Навіны за Люты 2013
14.02.2013 Мінюст адмовіў у рэгістрацыі грамадскага аб'яднання "Маладыя хрысціянскія дэмакраты"
Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі грамадскага аб'яднання "Маладыя хрысціянскія дэмакраты". Аб гэтым паведаміў БелаПАН адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Дзяніс Садоўскі.
14.02.2013 Мінюст не зарэгістраваў “Праваабарончы цэнтр “Лямбда”
У лісце за подпісам начальніцы ўпраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Кірычэнкі Алены Ольдаўны гаворыцца аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі Рэспубліканскага маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Лямбда”.
14.02.2013 Грамадска-палітычнай тэлепраграмы ў Віцебску не будзе
Старшыня Віцебскай абласной рады Партыі БНФ Леанід Аўтухоў звярнуўся да дырэктара тэлерадыёкампаніі «Віцебск» Анатоля Камовіча з прапановай стварыць новую тэлеперадачу грамадска-палітычнай накіраванасці. Аднак у адказ А.Камовіч даслаў ветлівую адмову, спаслаўшыся на недахоп фінансавання.
14.02.2013 Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці змагаецца з даўжнікамі праз сацыяльныя сеткі
У гаспадарчым судзе Віцебскай вобласці вырашылі ганіць тых, хто мае запазычынасці, апелюючы да грамадскай думкі. У сацыяльных сетках з'явіліся акаўнты "Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці ", і ад гэтага імя даўжнікам рассылаюцца папярэджанні пра неабходнасць ліквідаваць запазычанасць.
13.02.2013 Што рабіць і да каго звяртацца, калі твае правы парушаны?
Парушэнні правоў чалавека – з’ява шэраговая. А вы жадаеце ведаць, якімі правамі валодаеце і як іх абараніць? Да каго можна звярнуцца па дапамогу? Якія дзеянні можна распачаць самастойна? Шукаем адказы 16 лютага на пашыраным семінары «Правы чалавека на пальцах».
13.02.2013 Шклоўская раёнка занепакоена станам правоў чалавека ў “краінах развітых дэмакратый”
У шклоўскай раённай газеце “Ударны фронт” упершыню за некалькі апошніх гадоў з’явіўся матэрыял, у якім асуджаецца парушэнне правоў чалавека. “Ударныны фронт” першым з раёнак Магілёўшчыны засцярожыў увагу сваіх чытачоў на парушэнні правоў чалавека ў дэмакратычных краінах.
13.02.2013 Мінскі гарадскі суд скаргу Уладзіміра Лемеша не задаволіў
12 лютага Мінскі гарадскі суд разглядаў скаргу салігорскага актывіста грамадскай ініцыятывы “Еўрапейская Беларусь” Уладзіміра Лемеша. Увесь працэс доўжыўся літаральна пятнаццаць хвілін.
13.02.2013 Воін-афганец Алесь Сахарук віншуе воіна-афганца Мікалая Аўтуховіча
Ветэран вайны ў Афганістане Алесь Сахарук павіншаваў ветэрана Мікалая Аўтуховіча з днём вываду савецкіх войскаў з Афганістану, якім з’яўляецца 15 лютага 1989 года.
13.02.2013 Брэст: “Справядлівы свет” супраць платнага наведвання паліклінік
Такое рашэнне было прынята падчас справаздачнай канферэнцыі абласной структуры, удзельнікі якой аднагалосна выказаліся супраць намеру ўладаў ўвесці плату за наведванне паліклінік, пра што раней ужо выказваліся віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Анатоль Тозік і старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі.
13.02.2013 Наглядная скарга на прысуд расстралянаму Кавалёву дагэтуль не разгледжана
Адвакат Станіслаў Абразей, які бараніў Ўладзіслава Кавалёва, расстралянага паводле абвінавачання ў тэрарызме, звярнуўся да старшыні Вярхоўнага суда з патрабаваннем неадкладна разгледзець наглядную скаргу. Гэта мусіла быць зроблена не пазней як у кастрычніку мінулага году.
12.02.2013 Камісар Савета Еўропы: Беларускія праваабаронцы маюць патрэбу ў падтрымцы
12 лютага Камісар Савета Еўропы па правах чалавека сп. Нілс Муйжніекс выступіў з заявай у падтрымку беларускіх праваабаронцаў, заклікаючы ўсе краіны Савета Еўропы быць больш актыўнымі і больш лагічнымі ў сваёй палітыцы ў дадзеным напрамку.
12.02.2013 Слонім: працягваюцца акцыі ў абарону палітвязняў (фота)
У аўторак сябры Слонімскай суполкі БХД правялі новую акцыю ў рамках кампаніі ў абарону палітвязняў. На сотні пад'ездах дамоў самага вялікага мікрараёна Слоніма, а гэта Брэсцкая вуліца, вуліцы Тапалёвая, Фрацыска Скарыны, Яршова сябры БХД расклеілі лістоўкі з заклікам «Напішы ліст палітычнаму вязню!».
12.02.2013 Справы зніклых не павінны быць спісаныя ў архіў
Следства па справе зніклых палітыкаў, якое працягвалася амаль 14 год, так і не ўстанавіла ні акалічнасцей іх знікнення, ні вінаватых у гэтым. Між тым, тэрмін даўніны па гэтых справах заканчваецца праз год.
12.02.2013 Гомель: ствараецца аргкамітэт ГА па праблеме ігнаравання рашэнняў Камітэта ААН па правах чалавека
12 лютага ў Гомелі адбылася сустрэча грамадскіх і палітычных актывістаў, парушэнне правоў якіх прызнана Камітэтам ААН па правах чалавека альбо чые скаргі знаходзяцца на разглядзе. На сустрэчы абмеркавана праблема адмовы Урада Беларусі выконваць рашэнні Камітэта ААН па правах чалавека і магчымыя дзеянні па выпраўленні гэтай сітуацыі.
12.02.2013 Хведар Нюнька: Неўязны на радзіму, бо адкрыта выступаю супраць рэжыму
Кіраўнік Таварыства беларускай культуры ў Вільні не спадзяецца атрымаць адказ, чаму яму адмовілі ў візе ў Беларусь.
2024: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень