viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-11-10T13:33:37+0300 2020-12-09T18:25:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 10 лістапада:

Па-за межамі: У Кіеве амаль тры месяцы дзейнічае Free Belarus Center, дзе дапамагаюць рэпрэсаваным беларусам. Сярод тых, хто прыязджае ва Украіну—і ўжо былыя беларускія студэнты, якія былі адлічаны са сваіх ВНУ за грамадска-палітычную дзейнасць і погляды. У Польшчы працуе Цэнтр Беларускай салідарнасці. А Фонды салідарнасці (BY_Help, BYSOL, Сумленныя людзі) распавялі пад час анлайн-канферэнцыі пра сваю працу.

Каментар: Што рабіць, калі да вас прыйшлі з вобшукам? Праверыць паперы і панятых, бо тыя могуць быць міліцыянтамі ў адстаўцы. Падрабязней пра тое, што трэба ведаць у такіх сітуацыях і на што звяртаць увагу, распавядзе валанцёрка берасцейскай філіі “Вясны” Ганна.

А распрацоўшчык прыкладання “Красная кнопка” Аляксандр Літрэеў распавядзе, як яно з’явілася і як працуе зараз. Праграма дазваляе падаваць трывожны сігнал праваабронцам і сваякам пра гвалтоўнае затрыманне.

Каментар эксперта: Сітуацыя ў Светлагорску нічым не адрозніваецца ад сітуацыі ў іншых маленькіх гарадах Беларусі — заўважае мясцовая праваабаронца “Вясны” Алена Маслюкова. Акцыі пратэсту ўспыхнулі адразу ж пасля 9 жніўня і былі нечаканымі, але потым пайшлі на спад — у тым ліку з-за рэпрэсій. Людзей звальняюць з працы (нават вузкіх спецыялістаў), даюць штрафы, якія немагчыма сплаціць на заробак у маленькім гарадзе, і нават прысуджаюць арышты за тое, чаго чалавек не рабіў. Тым не менш людзі дакладна вывучылі, што такое “23.34” і як карыстацца 27-ым артыкулам Канстытуцыі. Падрабязней — у гутарцы з праваабаронцай.

У музычных паўзах — падборка песень розных гуртоў, якія аб’яднаныя адным: іх удзельнікі былі затрыманыя на мінулым тыдні, а некаторыя з іх ужо атрымалі арышты:

  • Павел Аракелян, саксафаніст (15 сутак арышту)
  • Андрусь Такіданг (15 сутак арышту) і Кастусь Лісецкі, гурт “Recha
  • Іван Арцімовіч, гітарыст гурта  “Vuraj(7 сутак арышту)  
  • Philip Petchenko, бас-гітарыст гурта “Dee Tree (12 сутак арышту)
  • Лёня Паўлёнак, вакаліст і стваральнік гурта “Нагуаль”  (15 сутак арышту)
  • Яўген Змушко, вакаліст гурта “Мутнае вока” (15 сутак арышту)
https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2020-11-10_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства