Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 528630 базавых велічыняў на 151 чалавека (колькасць выпадкаў — 170)

Арышты:

Арыштавана 129 чалавек на 1610 сутак (колькасць выпадкаў — 150)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 527

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 [10] 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
181 2008-08-18 Лукша Павал м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-08-28 Хома Міхаіл Менск, Ленінскі 10 сут. Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Павел Лукша быў прысуджаны судом Ленінскага раёна Менска да 10 сутак арышта за распаўсюджванне газеты «Выбар», у якой змяшчаліся заклікі да байкоту маючых адбыцца «парламенцкіх выбараў» і пратэстаў супраць магчымых фальсіфікацый вынікаў «выбараў». Суддзя Міхаіл Хома прызнаў Паўла Лукшу вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КААП (заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве). У газеце «Выбар» большасць артыкулаў была прысвечаная тэме байкота маючых адбыцца «парламенцкіх выбараў», а таксама быў надрукаваны артыкул «Твой голас можа быць пачуты толькі на Плошчы» з заклікам выходзіць 28 верасня, у 20.00 на Кастрычніцкую плошчу Менска, у выпадку калі вынікі «выбараў» будуць сфальсіфікаваныя.
182 2008-08-11 Атакулава Маўлюда ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-08-12 Менск, Цэнтральны 10 сут. Авістка была асуджаная на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі каля амбасады Расеі 11 жніўня. Такую пастанову прыняў 12 жніўня суд Цэнтральнага раёну Менску. Атакулаву абвінавацілі ў парушэнні правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях).
183 2008-08-08 Кур'яновіч Павал м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-08-11 Менск, Маскоўскі 15 сут. На 15 сутак адміністрацыйнага арышту асуджаны судом Маскоўскага раёна беларускай сталіцы актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Павел Кур'яновіч. Яго прызналі вінаватым у "дробным хуліганстве".
184 2008-08-01 Шчапёткіна Тамара ж
185 2008-07-30 Жукоўскі Кастусь м 16.6 ч. 2 КаАП – «пранікненьне ў зону радыёактыўнага забруджваньня мясцовасьці» (былы 16.3) 2008-08-15 Мажэйка С Ветка, Веткаўскі раенны суд 30 б.в.
1 050 000 руб.
Канстанцін Жукоўскі, прэтэндэнт на дэпутацкі мандат па 38-ай выбарчай акрузе, 15 жніўня аштрафаваны Веткаўскім раённым судом. Суддзя Мажэйка С. Ю. лічыць, што ён здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне, "якое выразілася ў пранікненні ў зону радыёактыўнага забруджвання мясцовасці" (арт.16.3 ч.2 КаАП РБ). - 30 ліпеня ен займаўся зборам подпісаў па сваёй акрузе і вырашыў заехаць у вёску Бяседь Веткаўскага раёна. Па дарозе яго спыніў патруль і спытаў дазвол на знаходжанне ў гэтым месцы. Дазволу ў яго не было. Але і дарожных знакаў, забараняючых уезд у гэтую зону, або папераджальных, таксама не было. Быў нейкі самаробны слупок з надпісам "уезд забаронены", вельмі падобны на плён дзіцячай творчасці, але не дарожны знак. У судзе К. Жукоўскі растлумачыў, што дарожныя знакі павінны быць аформленыя іншым чынам, паводле ПДР. З пастановай Кастусь прэтэндэнт у кандыдаты не згодзен і намерваецца абскардзіць рашэнне Веткаўскага суда ў Гомельскім абласным судзе.
186 2008-07-26 Азарка Наста ж 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2008-07-26 Гвозд Дзьмітрый Нясьвіж, раённы 90 б.в.
3 150 000 руб.
Затрымана 26 ліпеня 2008 года ў 00-00 гадзін па вуліцы Ленінскай у г. Нясьвіжы. Абвінавачана ў непадпарадкаваньні законным патрабаваньням службовай асобы.
187 2008-07-11 Паўлоўскі Кірыл м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-07-17 Паўлючук Тацяна Менск, Цэнтральны 10 сут. Паўлоўскі Кірыл быў затрыманы 11 ліненя на пр.Незалежнасці 19, пасля чаго дастаўлены ў Цэнтральны РАУС г. Абвінавачаны ў дробным хуліганстве-арт. 17.1 КаАП РБ.
188 2008-07-11 Cтажараў Віталь м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-07-17 Паўлючук Тацяна Менск, Цэнтральны 15 сут. Стажараў Віталь быў затрыманы 11 ліненя на прыпынку грамадскага транспарту па вуліцы Кірыла і Мяфодзія, пасля чаго дастаўлены ў Цэнтральны РАУС г.Менска. Абвінавачаны ў дробным хуліганстве-арт. 17.1 КаАП РБ.
189 2008-07-10 Хамайда Барыс м 148 КаАП – «гандль у неналежным месцы» 2008-08-13 Віцебск, Адміністрацыйная камісія Чыгуначнага раёну 6 б.в.
210 000 руб.
Віцебскі актывіст апазіцыі Барыс Хамайда аштрафаваны на 200 тысяч рублёў. Такое рашэнне прыняла 13 жніўня адміністрацыйная камісія Чыгуначнага раёна Віцебска. Камісія разгледзела міліцэйскі пратакол у адносінах да Хамайды. Як зазначана ў пратаколе, 10 ліпеня ў цэнтры Віцебска супрацоўнік міліцыі ў цывільным купіў у Хамайды газету "Народная воля", а затым паказаў міліцэйскае пасведчанне і адвёз у Чыгуначны РАУС, дзе на Хамайду склалі пратакол аб парушэнні правілаў гандлю.
190 2008-06-23 Рузаў Пётр м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-06-24 Баранавічы 7 сут. Актывістаў "Маладога Фронту" Арцёма Ластавецкага і Пятра Рузава затрымалі ўначы у г. Баранавічы, калі яны разьлеплівалі партрэты палітвязьня Андрэя Кіма, і абвінавацілі ў дробным хуліганстве.
191 2008-06-23 Ластавецкі Арцём м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-06-24 Баранавічы 7 сут. Актывістаў "Маладога Фронту" Арцёма Ластавецкага і Пятра Рузава затрымалі ўначы у г. Баранавічы, калі яны разьлеплівалі партрэты палітвязьня Андрэя Кіма, і абвінавацілі ў дробным хуліганстве.
192 2008-06-19 Кучынская Любоў ж 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) 2008-07-31 Мельнікаў Аляксандр Менск, Адміністратыўная камісія пры адміністрацыі Маскоўскага раёна 5 б.в.
175 000 руб.
Аштрафавана за парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня населеных пунктаў-арт. 21.14 КаАП
193 2008-06-12 Атрошчанкаў Аляксандр м 25.1 КаАП – «непавага да суду» (былы 24.1) 2008-04-23 Менск, Цэнтральны 15 сут. 23 красавіка 2008г., калі судзьдзя Ільіна зачытвала прысуд у крымінальнай справе, якую назвалі “справай 14-ці”, нехта з судовай залі яе абразіў. Судзьдзя загадала спэцназаўцам затрымаць дэмакратычнага актывіста Аляксандра Атрошчанкава. На яго ў кабінэце суду быў складзены адміністрацыйны пратакол паводле артыкулу 24.1. КаАП РБ "непавага да суду"
194 2008-06-08 Віталь Ізотаў м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-06-09 Лагойск, раённы Віталь Ізотаў быў затрыманы 8 чэрвеня ў Лайгойскім спартовым комплексе, дзе адбываўся "Бітлз Фэст". Маладога чалавека затрымалі за выкарыстаньне нацыянальнай сымболікі. Ён быў абвінавачаны ў парушэньні артыкула 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Пры затрыманьні з боку міліцыянтаў выкарыстоўвалася фізічная сіла. ПРАТАКОЛ АДПРАЎЛЕНЫ НА ДАПРАЦОЎКУ.
195 2008-06-03 Сіўчык Вячаслаў м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-06-04 Тулейка Вячаслаў Менск, раённы 10 сут. Старшыня секцыі "Мемарыял" Беларускага добаахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Вячаслаў Сіўчык абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыяваным мерапрыемстве — падвядзеньні вынікаў фотаконкурсу беларускай службы "Радыё Свабода" ("Маё фота — мае Курапаты"), якое прайшло ва ўрочышчы 3 чэрвеня. Супрацоўнікі Мінскага РУУС затрымалі В.Сіўчыка ў Курапатах напярэдадні цырымоніі памінаньня ахвяраў сталінізму ў сувязі з 20-годдзем адкрыцьця сьвету трагедыі ўрочышча.
196 2008-05-29 Чыгір Алесь м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-10-01 Клімаў Аляксей Бабруйск 10 сут. 65 б.в.
2 270 000 руб.
Судовая справа была заведзена на Чыгіра пасля выпадка з таксістам, які 29 траўня вёз Аляксандра разам з дачкой і жонкай дахаты. Таксоўшчык адмовіўся даць чэк (касавага апарата ў яго не было), і завёз пасажыра ў пастарунак. Пасля гэтага Аляксандра Чыгіра абвінавацілі ў пагрозах у адрас таксоўшчыка, пашкоджанні машыны і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Негледзячы на нанесеныя міліцыянтамі пабоі, іх дзеянні былі прызнаны судом правамернымі, а Чыгіра пакаралі 10 суткамі арышта і штрафамі.
197 2008-05-29 Чыгір Алесь м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1), 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2008-05-30 Чарапуха Натальля Бабруйск Актывіст Руху "За Свабоду" Алесь Чыгір, быў затрыманы ўвечары 29 траўня ў Бабруйску, напярэдадні візіту лідэра Руху Аляксандра Мілінкевіча, заплянаванага на 31 траўня. Пры затрыманьні з боку міліцыянтаў ужывалася фізічная сіла. СПРАВА АДПРАЎЛЕНАЯ НА ДАПРАЦОЎКУ.
198 2008-05-27 Азарка Наста ж 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) 2008-06-11 Севярэнь В.С. Нясьвіж, раённы 25 б.в.
875 000 руб.
11 чэрвеня Адміністратыўная камісія пры Нясьвіжскім раённым выканаўчым камітэце аштрафавала Анастасію Азарка за парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня населеных пунктаў-арт. 21.14 КаАП.
199 2008-05-17 Гаўрыленка Мікалай м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1), 19.3 КаАП – «распіванне алкагольных напояў ў грамадскім месцы» (былы 17.3) 2008-06-16 Касінскі С. М. Лельчыцы 10 б.в.
350 000 руб.
16 чэрвеня Лельчыцкі РАУС аштрафаваў Гаўрыленка Мікалая на 350000 рублёў –арт.17.1, 17.3 КаАП
200 2008-05-16 Ластавецкі Арцём м 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) 2008-05-17 Баранавічы 2 б.в.
70 000 руб.
У ноч на 17 траўня ў Баранавічах быў затрыманы актывіст мясцовай філіі Маладога Фронту Арцём Ластавецкі. Хлопца абвінавацілі ў нанясеньні палітычных графіці, якіх у Баранавічах за адну ноч зьявілася больш за 200.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 [10] 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27  Наступная

Партнёрства

Сяброўства