Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 528630 базавых велічыняў на 151 чалавека (колькасць выпадкаў — 170)

Арышты:

Арыштавана 129 чалавек на 1610 сутак (колькасць выпадкаў — 150)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 527

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 [9] 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
161 2008-09-24 Салавей Ігар м Бяроза Затрыманы супрацоўнамі бярозаўскай міліцыі разам з даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Юрася Губарэвіча Яўгенам Пракуратам і Сяргеем Марцалевым. Усе былі дастаўленыя ў райаддзел па падазрэньні ў рабаўніцтве кватэры. Пасля агляду рэчаў, адпушчаныя.
162 2008-09-24 Пракурат Яўген м Бяроза Пракурат Яўген, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Юрася Губарэвіча, разам з Ігарам Салаўём і Сяргеем Марцалевым затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі, даставілі ў райаддзел па падазрэньні ў рабаўніцтве кватэры. Міліцыянты запрасілі панятых, каб правесьці дагляд рэчаў. Праз некалькі гадзін адпушчаныя.
163 2008-09-23 Цянюта Андрэй м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-09-24 Гомель, Чыгуначны 7 сут. 20 б.в.
700 000 руб.
Цянюта быў зьняты з цягніка, што накіроўваўся ў Менск. Міліцыянты абвінавацілі актывіста ў тым, што ён ухіляецца ад судовага працэсу і пратрымалі да раніцы ў ізалятары. Цянюта пакараны за тое, што ўзняў бел-чырвона-белы сцяг на Дзень гораду.
164 2008-09-23 Высоцкі Сяргей м Сяргея Высоцкага, лідэра незарэгістраванай Партыі Свабоды, памежнікі высадзілі з цягніка на беларуска-украінскай мяжы, дастаўлены ў дзяжурную частку, адпушчаны праз некалькі гадзін. У пашпарт без тлумачэнняў пастаўленая пячатка аб забароне выязджаць за межы краіны.
165 2008-09-22 Гаўруцікаў Сяргей м Віцебск Сяргей Гаўруцікаў, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 Ігара Каныгіна. Яго затрымалі за распаўсюд улётак. Тэкст улёткі растлумачваў грамадзянам патрабаванні Еўразвязу па змене беларускага выбарчага заканадаўства, утрымліваў інфармацыю пра парушэнні пры фармаванні выбарчых камісій, а таксама чаму цяперашнія выбары нельга прызнаць легітымнымі. Гаўруцікаў дастаўлены ў РАУС Першамайскага раёна г. Віцебска, дзе ўзятае тлумачэнне і складзены пратакол аб выняцці 260 улётак. Праз дзве гадзіны адпушчаны.
166 2008-09-22 Сіліверст Васіль м Ельск Васіль Сіліверст, сябра ініцыятыўнай групы кандыдата ў дэпутаты ад АГП у Палескай выбарчай акрузе № 43 Мікалая Гаўрыленкі, затрыманы маёрам міліцыі а 22-й гадзіне маёрам міліцыі Калеснікам і дастаўлены ў дзяжурную частку Ельскага райаддзелу міліцыі. Нагодай для затрымання сталася адсутнасць флікера. Затрыманне суправаджалася абразай у бок Васіля Сіліверста і пагрозамі пасадзіць за краты.
167 2008-09-21 Данілава Святлана ж 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) 2008-11-21 Ананіч Алена Менск, Першамайскі 20 б.в.
700 000 руб.
Актывістка з Барысава была затрыманая за распаўсюд перадвыбарчых улётак з заклікам да байкоту. Дастаўленая ў РАУС, дзе ў дачыненьні да распаўсюдніцы быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні, які быў адасланы па месцы жыхарства Данілавай у Пракуратуру Барысаўскага раёну. У РАУСе жанчыну пратрымалі каля 15 гадзінаў. Роўна праз 2 месяцы пасьля затрыманьня суд вынес пастанову без удзелу ў працэсе Сьвятланы.
168 2008-09-21 Іваноў Кастусь м 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) Полацак 50 б.в.
1 750 000 руб.
На Іванова Кастуся быў складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 22.9 – “распаўсюд інфармацыйных выданьняў без выходных дадзеных”
169 2008-09-21 Круткін Алесь м 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) Полацак 50 б.в.
1 750 000 руб.
Аштрафаваны за распаўсюд газэт, прысьвечаных кампаніі “БАЙКОТ 2008!”. Складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 22.9 – “распаўсюд інфармацыйных выданьняў без выходных дадзеных”, па якім яму пагражае да 50 базавых велічынь штрафу. Адпушчаны пад распіску, што ён зьявіцца ў суд па першым патрабаваньні.
170 2008-09-18 Саколін Вадзім м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-09-18 Савасьцян Людміла Менск, Цэнтральны 30 б.в.
1 050 000 руб.
Уначы 18 верасня ў Савецкім раёне Менска за расклейку налепак «Байкот!» былі арыштаваныя актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Сцяпан Лаўрэцкі і Вадзім Саколін. Пры арышце да іх ужылі фізічную сілу: білі дубінкамі па нагах і спіне. У іх адразу жа забралі мабільныя тэлефоны, не даўшы патэлефанаваць ні бацькам, ні сябрам. Затым маладых людзей адвезлі ў Савецкае РУУС, дзе склалі пратакол па арт. 23.34 КААП РБ -- «парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства або пікетавання».
171 2008-09-18 Лаўрэцкі Сцяпан м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-09-18 Рэлява Аксана Менск, Цэнтральны 30 б.в.
1 050 000 руб.
Уначы 18 верасня ў Савецкім раёне Менска за расклейку налепак «Байкот!» былі арыштаваныя актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Сцяпан Лаўрэцкі і Вадзім Саколін. Пры арышце да іх ужылі фізічную сілу: білі дубінкамі па нагах і спіне. У іх адразу жа забралі мабільныя тэлефоны, не даўшы патэлефанаваць ні бацькам, ні сябрам. Затым маладых людзей адвезлі ў Савецкае РУУС, дзе склалі пратакол па арт. 23.34 КААП РБ -- «парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства або пікетавання».
172 2008-09-15 Скрабец Яўген м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-09-16 Харытанюк Берасьце, Маскоўскі 5 сут. На затрыманага у 2 гадзіны ночы на праспекце Рэспублікі берасцейскага актывіста Скрабца Яўгена склалі пратакол ў парушэньні артыкула 17.1. “дробнае хуліганства” КаАП РБ. Хлопцы рабілі надпісы “Байкот” на вуліцах Берасьця. Міліцыянты трымалі іх да абеду, а потым склалі пратакол за дробнае хуліганства. Паводле абвінавачаньня Яўген і Міхась нецэнзурна лаяліся.
173 2008-09-15 Ільін Міхаіл м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-09-16 Харытанюк Берасьце, Маскоўскі 5 сут. На затрыманага у 2 гадзіны ночы на праспекце Рэспублікі берасцейскага актывіста Міхася Ільіна склалі пратаколы ў парушэньні артыкула 17.1. “дробнае хуліганства” КаАП РБ. Хлопцы рабілі надпісы “Байкот” на вуліцах Берасьця. Міліцыянты трымалі іх да абеду, а потым склалі пратакол за дробнае хуліганства. Паводле абвінавачаньня Яўген і Міхась нецэнзурна лаяліся.
174 2008-09-13 Цянюта Андрэй м 166 КаАП – «непадпарадкаваньне патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі» 2008-09-24 Дамненка Марына Гомель, Цэнтральны РАУС 7 сут. 20 б.в.
700 000 руб.
У Гомелі падчас сьвяткаваньня Дня гораду міліцыя схапіла мясцовага актывіста незарэгістраванага “Маладога фронту” Андруся Цянюту зь бел-чырвона-белым сьцягам. Андрусь з паплечнікамі ішоў на канцэрт да Лядовага палацу. Міліцыянты выхапілі з натоўпу маладафронтаўца са сьцягам і, зьбіваючы, павалілі на зямлю. Як паведаміў Андрусь, яму вывіхнулі палец і пашкодзілі калена. Напачатку хлопца прывезьлі ў аддзяленьне міліцыі на вуліцы Мазурава, а затым — у Цэнтральны РАУС. Супраць яго склалі некалькі пратаколаў, у прыватнасьці, за нецэнзурную лаянку й супраціў міліцыі.Ноч спадар Цянюта правёў у халодным пакоі, седзячы на бэтоннай падлозе. Уранку, калі міліцыянты да пачатку суду хацелі адвезьці Андруся ў ізалятар часовага затрыманьня, ён запатрабаваў лекара, бо з-за моцнай прастуды пачуваў сябе вельмі кепска. Яго адпусьцілі бяз позвы ў суд. Атрымаўшы мэдычную дапамогу, Андрусь зьехаў з Гомеля.
175 2008-09-07 Макарэвіч Сяргей м 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) 2008-09-24 Менск, Адміністратыўная камісія пры адміністрацыі Ленінскага раёна Актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Сяргея Макарэвіча затрымалі ў цэнтры Менска за распаўсюд налепак, якія заклікаюць байкатаваць «парламенцкія выбары». У дачыненні да яго складзены пратакол па артыкуле 21.14 КОАП (парушэнне правілаў утрымання населеных пунктаў).
176 2008-09-07 Амельчанка Іван м 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) 2008-09-24 Менск, Адміністратыўная камісія пры адміністрацыі Ленінскага раёна Актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Івана Амельчанку затрымалі ў цэнтры Менска за распаўсюд налепак, якія заклікаюць байкатаваць «парламенцкія выбары». Ва УУС Ленінскага раёна сталіцы актывіста даставілі ў 23 гадзіны. Усю ноч Амельчанка правеў пад арыштам. Вызвалілі актывіста толькі ў 11 раніцы. У дачыненні да яго складзены пратакол па артыкуле 21.14 КОАП (парушэнне правілаў утрымання населеных пунктаў).
177 2008-09-05 Ханяўка Вадзім м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1), 19.3 КаАП – «распіванне алкагольных напояў ў грамадскім месцы» (былы 17.3) 2008-09-06 Менск, Савецкі 15 сут. Моладзевага актывіста Вадзіма Ханяўку суд Савецкага раёну Менску пакараў 15 суткамі зьняволеньня. Пра гэта паплечнікам маладафронтаўца паведамілі ў міліцыі ў ноч з 5-га на 6-га верасьня, сказаўшы, што Вадзіма Ханяўку ўжо адвезьлі ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна. Маладафронтаўца Вадзіма Ханяўку затрымалі ў цэнтры гораду раніцою 5 верасьня і абвінавацілі ў знаходжаньні ў грамадзкім месцы ў п'яным выглядзе.
178 2008-08-28 Скрабец Яўген м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) Менск, Ленінскі У Берасьці па падазрэньні ў нанясеньні надпісу "БАЙКОТ" на помнік Леніну, які стаіць на аднайменнай плошчы, 28 жніўня быў затрыманы актывіст Маладога Фронту Яўген Скрабец. У Ленінскім РАУСе на Я.Скрабца быў складзены пратакол. Актывіст падазраецца ва ўчыненьні правапарушэньня па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) — нанясеньне надпісу на помнік. У актывіста была канфіскавана фотакамэра, якую пасля агляду яму вярнулі. У 17.50 маладафронтавец быў адпушчаны на волю.
179 2008-08-27 Салаш Сяргей м 9.2 КаАП – «паклёп» 2008-09-10 Бачышча Алена Барысаў, раённы 25 б.в.
875 000 руб.
10 верасня суддзя Барысаўскага раённага суда Алена Бачышча прызнала незарэгістраванага прэтэндэнта ў кандыдаты па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63 Сяргея Салаша вінаватым у здзяйсненні правапарушэння, якое падпадае пад дзеянне артыкула 9.2 КаАП РБ ("Паклёп") і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 25 базавых велічынь. Намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама Валянціна Шутко і бібліятэкар сярэдняй школы №11 (зараз -- сакратар акруговай камісіі па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62) Таццяна Стасава абвінавацілі Салаша ў тым, што ён назваў іх "фальсіфікатарамі выбараў". Абвінавачанне падтрымалі сведкі -- супрацоўнікі Барысаўскага райвыканкама Малеін і Данская. Адвакат Салаша Павел Сапелка мае намер абскардзіць рашэнне Барысаўскага суда ў вышэйстаячай судовай інстанцыі.
180 2008-08-20 Круткін Алесь м 26.1 КаАП – «нез'яўленне ў ваенкамат» (былы 25.1) 2008-08-20 Абрамава Натальля Полацак 2 б.в.
70 000 руб.
Алесь Круткін аштрафаваны на дзьве базавыя велічыні, або 70 тысяч рублёў, за тое, што не прыйшоў у ваенкамат. Судзьдзя полацкага гарсуду спадарыня Абрамава прызнала актывіста "Маладога фронту" Алеся Круткіна парушальнікам правапарадку за тое, што ён нібыта праігнараваў першы выклік у ваенкамат, каб пазьбегнуць службы ў войску.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 [9] 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27  Наступная

Партнёрства

Сяброўства