Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 528630 базавых велічыняў на 151 чалавека (колькасць выпадкаў — 170)

Арышты:

Арыштавана 129 чалавек на 1610 сутак (колькасць выпадкаў — 150)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 527

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 [11] 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
201 2008-05-15 Сцешык Яраслаў м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-05-16 Менск, Цэнтральны 5 сут. 15 траўня пазаштатны карэспандэнт газеты «Наша Ніва» Яраслаў Сьцешык знаходзіўся ў месцы правядзеньня вулічнага апытаньня, якое ладзілі ўдзельнікі моладзевага руху «Бунт» каля гандлёвага дому «На Нямізе». Сам жуналіст у судзе паведаміў, што ён толькі фатаграфаваў гэтую акцыю, і што супрацоўнікі міліцыі пагражалі яму «непрыемнасьцямі» з-за таго, што ён здымае іх твары.
202 2008-05-15 Мілінкевіч Аляксандр м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-05-15 Салігорск 20 б.в.
700 000 руб.
Лідэр Руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч быў затрыманы 15 траўня ў Салігорску, дзе на мясцовым рынку праходзіла яго сустрэча з жыхарамі. На судовы працэс не былі дапушчаныя журналісты.
203 2008-05-14 Круткін Алесь м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-05-15 Світык Вікторыя Полацак 35 б.в.
1 225 000 руб.
Актывіст "Маладога фронту" Алесь Круткін быў затрыманы 14 траўня ў Полацку падчас правядзеньня пікету каля помніку Францыску Скарыне. У гэты дзень актывісты "Маладога фронту" выйшлі ў цэнтр гораду з расьцяжкай "Свабоду палітвязьням!". Гэта ўжо 4 пратакол за 2008 год, складзены на Алеся па гэтым артыкуле адміністратыўнага кодэкса.
204 2008-05-14 Сакалоў Зьміцер м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-05-15 Світык Вікторыя Полацак 10 б.в.
350 000 руб.
Актывіст "Маладога фронту" Зьміцер Сакалоў затрыманы 14 траўня ў Полацку падчас правядзеньня пікету каля помніку Францыску Скарыне. У гэты дзень актывісты "Маладога фронту" выйшлі ў цэнтр гораду з расьцяжкай "Свабоду палітвязьням!".
205 2008-05-14 Каралёнак Сяржук м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-05-15 Світык Вікторыя Полацак 10 б.в.
350 000 руб.
Актывіст "Маладога фронту" Сяржук Каралёнак затрыманы 14 траўня ў Полацку падчас правядзеньня пікету каля помніку Францыску Скарыне. У гэты дзень актывісты "Маладога фронту" выйшлі ў цэнтр гораду з расьцяжкай "Свабоду палітвязьням!".
206 2008-05-14 Сазонаў Віктар м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-06-05 Козел Натальля Гародня, Ленінскі 30 б.в.
1 050 000 руб.
14 траўня 2008 г. у Гародні ў адносінах да грамадзка-палітычнага актывіста і праваабаронцы Віктара Сазонава быў складзены адміністратыўны пратакол па арт. 23.34 КаАП (Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавага мерапрыемства) за ўдзелу ў канцэрце польскага гурту “Lombard”, калі Віктар Сазонаў размахваў бел-чырвона-белым сьцягам. Вулічны канцэрт адбыўся 2 траўня ў Дзень палоніі — палякаў усяго сьвету на прыватным падворку па адрасу вул. Будзёнага, 48а —пад вокнамі Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча.
207 2008-05-14 Істомін Юры м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-06-05 Козел Натальля Гародня, Ленінскі 50 б.в.
1 750 000 руб.
14 траўня на кіраўніка абласной суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрыя Істоміна склалі адміністрацыйны пратакол па парушэнні артыкула 23.34 ч.3 КаАП РБ – актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Супрацоўнікі праваахоўных органаў Гродна палічылі такім мерапрыемствам канцэрт вядомага польскага гурта Lombard у Гродне.
208 2008-05-09 Шыталь Кастусь м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-07-10 Докшыцы, Докшыцкі раён 2 б.в.
70 000 руб.
На суд, які адбыўся 10 ліпеня 2008 года, Кастуся, па яго словах, ніхто не выклікаў, хоць у пастанове суда напісана, што ён быццам «не явился на суд, хотя был надлежащим образом уведомлён». 9 траўня 2008 года Кастусь Шыталь правёў у Докшыцах пікет супраць абортаў пад дэвізам «Фашыстаў перамаглі, а дзяцей усё роўна забіваюць», які нарабіў шмат розгаласу як сярод мясцовага насельніцтва, так і ў сродках масавай інфармацыі
209 2008-05-08 Ільля Копыль м 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) 2008-05-09 Менск, адміністратыўная камісія Савецкага раёну 5 б.в.
175 000 руб.
8 траўня ветэран партыі БНФ Ільля Піліпавіч Копыль расклейваў самаробныя бел-чырвона-белыя сьцяжкі на дрэвах уздоўж ходнікаў па вуліцы Сурганава. Недалёка да станцыі Кульман фронтаўца спынілі чацьвёра міліцыянтаў з аўтаматамі. Ілю Копыла затрымалі і адвялі ў міліцэйскі пастарунак, дзе той правёў дзьве гадзіны. Быў складзены пратакол за парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў.
210 2008-05-02 Борыс Анжаліка ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-06-09 Гародня, Ленінскі 40 б.в.
1 400 000 руб.
Паводле адміністрацыйнага пратакола, складзенага супрацоўнікамі гродзенскай міліцыі, Анжаліку Борыс абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства — канцэрце знакамітага польскага гурта Lombard, які адбыўся ў Гродне 2 траўня
211 2008-05-01 Алесь Пяршак м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-05-02 Баранавічы 3 б.в.
105 000 руб.
1 траўня каля дзесяці актывістаў Баранавіцкага Маладога Фронту ехалі на электрацыі ў Менск на сьвяткаваньне Дня Эўропы. Нечакана ў вагон зайшлі 2 міліцыянты і 7 чалавек у цывільным, якія гвалтоўна затрымалі моладзь для праверкі дакумантаў. Пры затрыманьні Яраслаў Грышчэня і Арцём Ластавіцкі былі зьбіты. Праз 6 гадзін усе непаўнагадовыя актывісты былі вызвалены, а Яраслава Грышчэню, Арцёма Ластавецкага і Алеся Першака абвінавацілі ў лаянцы матам і пакінулі ў ізалятары да суду.
212 2008-05-01 Ластавецкі Арцём м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-05-02 Баранавічы 3 б.в.
105 000 руб.
1 траўня каля дзесяці актывістаў Баранавіцкага Маладога Фронту ехалі на электрацыі ў Менск на сьвяткаваньне Дня Эўропы. Нечакана ў вагон зайшлі 2 міліцыянты і 7 чалавек у цывільным, якія гвалтоўна затрымалі моладзь для праверкі дакумантаў. Пры затрыманьні Яраслаў Грышчэня і Арцём Ластавіцкі былі зьбіты. Праз 6 гадзін усе непаўнагадовыя актывісты былі вызвалены, а Яраслава Грышчэню, Арцёма Ластавецкага і Алеся Першака абвінавацілі ў лаянцы матам і пакінулі ў ізалятары да суду.
213 2008-05-01 Грышчэня Яраслаў м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-05-02 Баранавічы 5 б.в.
175 000 руб.
1 траўня каля дзесяці актывістаў Баранавіцкага Маладога Фронту ехалі на электрацыі ў Менск на сьвяткаваньне Дня Эўропы. Нечакана ў вагон зайшлі 2 міліцыянты і 7 чалавек у цывільным, якія гвалтоўна затрымалі моладзь для праверкі дакумантаў. Пры затрыманьні Яраслаў Грышчэня і Арцём Ластавіцкі былі зьбіты. Праз 6 гадзін усе непаўнагадовыя актывісты былі вызвалены, а Яраслава Грышчэню, Арцёма Ластавецкага і Алеся Першака абвінавацілі ў лаянцы матам і пакінулі ў ізалятары да суду.
214 2008-05-01 Хведарук Зьміцер м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-05-12 Рэвінская Тацяна Менск, Першамайскі 30 б.в.
1 050 000 руб.
Адзін зь лідэраў "Маладога Фронту" Зьміцер Хведарук быў затрыманы 1 траўня падчас мітынгу каля Нацыянальнай бібліятэкі.
215 2008-05-01 Фінькевіч Артур м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-05-15 Гарбатоўскі Юры Менск, Першамайскі 7 сут. Адзін з лідэраў "Маладога Фронту" Артур Фінькевіч затрыманы 1 траўня падчас мітынгу каля Нацыянальнай бібліятэкі.
216 2008-05-01 Дашкевіч Зьміцер м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-05-21 Менск, Першамайскі 5 сут. Лідэр "Маладога Фронту" Зьміцер Дашкевіч затрыманы 1 траўня падчас мітынгу каля Нацыянальнай бібліятэкі.
217 2008-05-01 Максім Сяргеец м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Менск, Першамайскі Актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максім Сяргеец затрыманы 1 траўня падчас мітынгу каля Нацыянальнай бібліятэкі.
218 2008-05-01 Юхневіч Павал м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-05-16 Гарбатоўскі Юры Менск, Першамайскі 7 сут. Актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Павал Юхневіч затрыманы 1 траўня падчас мітынгу каля Нацыянальнай бібліятэкі.
219 2008-05-01 Афнагель Яўген м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-05-15 Менск, Першамайскі 7 сут. Актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Яўген афнагель быў затрыманы першага траўня ў Менску падчас мітынгу каля Нацыянальнай бібліятэкі.
220 2008-05-01 Статкевіч Мікалай м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-05-02 Гарбатоўскі Юры Менск, Першамайскі 10 сут. Старшыня БСДП (НГ), адзін з лідэраў кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Мікалай Статкевіч быў затрыманы 1 траўня падчас мітынгу каля Нацыянальнай бібліятэкі.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 [11] 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27  Наступная

Партнёрства

Сяброўства