Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 528630 базавых велічыняў на 151 чалавека (колькасць выпадкаў — 170)

Арышты:

Арыштавана 129 чалавек на 1610 сутак (колькасць выпадкаў — 150)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 527

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 [13] 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
241 2008-04-01 Севярынец Павал м Затрыманы пры ўваходзе ў метро чатырма асобамі ў цывільным, вяртаючыся з суду Цэнтральнага раёну, дзе слухалася справа Андрэя Кіма. Дастаўлены ў гарадзкую пракуратуру да намесьніка пракурора Аляксея Стука, які прад'явіў санкцыю на ператрус у справе, распачатай у 2005 годзе за паклёп на Аляксандра Лукашэнку (мультфільмы палітычнага зьместу).
242 2008-03-31 Панамароў Сяргей м 4 б.в.
140 000 руб.
Прадпрымальнік, выдавец і рэдактар незалежнага інфармацыйнага бюлетэня “Бойкі Клецк”, сябра Партыі БНФ і рэгіянальны каардынатары “Руху за Свабоду” з Клецку аштрафаваны міліцыяй. Афіцыйная падстава – пражываньне ў Клецку без прапіскі. утарыў начальнік Клецкага РАУС Міхаіл Груша. Перадусім яго цікавіла, ці не я 25 сакавіка разьвесіў у Клецку бел-чырвона-белыя сьцягі ля будынку мясцовага райвыканкаму, вузла сувязі і Дома быту. Таксама Міхаіл Груша дапытваўся пра распаўсюджваньне ў райцэнтры газэты “Народная воля”. Міліцыянт абяцаў прад’явіць пазьней доказы маёй віны ў гэтым”.
243 2008-03-31 Мальчык Сяргей м Старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі БНФ позвай быў выкліканы ў Ленінскі РАУС гораду Гродна. Яшчэ 25-га сакавіка пад час сьвяткаваньня Дня Волі ў Гародні да яго падыходзілі міліцыянты з патрабаваньнем прайсці ў аддзяленьне і даць тлумачэньні. На гэта Сяргей Мальчык тады заявіў, што без афіцыйна аформленай позвы згодна з заканадаўствам, ён нікуды не пойдзе. Тлумачэньні браў прадстаўнік аддзелу аховы грамадскага правапарадку маёр Ленец. Пасьля тлумачэньня хлопца адпусцілі.
244 2008-03-28 Тульжанкова Марыя ж Студэнтка мастацкай вучэльні была выкліканая ў Навабеліцкі РАУС. У позьве было напісана, што мусіць з’явіцца да начальніка аддзелу грамадскага парадку В.Госьцева “для апытання па матэрыялах праверкі”. “Талака” ініцыявала сьвяткаваньне Дня волі 23 сакавіка ў Гомелі. Арганізатары зладзілі экскурсію па месцах, зьвязаных з жыцьцём міністаркі БНР Палуты Бадуновай. Каля 30 чалавек шпацыравалі па горадзе з бел-чырвона-белымі сьцягамі і балёнікамі. Іх здымалі на відэа невядомыя ў цывільным.
245 2008-03-28 Шчыракова Ларыса ж Старшыня гомельскай арганізацыі "Талака" была выкліканая ў Навабеліцкі РАУС. У позьве было напісана, што мусіць з’явіцца да начальніка аддзелу грамадскага парадку В.Госьцева “для апытання па матэрыялах праверкі”. “Талака” ініцыявала сьвяткаваньне Дня волі 23 сакавіка ў Гомелі. Арганізатары зладзілі экскурсію па месцах, зьвязаных з жыцьцём міністаркі БНР Палуты Бадуновай. Каля 30 чалавек шпацыравалі па горадзе з бел-чырвона-белымі сьцягамі і балёнікамі. Іх здымалі на відэа невядомыя ў цывільным.
246 2008-03-28 Шапавалаў Святаслаў м Актывіст гомельскай арганізацыі "Талака"быў выкліканы ў Навабеліцкі РАУС. У позьве было напісана, што мусіць з’явіцца да начальніка аддзелу грамадскага парадку В.Госьцева “для апытання па матэрыялах праверкі”. “Талака” ініцыявала сьвяткаваньне Дня волі 23 сакавіка ў Гомелі. Арганізатары зладзілі экскурсію па месцах, зьвязаных з жыцьцём міністаркі БНР Палуты Бадуновай. Каля 30 чалавек шпацыравалі па горадзе з бел-чырвона-белымі сьцягамі і балёнікамі. Іх здымалі на відэа невядомыя ў цывільным.
247 2008-03-28 Бандзюк Аляксандр м Затрыманы актывіста моладзевай арганізацыі “Грамадзянскі форум” у Жыткавічах Гомельскай вобласьці. Напярэдадні 25 сакавіка былі распаўсюджаныя некаторыя агітацыйныя матэрыялы апазыцыі ў Жыткавічах. Чамусьці міліцыянты лічаць, што гэта зрабіў Аляксандр.
248 2008-03-27 Левінаў Павал м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4), 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-05-26 Кісьмярошкіна Валянціна Віцебск, Першамайскі 10 сут. 20 б.в.
700 000 руб.
Пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні быў складзены на сябра БХК Паўла Левінава 27 сакавіка. У той дзень супрацоўнікі КДБ праводзілі ператрусы ў кватэрах беларускіх журналістаў па ўсёй краіне, у тым ліку ў Віцебску. Павел Левінаў прыехаў да кватэры віцебскага журналіста Вадзіма Баршчэўскага, каб аказаць таму юрыдычную дапамогу падчас ператрусу. Міліцыянты абвінавацілі праваабаронцу ў дробных хуліганстве - брыдкаслоўі , непадпарадкаваннi i даставілі ў Першамайскi РАУС Віцебску. Справа разглядалася 27 и 29 сакавiка, 3, 21 и 23 красавіка суддзёй А.Жук (адправiла пратакол на дапрацоyкy), далей 22, 23 и 26 траyня судзей Валянцінай Кісьмярошкінай.
249 2008-03-27 Пушкін Алесь м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34), 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2008-05-03 Сіз Андрэй Мікалаевіч Крупкі, раённы 25 б.в.
875 000 руб.
Вядомы мастак Алесь Пушкін быў затрыманы міліцыянтамі 27 сакавіка на цэнтральным пляцы мястэчка Бобр, дзе ён ладзіў пэрформанс, прымеркаваны да 90-годзьдзя БНР, аднак адразу судзіць яго ня сталі. Позва ў Крупскі раённы суд прыйшла толькі праз месяц.
250 2008-03-27 Левінаў Павал м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1), 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2008-03-27 Жук Алена Віцебск, Першамайскі 10 сут. 20 б.в.
700 000 руб.
Сябра БХК Павел Левінаў быў прэвентыўна затрыманы 27 сакавіка каля дому, дзе жыве незалежны журналіст Вадзім Баршчэўскі, у кватэры якога супрацоўнікі КДБ праводзілі ператрус. Міліцыянты абвінавацілі праваабаронцу ў дробных хуліганстве - брыдкаслоўі і даставілі ў Першамайскі РАУС Віцебску. Справа разглядалася 27 и 29 сакавiка, 3, 21 и 23 красавіка. У выніку пратакол адпраўлены на дапрацоўку.
251 2008-03-27 Гарэцкі Барыс м Журналіст, сябра "Маладога фронту". Затрыманы каля офіса “Радыё Рацыя” Пра гэта паведамляе Радыё “Свабода”. 8-30 супрацоўнікі спэцслужбаў зрабілі засаду каля офісу радыё і затрымлівалі ўсіх, хто ішоў у яго кірунку ў пад'езьдзе.
252 2008-03-25 Тульжанкова Марыя ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-04-25 Харошка Алег Гомель, Навабелецкі 7 сут. Марыя Тульжанкова была арыштаваная за ўдзел у экскурсіі, прысвечанай 90-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі ў Гомелі. 23 сакавіка каля 20-ці чалавек з чырвонымі і белымі паветранымі шарыкамі прайшлі ў Гомелі па месцах, звязаных з дзейнасцю міністра БНР Палуты Бадуновай. На 9 з іх тады былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.
253 2008-03-25 Хамайда Барыс м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-25 Дэгода Раман Віцебск, Чыгуначны 5 сут. 25 сакавіка ў Віцебску ля “сіняга дому” мясцовыя актывісты зладзілі пікет, прысвечана 90-угодкаў утварэньня БНР. Некалькі актывістаў трымалі бел-чырвона-белыя балёнчыні і парасоны нацыянальных колераў. Жанчыны разгарнулі вышываны рушнік з сімволікай БНР. Праз некалькі хвілінаў да іх падыйшлі міліцыянты, якія затрымалі Барыса Хамайду, Алену Залескую, Антаніну Піванос і карэспандэнта Рацыі Уладзіміра Жукоўскага. Журналіста пасьля высвятленьня асобы адпусцілі. Разгляд справы перанесены на 1 красавіка.
254 2008-03-25 Залеская Алена ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-25 Віцебск, Чыгуначны 20 б.в.
700 000 руб.
25 сакавіка ў Віцебску ля “сіняга дому” мясцовыя актывісты зладзілі пікет, прысвечаны 90-угодкам утварэньня БНР. Некалькі актывістаў трымалі бел-чырвона-белыя балёнчыні і парасоны нацыянальных колераў. Жанчыны разгарнулі вышываны рушнік з сімволікай БНР. Праз некалькі хвілінаў да іх падыйшлі міліцыянты, якія затрымалі Барыса Хамайду, Алену Залескую, Антаніну Піванос і карэспандэнта Радыё Рацыя Уладзімера Жукоўскага. Залеская была абвінавачана ў парушэньні арт. 23.34. КаАП РБ
255 2008-03-25 Турсевіч м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Затрыманы на акцыі, прысьвечанай Дню Волі.
256 2008-03-25 Іванковіч м Затрыманы ў Менску на акцыі, прысьвечанай Дню Волі.
257 2008-03-25 Мінько м Затрыманы ў Менску на акцыі, прысьвечанай Дню Волі.
258 2008-03-25 Баруцкі Аляксей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Баранавічы, адміністратыўная камісія Затрыманы падчас мірнага ўскладаньня кветак да помніку "Крыж Пакут" у цэнтры Баранавічаў, дастаўлены ў мясцовае аддзяленьне міліцыі. Акцыя прысьвечана 90-годзьдзю БНР. Адпушчаны як непаўнагадовы, справа перададзена на разгляд камісіі па справах непаўнагадовых.
259 2008-03-25 Бегеня Вадзім м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Баранавічы, адміністратыўная камісія Затрыманы падчас мірнага ўскладаньня кветак да помніку "Крыж Пакут" у цэнтры Баранавічаў, дастаўлены ў мясцовае аддзяленьне міліцыі. Акцыя прысьвечана 90-годзьдзю БНР. Адпушчаны як непаўнагадовы, справа перададзеная на разгляд камісіі па справах непаўнагадовых.
260 2008-03-25 Гоўша Сяргей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-26 Петрыеў Васіль Баранавічы 15 б.в.
525 000 руб.
Затрыманы падчас мірнага ўскладаньня кветак да помніку "Крыж Пакут" у цэнтры Баранавічаў, дастаўлены ў мясцовае аддзяленьне міліцыі для складаньня пратаколу. Акцыя прысьвечана 90-годзьдзю БНР. Затрымлівалі і сьведчылі ў судзе супрацоўнікі міліцыі Златкус А.Б. і Пятліцкі Н.В.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 [13] 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27  Наступная

Партнёрства

Сяброўства