viasna on patreon

Салігорцы ўзбунтаваліся супраць незаконнай забудовы

2014 2014-08-06T07:03:23+0300 2014-08-06T07:03:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vul.cikockaga-zabudova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незаконнае будаўніцтва аўтамабільнай дарогі праз дваравую тэрыторыю ў адным з мікрараёнаў Салігорска стала прычынай масавай незадаволенасці мясцовых жахароў. Тушыць “пажар народнага гневу” кінуліся чыноўнікі райвыканкаму і ўпраўлення капітальнага будаўніцтва.

У панядзелак, 4-га жніўня, дзеля вырашэння праблемы адбыўся сход жыхароў шматпавярховага дому №53 па вуліцы Заслонава. Ініцыятарамі сходу сталі актывісты мясцовай кампаніі “Абаронім лес”, якія ўжо некалькі гадоў змагаюцца за канстытуцыйнае права гараджан на спрыяльны навакольны асяродак.

- Справа ў тым, што праектоўцы зрабілі грубую памылку, у выніку якой былі парушаны заканадаўча замацаваныя будаўнічыя нормы. На парушэнне пайшлі нібыта па просьбе ДАІ, каб разгрузіць суседнюю вуліцу ад інтэнсіўнага руху аўтатранспарту. Зрабіць гэта вырашылі за кошт бяспекі і здароўя жыхроў гэтага дому, - кажа ініцыятар сходу Уладзімір Шыла. - Мы падрыхтавалі нашы абсалютна абгрунтаваныя патрабаванні да ўладаў і на сходзе ім гэта агучылі. Варта адзначыць, што да сходу жыхары дому ўжо збіралі подпісы з гэтай нагоды і сустракаліся з чыноўнікамі. Але тады гэта не было так масава.

Прысутныя на сустрчы галоўны архітэктра гораду Святлана Круглова, намеснік старшыні райвыканкаму па добраўпарадкаванні Анатль Далгалявец і прадстаўнік Салігорскага УКБ Юрый Чухроў запэўнілі грамадзян, што будаўніцтва скразной аўтадарогі праз дваравую тэрыторыю будзе прыпынена, а зона пад дзіцячую пляцоўку павялічана. Іншыя патрабаванні адказныя чыноўнікі паабяцалі разглездець у самы бліжэйшы час і даць афіцыйны адказ.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства