Навіны за 6 жніўня 2014

Лідэр суполкі Свабоднага прафсаюзу скардзіцца ў пракуратуру на падробку дакументаў

06.08.2014 Лідэр суполкі Свабоднага прафсаюзу скардзіцца ў пракуратуру на падробку дакументаў

Віктар Стукаў мяркуе, што нехта з адказных асоб падрабіў дату ў кнізе скаргаў, дзе ёсць запіс ад ягонага імя. Тым часам адміністрацыя ААТ «Полацк-Шкловалакно» лічыць, што ён знарок шукае зачэпак, каб абвастрыць канфлікт паміж кіраўніцтвам і прафсаюзнай арганізацыяй. Гісторыя вакол кнігі скаргаў атрымалася амаль дэтэктыўная.

64 НДА з розных краінаў заклікалі прэзідэнта Аліева да безумоўнага вызвалення праваабаронцаў

06.08.2014 64 НДА з розных краінаў заклікалі прэзідэнта Аліева да безумоўнага вызвалення праваабаронцаў

У лісце да прэзідэнта Ільхама Аліева 64 НДА з Сеткі Дамоў правоў чалавека заклікаюць да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Лэйлы Юнус, Арыфа Юнуса, Расула Джафарава, Анара Мамедлі, Башыра Сулейманлы ды Хасана Хусэйнлі.

І зноў "экстрэмізм": Максіма Вінярскага выклікаюць у міліцыю

06.08.2014 І зноў "экстрэмізм": Максіма Вінярскага выклікаюць у міліцыю

Актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Вінярскага на 7 жніўня выклікаюць у РУУС Фрунзенскага раёна Мінска, каб вынесці афіцыйнае папярэджанне за "экстрэмізм".

Віцебск: пікет у падтрымку палітвязняў забаронены па традыцыйнай падставе

06.08.2014 Віцебск: пікет у падтрымку палітвязняў забаронены па традыцыйнай падставе

У заяўцы на акцыю праваабаронца нагадваў мясцовым уладам, што права грамадзян на вольнае выказванне меркаванняў і права на мірныя сходы – гэта найважнейшыя палітычныя правы. Таму ён прасіў забяспечыць на мерапрыемстве грамадскі парадак, медычнае і камунальнае абслугоўванне за кошт дзяржавы.

Суд над галоўным рэдактарам газеты “НАШ Магілёў” Ігарам Барысавым адбудзецца 12 жніўня

06.08.2014 Суд над галоўным рэдактарам газеты “НАШ Магілёў” Ігарам Барысавым адбудзецца 12 жніўня

Гэта стала вядома з позвы, якую ён атрымаў па пошце. У ёй сказана, што ў Магілёўскім раённым судзе ён мусіць быць 12 жніўня ў 15-00. Судовы працэс з нагоды заведзенай на Барысава адміністрацыйнай справы па арт. 22.9 КаАП РБ па факце перавозу газеты “НАШ Магілёў”, а таксама бюлетэня “Сацыял-дэмакрат” у сваім аўто будзе весці суддзя Леўчанка.

ААН: гуманітарная сітуацыя ва Украіне пагаршаецца

06.08.2014 ААН: гуманітарная сітуацыя ва Украіне пагаршаецца

Савет Бяспекі ААН 5 жніўня абмеркаваў гуманітарную сітуацыю ва Украіне. Прадстаўнік Упраўлення ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў Джон Гінг адзначыў, што спробы знайсці палітычныя шляхі выхаду з крызісу не далі ніякіх вынікаў.

З Юрыя Рубцова следчыя ўзялі падпіску аб неразгалошванні

06.08.2014 З Юрыя Рубцова следчыя ўзялі падпіску аб неразгалошванні

Грамадскі актывіст з Гомеля Юрый Рубцоў 5 жніўня наведаў Савецкі аддзел Следчага камітэта г. Мінска, дзе быў дапытаны як падазраваны ў межах крымінальнай справы. Справа супраць яго ўзбуджаная паводле артыкула 391 “Абраза суддзі або народнага засядацеля”.

“Вясна” перадала амбасадару Азербайджана заяву з асуджэннем арыштаў вядомых праваабаронцаў краіны

06.08.2014 “Вясна” перадала амбасадару Азербайджана заяву з асуджэннем арыштаў вядомых праваабаронцаў краіны

6 жніўня Праваабарончы цэнтр “Вясна” перадаў у амбасаду Азербайджана ў Мінску заяву з асуджэннем рэпрэсіяў рэжыму прэзідэнта Аліева ў дачыненні да вядомых праваабаронцаў.

У Жодзіна “знікла” афіцыйная папера пра забарону пікету ў падтрымку палітвязняў

06.08.2014 У Жодзіна “знікла” афіцыйная папера пра забарону пікету ў падтрымку палітвязняў

Жодзінскія ўлады забаранілі пікет, прымеркаваны да 4 жніўня, аднак праваабаронцы дагэтуль не атрымалі ніякага дакументальнага пацверджання з выканкаму.

Мікалай Статкевіч: “Прашэння ад мяне не дачакаюцца”

06.08.2014 Мікалай Статкевіч: “Прашэння ад мяне не дачакаюцца”

З перапынкам у некалькі дзён бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч атрымаў ліст і паштоўку ад беларускага палітвязня Мікалая Статкевіча, з якім знаходзіцца ў сталай перапісцы. У прыватнасці, у лісце Мікалай Стакевіч выказаў сваё стаўленне да вызвалення Алеся Бяляцкага і шэраг цікавых думак наконт сітуацыі ў нашай кране і свеце.

Праваабаронцы: Украінскія памежнікі ўчыняюць на мяжы з Крымам «самаўпраўнасць»

06.08.2014 Праваабаронцы: Украінскія памежнікі ўчыняюць на мяжы з Крымам «самаўпраўнасць»

Грамадзянаў, якія не маюць дадатковых дакументаў аб мэтах паездкі з Крыма на мацерыковую частку Украіны, прымусова здымаюць з транспарту і вяртаюць назад. Пры гэтым памежнікі нярэдка ажыццяўляюць дагляд асабістых рэчаў грамадзянаў без іх згоды і належнага афармлення.

Салігорцы ўзбунтаваліся супраць незаконнай забудовы

06.08.2014 Салігорцы ўзбунтаваліся супраць незаконнай забудовы

Незаконнае будаўніцтва аўтамабільнай дарогі праз дваравую тэрыторыю ў адным з мікрараёнаў Салігорска стала прычынай масавай незадаволенасці мясцовых жахароў. Тушыць “пажар народнага гневу” кінуліся чыноўнікі райвыканкаму і ўпраўлення капітальнага будаўніцтва.

УВКБ ААН канстатуе рэзкае павелічэнне колькасці перасяленцаў з Луганска і Данецка

06.08.2014 УВКБ ААН канстатуе рэзкае павелічэнне колькасці перасяленцаў з Луганска і Данецка

Людзі пакідаюць свае дамы з-за страху апынуцца пад крыжаваным агнём. Некаторыя асцерагаюцца пераследу за палітычныя погляды, дыскрымінацыі па этнічнай прыкмеце або гвалтоўнай мабілізацыі, як з боку ўрадавых, так і антыўрадавых сілаў.

2019: Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства