viasna on patreon

Пайшла з жыцця юрыст і праваабаронца Таццяна Агеева

2020 2020-11-02T19:03:38+0300 2020-11-02T19:20:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ageeva-taciana.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Агеева Таццяна. Фота: humanrightshouse.org

Агеева Таццяна. Фота: humanrightshouse.org

Сёння стала вядома аб тым што на 65 годзе жыцця заўчасна, па прычыне захворвання каранавіруснай інфекцыяй, памёрла былая адвакатка, юрыст Таццяна Агеева.

Пасля падзеяў плошчы 2010 года, калі многія адвакаты баранілі ў судах дзесяткі затрыманых кандыдатаў у прэзідэнты, удзельнікаў масавых акцый пратэсту, 14 лютага 2011 года Агееву, як некаторых іншых адвакатаў, за адстойванне прынцыпаў незалежнасці адвакатуры пазбавілі ліцэнзіі на адвакацкую дзейнасць.

Пазней Таццяна Агеева дапамагала Цэнтру прававой трансфармацыі, а з лістапада 2012 года стала шчыльна супрацоўнічаць з Беларускім дакументацыйным цэнтрам.

Апроч гэтага, Таццяна Агеева з’яўлялася аўтарам васьмі індывідуальных зваротаў супраць Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваных у Камітэце па правах чалавека ААН; адзін з іх – ад імя Ульяны Захаранка, маці зніклага ў 1999 годзе палітыка Юрыя Захаранка (у суаўтарстве з Уладзімірам Букштынавым).

У 2016-2017 гадах уваходзіла ў рабочую групу па падрыхтоўцы Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў, якія былі прынятыя на IV Беларускім форуме праваабаронцаў, прымала ўдзел у супольных праваабарончых праектах.

Сябры Праваабарончага цэнтру “Вясна” глыбока смуткуюць з прычыны заўчаснай смерці юрыста і праваабаронцы Таццяны Агеевай і выказваюць шчырыя спачуванні сыну, намесніку старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алегу Агееву і ўсім родным і блізкім памёрлай.

Больш пра Таццяну Агееву ў матэрыяле - «BISH – гэта лепшае, што здарылася са мной пасля пазбаўлення ліцэнзіі»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства