкі, фігуранта крымінальных спраў паводле ч. 2 арт. 349 і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Сам Кім знаходзіцца пад вартай з 3 лістапада.

На заснавальніка “Дзеі” ўзбудзілі дзве крымінальныя справы. Адна з іх — за ўзлом сістэмы Мінгарвыканкама

Затрыманага 3 лістапада заснавальніка і сябра рады грамадскага руху “Дзея” Кіма Самусенку падазраюць ва ўзломе кампутарнай сістэмы Мінгарвыканкама (ч. 2 арт. 349 КК) і дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у Мінску з 9 жніўня (ч. 1 арт. 342 КК). Праз два дні быў затрыманы і брат Кіма — Аляксей Самусенка. «Вясна» распавядае, што вядома па гэтай справе на дадзены момант.

Як паведамляе "Радыё Свабода", у Магілёве каля Кастрычніцкага суду невядомыя схапілі журналіста-фрылансэра Аляксандра Сідарэўскага. Тры дні таму Сідарэўскаму прысудзілі 15 дзён арышту за «ўдзел» у адной з «несанкцыянаваных акцыяў пратэсту», дзе ён працаваў у якасці журналіста, меў накідку з надпісам «Прэса». Тады яго пакінулі на волі.

Таксама вядома, што пасля вобшку быў затрыманы ў межах крымінальнай справы "па масавых беспарадках" Віталь Яўмененка.

Па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса затрыманы барысаўчанін Анатоль Хіневіч. Вядома, што раней ён адбываў 15-сутачны арышт па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Потым на яго ўзбудзілі крымінальную справу. 

"Узломвалі дзверы, рабілі ператрус, канфіскавалі ўсю тэхніку", — распавядаюць блізкія Анатоля пра яго пераслед.

Сам Анатоль Хіневіч утрымліваецца ў жодзінскім следчым ізалятары.

Увечары ў Мінску быў затрыманы журналіст Алег Груздзіловіч. Яго забралі проста з дому, піша "Радыё Свабода". Міліцыянты прыйшлі а 19.30 у кватэру Алега Груздзіловіча і прадэманстравалі яму здымкі з акцыі пратэсту 25 кастрычніка ў Мінску, на якіх ён быў.

«Сказалі, што трэба нешта яшчэ ўдакладніць і адвезлі яго ў Фрунзенскае РУУС, дзе яго нібыта чакае ўчастковы»,— паведаміла жонка Алега Мар’яна.

Праз некалькі гадзін ёй патэлефанавалі з РУУС і паведамілі, што муж у ізалятары на Акрэсціна, паведамляе "БАЖ".

 Інфармацыя дапаўняецца і дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства