Алесь Бяляцкі: Улада паглыбляе палітычны і сацыяльны крызіс, у якім знаходзіцца беларускі народ

13.10.2010 Алесь Бяляцкі: Улада паглыбляе палітычны і сацыяльны крызіс, у якім знаходзіцца беларускі народ

Беларусь праігнаравала большую частку рэкамэндацыяў, адрасаваных краіне пры разглядзе універсальнага перыядычнага агляду (УПА), Рады па правах чалавека ААН. Гэта стала вядома з Меркаваньняў і адказаў Рэспублікі Беларусь па вывадах, прынятых для далейшага разгляду кампетэнтнымі органамі ў ходзе УПА 15 траўня 2010. Пра зьмест і прынцыповае значэньне для грамадзянскай супольнасьці краіны гэтых рэкамендацый пойдзе гаворка са старшынёй Правабарончага цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім.

Алесь Бяляцкі: Трэба прыняць усе меры для спынення эскалацыі напружанасці ды істэрыі, ствараемай уладамі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў

19.05.2010 Алесь Бяляцкі: Трэба прыняць усе меры для спынення эскалацыі напружанасці ды істэрыі, ствараемай уладамі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў

На пачатку году Праваабарончы цэнтр “Вясна” прагназаваў узмацненне хвалі рэпрэсіяў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Але тады яшчэ праваабаронцы не маглі прадбачыць, улады пойдуць на крымінальны пераслед альбо рэпрэсіі будуць мець прыхаваны характар. У якім рэчышчы развіваецца сітуацыя? Сваю ацэнку падзеям апошніх тыдняў дае кіраўнік ПЦ “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі.

Стэфановіч: Беларускую мову можа ўратаваць "станоўчая дыскрымінацыя"

15.03.2010 Стэфановіч: Беларускую мову можа ўратаваць "станоўчая дыскрымінацыя"

Дзярждэпартамэнт ЗША апублікаваў штогадовую справаздачу аб стане правоў чалавека ў сьвеце. У справаздачы сьцьвярджаецца, што ў мінулым годзе беларускія ўлады абмяжоўвалі свабоду прэсы, слова, сходаў, асацыяцый і рэлігіі, а тыя грамадзяне, што карыстаюцца беларускай мовай, падвяргаліся дыскрымінацыі. Мы пагутарылі пра моўныя праблемы на тле міжнародных актаў аб правах чалавека зь юрыстам праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцінам Стэфановічам.

Валянцін Стэфановіч: “Праваабаронцы вітаюць удзел афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі ў працы Кангрэсу супраць смяротнага пакарання”

01.03.2010 Валянцін Стэфановіч: “Праваабаронцы вітаюць удзел афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі ў працы Кангрэсу супраць смяротнага пакарання”

Напрыканцы лютага ў Жэневе адбыўся Чацвёрты Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання. Больш за паўтары тысячы юрыстаў, прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый, вядомых грамадскіх і палітычных дзеячаў з амаль 100 краін свету прынялі удзел у працы гэтага сусветнага форума.

Алесь Бяляцкі: Практыка катаванняў, гвалту, непраўдзівых сфабрыкаваных паказаньняў з боку супрацоўнікаў міліцыі ўваходзіць у паўсядзённы ўжытак

23.02.2010 Алесь Бяляцкі: Практыка катаванняў, гвалту, непраўдзівых сфабрыкаваных паказаньняў з боку супрацоўнікаў міліцыі ўваходзіць у паўсядзённы ўжытак

Масавыя затрыманні і арышты прадстаўнікоў непрызнанага Саюза палякаў, нервовае стаўленне супрацоўнікаў міліцыі да працы журналістаў, суды і абвінавачванні ў хуліганстве грамадскіх і палітычных актывістаў маюць пад сабой канкрэтныя прычыны, якія ўлада спрабуе прыхаваць за дэмагагічнымі разважаннямі аб правах і свабодах чалавека. Гэтыя прычыны называе віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі ў інтэрвію з нашым карэспандэнтам.

“Калі Лукашэнку не падабаюцца правы чалавека – няхай выйдзе з ААН”

11.05.2009 “Калі Лукашэнку не падабаюцца правы чалавека – няхай выйдзе з ААН”

Апошнім часам Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг заяваў адносна сытуацыі з правамі чалавека ў краіне. Да прыкладу, у інтэрвію агенцтву Ройтэрс ён сказаў, што у адрозьненьне ад эўрапейскіх краінаў не выкарыстоўваў сьлезацечны газ і вадамёты для разгону дэманстрантаў. А падчас паездкі ў Салігорск выказаў меркаваньне, што аснова праграмы "Ўсходняе партнэрства” — прагматычнае супрацоўніцтва. Маўляў, «пры чым тут правы чалавека да нафты і газу»? Якія мэты мае такая рыторыка кіраўніка Беларусі? Алесь Дашчынскі гутарыць з праваабаронцам Алесем Бяляцкім.

Алесь Бяляцкі: Рэгістрацыя альбо нерэгістрацыя “Нашай Вясны” вызначыць  гатоўнасьць ўладаў да зьменаў у дачыненьні да няўрадавых арганізацый

09.02.2009 Алесь Бяляцкі: Рэгістрацыя альбо нерэгістрацыя “Нашай Вясны” вызначыць гатоўнасьць ўладаў да зьменаў у дачыненьні да няўрадавых арганізацый

Інтэрвію з віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека праваабаронцам Алесем Бяляцкім

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства