viasna on patreon

УВКБ ААН канстатуе рэзкае павелічэнне колькасці перасяленцаў з Луганска і Данецка

2014 2014-08-06T00:45:37+0300 2014-08-07T13:49:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/koshtel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Венсан Каштэль, Упраўленне ААН па справах бежанцаў

Венсан Каштэль, Упраўленне ААН па справах бежанцаў

У выніку пагаршэння сітуацыі на ўсходзе Украіны ў становішчы ўнутраных бежанцаў апынуліся 117 тысяч чалавек. Толькі за апошні тыдзень свае дамы былі вымушаныя пакінуць больш за 6 200 жыхароў. А яшчэ 730 тысяч чалавек за час канфлікту збеглі ў Расію. З пачатку года каля 2,7 тысяч Украінцаў звярнуліся з просьбай пра прытулак у краіны Еўрапейскага саюза. Пра гэта паведамляе кіраўнік еўрапейскага аддзялення Упраўлення ААН па справах бежанцаў (УВКБ) Венсан Каштэль.

Па дадзеных расійскіх уладаў, агульная колькасць грамадзян Украіны, уцекачоў у Расію ў выніку канфлікту на ўсходзе Украіны, ацэньваецца ў 730 тысяч чалавек. Большасць бежанцаў сканцэнтраваныя ў раёнах, прылеглых да мяжы, іншыя знайшлі прытулак у цэнтрах часовага пражывання, якія былі адкрыты расійскімі ўладамі. Так, 42 тысячы украінцаў размешчаныя ў 585 такіх цэнтрах.

Каля 169 тысяч чалавек, большасць з якіх - жанчыны і дзеці, вырашылі аформіць сваё знаходжанне ў Расіі і падалі дакументы на грамадзянства, атрыманне статусу бежанца, часовага прытулку або дазволаў на працу.

Больш за 117 тысячукраінцаў сталі ўнутранымі перасяленцамі. «Колькасць перасяленцаў з Луганска і Данецка рэзка ўзрасла. У чэрвені іх налічвалася 2,6 тысячы чалавек, а ў пачатку жніўня - ужо 102 тысячы, - адзначыў кіраўнік еўрапейскага аддзялення УВКБ Венсан Каштэль. - Сёння жыхары ўсходняй Украіны складаюць 87% ад агульнай колькасці ўнутрана перамешчаных асобаў. Колькасць людзей, якія пакінулі Крым, ацэньваецца ў 15 тысяччалавек».

Па словах перасяленцаў, яны зняліся з месцаў, галоўным чынам, з-за страху апынуцца пад крыжаваным агнём. Некаторыя асцерагаюцца пераследу за палітычныя погляды, дыскрымінацыі па этнічнай прыкмеце або гвалтоўнай мабілізацыі, як з боку ўрадавых, так і антыўрадавых сілаў. Людзі распавядаюць пра выпадкі выкраданняў, вымагальніцтваў і запалохванняў. У многіх разбураныя хаты, у раёнах канфлікту разбураныя аб'екты інфраструктуры, узніклі праблемы з пітной вадой.

У той жа час, з УВКБ паведамляюць, што значная колькасць жыхароў вяртаецца ў раёны, якія перайшлі пад кантроль ўрада. Па дадзеных мясцовых уладаў, за апошні тыдзень у Славянск і Краматорск з Харкаўскай вобласці вярнулася каля 4 000 чалавек. Па паведамленнях, пачынаючы з 5 ліпеня, у Славянск вярнулася 20 000 чалавек. 15 000 з іх атрымалі ад УВКБ гігіенічныя наборы. У чэрвені і ліпені тры партыі прадметаў гігіены, прадуктаў харчавання, матрацаў і пасцельных прыналежнасцяў былі адпраўленыя ў Святагорск. Дапамогу таксама атрымалі 5 000 перасяленцаў у Чырвоным Лімане. ААН пачала прадастаўляць грашовую дапамогу ўнутраным уцекачам ў Львоўскай і Вінніцкай абласцях.

УВКБ заклікае ўлады Украіны стварыць цэнтралізаваную сістэму рэгістрацыі ўнутрана перамешчаных асобаў. «Адсутнасць адзінай сістэмы абцяжарвае каардынацыю і ажыццяўленне мераў па аказанні дапамогі гэтым людзям», - паведамляюць з УВКБ. Спецыялісты падкрэсліваюць, што гэтая задача асабліва актуальная ў святле халадоў, якія набліжаюцца. Бо большасць часовых памяшканняў,  дзе пражываюць перасяленцы, не прыстасавана для халоднага надвор'я.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства