Затрыманні на Маршы медыкаў і Жаночым маршы. Пераслед у Беларусі сёмага лістапада Дапоўнена
У суботу сёмага лістапада ў Беларусі працягваецца пераслед людзей па палітычных матывах. Праваабаронцы "Вясны" кожны дзень збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску па палітычных матывах.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
У 12:00 у Мінску быў анансаваны Марш медыкаў. Як толькі людзі ў белых халатах сталі на прыступкі першай клінічнай бальніцы — сілавікі іх затрымалі. Іх даставілі ў Першамайскае і Ленінскае РУУС. "Вясна" збірае спіс затрыманых на акцыі:
- Акімава Наталля (Ленінскае РУУС, ІЧУ Акрэсціна)
- Аханькова Алена Ільінічна
- Бабіцкая Крысціна Віктараўна (Першамайскае РУУС, адпусцілі)
- Багамаз Кіра Мікалаеўна (вызвалена)
- Баталевіч Ігар Канстанцінавіч (Ленінскае РУУС, ІЧУ Акрэсціна)
- Бародскі Уладзімір
- Вашкевіч Жанна Мікалаеўна
- Галыгіна Аксана
- Гарунова Марына Валянцінаўна
- Гоцін Ігар Андрэеевіч (Першамайскае РУУС, ІЧУ Акрэсціна)
- Гулевіч Ніна Сцяпанаўна
- Дамброўская Наталля Дзьмітрыеўна
- Жалязнова Святлана Браніславаўна (з Ленінскага РУУС пераводзяць на Акрэсціна)
- Жгіроўскі Валерый Вячаслававіч (урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг, РНПЦ)
- Ермак Юлія Яўгенаўна (вызвалена з Першамайскага РУУС з пратаколам па 23.34 КаАП, канфіскавалі тэлефон)
- Еўсеенка Людміла (з Першамайскага РУУС дастаўлена ў ІЧУ на Акрэсціна)
- Івашкевіч Святлана Юр'еўна (Ленінскі РУУС, адпусцілі)
- Івашкевіч Юрый Мар'яновіч (Ленінскі РУУС, Акрэсціна)
- Кавалёва Аксана Андрэеўна (з Першамайскага РУУС дастаўлена ў ІЧУ на Акрэсціна)
- Карчэня Ірына (стаматолаг, Першамайскае РУУС, адпушчана)
- Карнеева Вольга Пятроўна (ІЧУ Акрэсціна)
- Кацешава Галіна (вызвалена)
- Кравец Уладзімір Пятровіч (ІЧУ Акрэсціна)
- Крыцкая Ларыса
- Крыцкі Міхаіл (ІЧУ Акрэсціна)
- Кубашова Маргарыта Барысаўна (з Ленінскага РУУС пераводзяць на Акрэсціна)
- Кузняцова Святлана Аляксандраўна (Першамайскае РУУС, адпушчаная)
- Левіна Алена Валер'еўна
- Лявончык Кацярына Уладзіміраўна
- Мазурэнка Кацярына Валер'еўна (неўрапатолаг, з Першамайскага РУУС дастаўлена ў ІЧУ на Акрэсціна)
- Манюк Вольга Фёдараўна (вызвалена з Першамайскага РУУС)
- Мароз Аксана
- Марханова Вольга (афтальмолаг,з Першамайскага РУУС дастаўлена ў ІЧУ на Акрэсціна)
- Мігель Анастасія Сяргееўна
- Мініч Аляксандр Анатольевіч (РНПЦ, ІЧУ Акрэсціна)
- Паддубны Кірыл (РНПЦ, радыёлаг, ІЧУ Акрэсціна)
- Палто Наталля Сергееўна (Ленінскі РУУС, ІЧУ Акрэсціна)
- Папоў Сяргей Алексеевіч (ІЧУ Акрэсціна)
- Працэнка Кірыл Алегавіч (ІЧУ Акрэсціна)
- Пятроўская Надзея Аляксандраўна (вызвалена з Першамайскага РУУС)
- Саўко Святлана
- Скобелева Анастасія
- Скобелеў Павел
- Смірнова Наталля Мікалаеўна (Ленінскае РУУС, ІЧУ Акрэсціна)
- Старавойтава Святлана Ягораўна (Першамайскае РУУС, адпушчаная)
- Сымановіч Алла Аляксандраўна (Першамайскае РУУС, адпушчаная)
- Таболіна Людміла Фёдараўна (ІЧУ Акрэсціна)
- Таболіна Тамара Фёдараўна
- Фадзеева Алена Аляксандраўна
- Хлявіч Віталь Мікалаевіч (лекар-узіст)
- Цэдрык Людміла
- Цыганок Кірыл Іванавіч
- Чанцаў Ігар Андрэевіч (ІЧУ Акрэсціна)
- Чорных Святлана (вывезла хуткая з Першамайскага РУУС)
- Шыманец Вольга Уладзіміраўна
- Шырынская Дзіна (з Першамайскага РУУС дастаўлена ў ІЧУ на Акрэсціна)
- Шышко Наталля
У 14:00 быў анансаваны традыцыйны Жаночы марш, але сілавікі пачалі затрыманні жанчын, калі яшчэ тыя не паспелі сабрацца. Затрымлівалі і выпадковых мінакоў. "Вясна" збірае спіс затрыманых і на гэтай акцыі:
- Абрамаў Арцём Сяргеевіч (Кастрычніцкае РУУС, адпушчаны)
- Антоненка Таццяна Віктараўна (Партызанскі РУУС)
- Бараноўская Кацярына Міхайлаўна (Кастрычніцкае РУУС, адпусцілі)
- Белавус Ілона (Маскоўскае РУУС, адпушчаная)
- Беляковіч Марыя Іванаўна (Кастрычніцкае РУУС, ІЧУ Акрэсціна)
- Бярозаўская Вольга (Кастрычніцкае РУУС, адпушчаная)
- Бычко Анастасія (Маскоўскае РУУС, адпушчаная)
- Гарноўская Антаніна (Кастрычніцкае РУУС, адпушчаная)
- Галавей Юлія Мікалаеўна (Кастрычніцкае РУУС, адпушчаная)
- Грачышкіна Ганна Генадзьеўна (Маскоўскае РУУС, Акрэсціна)
- Грэцкая Яўгенія Міхайлаўна (Партызанскі РУУС)
- Дабрыян Святлана Васільеўна (Партызанскае РУУС, Акрэсціна)
- Зелянкевіч Эмілія Леанідаўна (Маскоўскае РУУС, Акрэсціна)
- Касабуцкая Юлія Анатольеўна (Кастрычніцкае РУУС, адпушчаная)
- Карпіцкая Кацярына Аляксандраўна (журналістка "Нашай Нівы", ІЧУ Акрэсціна)
- Каршунова Таццяна Міхайлаўна (Маскоўскае РУУС, адпушчаная)
- Кляўко Юлія Эдуардаўна (Партызанскі РУУС)
- Коўган Кацярына Антонаўна (Партызанскі РУУС)
- Кужоўнік Ніна Сяргеўна (Кастрычніцкае РУУС, адпушчаная)
- Літвінко Ніна Генадзьеўна (Заводскае РУУС, ІЧУ Акрэсціна)
- Малочка Крысціна Сяргееўна (Кастрычніцкае РУУС, адпушчаная)
- Марозік Анастасія Аляксандраўна (Кастрычніцкае РУУС, ІЧУ Акрэсціна)
- Мілаш Крысціна Генадзьеўна
- Нікала-Асад Кацярына Аляксандраўна (Маскоўскае РАУС, адпушчаная)
- Нікітаровіч Юлія (Партызанскае РУУС, Акрэсціна)
- Пакала Ганна Васільеўна (адпушчана)
- Папкоў Раман (журналіст "МБХ медыя", ЦІП Акрэсціна)
- Патапава Вольга Аляксандраўна
- Рапаўчук Алена Віктараўна (Партызанскі РУУС)
- Саламаха Святлана Пятроўна (Партызанскі РУУС, Акрэсціна)
- Сіліч Аляксандр Аркадзьевіч (журналіст, Партызанскі РУУС, вызвалены)
- Сямёнава Вера Іванаўна (Маскоўскае РУУС, адпушчаная)
- Ткач Сяргей Аляксандравіч (Акрэсціна)
- Чульцова Дар'я Дзмітрыеўна (журналістка, Партызанскі РУУС, вызвалена)
Затрыманні ў рэгіёнах і мінскіх дварах
Праваабаронцам "Вясны" паведамілі, што пасля дваравого канцэрта на вул. Есеніна каля 19:30 быў затрыманы музыка Павел Аркелян. Яго даставілі ў Маскоўскае РУУС.
Увечары пасля канцэрту ў двары на Каменнай горцы затрымалі гурт «Рэха» разам з ягоным лідарам Андрусём Такіндангам. Музыкаў забралі проста з таксі.
«Некалькі бусаў з чорнымі сілавікамі заблакавалі машыну Яндэкс.таксі. Увесь гурт забралі», – пішуць гледачы "Белсата".
Таксама затрыманы ўдзельнікі гурта – Ігар Асідчанка, Кастусь Лісецкі, Леанід Паўлёнак. Паведамляецца, што чатыры музыкі з музычнымі інструментамі даставілі ў Фрунзенскае РУУС.
7 лістапада ў Брэсце затрыманы Пётр Папчэнка. Паспеў даслаць смс "мяне забралі", цяпер тэлефон недасяжны. Абставіны затрымання пакуль невядомыя.
Увечары ў Камянцы затрыманыя мінімум пяцёра: Аксана Старун, Дзяніс Цэлых, Юлія Меліхава, Аляксандра Гушча, Зміцер Кавалюк. Як піша "Брэсцкая вясна", прычына затрымання пакуль невядомая.
У Магілёве 7 лістапада затрыманы Пухаў Артур Рустамавіч.
Інфармацыя дапаўняецца.
Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?
Сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.