Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 528630 базавых велічыняў на 151 чалавека (колькасць выпадкаў — 170)

Арышты:

Арыштавана 129 чалавек на 1610 сутак (колькасць выпадкаў — 150)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 527

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 [22] 23 24 25 26 27  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
421 2008-03-04 Сяргіец Максім м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-05 Паўлючук Тацяна Менск, Цэнтральны 5 сут. Моладзевы актывіст разам з двума сябрамі быў затрыманы 4 сакавіка ў тралейбусе нібыта за налепкі з заклікам прыняць удзел у акцыі, прымеркаванай да 25 сакавіка. Сябраў адпусьцілі з пастарунку, а Максіма Сяргейца пакінулі пад вартай да суду. Падчас допыту, які цягнуўся некалькі гадзінаў, міліцыянты зьневажалі затрыманых і нават ужывалі фізічную сілу.
422 2008-03-02 Банько Зьміцер м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-03 Салігорск 3 сут. Моладзевы актывіст Зьміцер Банько быў затрыманы падчас сацыяльнага мітынгу ў Салігорску.
423 2008-03-02 Шыла Уладзімір м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-03 Салігорск 15 сут. Дэмакратычны актывіст Уладзімір Шыла быў затрыманы 2 сакавіка ў Салігорску падчас мітынгу. Нагадаем, 2 сакавіка ў Салігорску на цэнтральную плошчу горада вышла каля 300 чалавек для ўдзелу сацыяльным мітынгу, што быў зладжаны мясцовымі грамадскімі актывістамі. Мітынг быў жорстка разагнаны міліцыянтамі і мінскім спецназам.
424 2008-03-02 Марозаў Аляксей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-03 Менск, Цэнтральны 5 сут. Моладзевы актывіст быў затрыманы напярэдадні ўвечары пры вывешваньні на масту каля дому, дзе да зьняволеньня жыў Аляксандр Казулін, на вуліцы Старажоўскай расьцяжкі з патрабаваньнем вызваліць апазіцыйнага палітыка. Ноч Аляксей Марозаў правёў на Акрэсьціна, пра што супрацоўнікі міліцыі нават не паведамілі ягоным бацькам.
425 2008-02-27 Пятліцкі Яўген м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-02-29 Рэлява Аксана Менск, Савецкі 10 б.в.
350 000 руб.
Яўгена Пятліцкага і Юлію Сіўцову затрымалі ўвечары 27 лютага на вуліцы Някрасава, калі яны зьбіралі подпісы жыхароў раёну за адкліканьне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Крука. Юлію і Яўгена абвінавацілі ў распаўсюдзе ўлётак з заклікам выйсьці 25 сакавіка на вулічную акцыю. Ноч маладых людзей трымалі ў міліцыі, а пасьля суду, працяг якога прызначылі на 29 лютага, адвезьлі ў турму.
426 2008-02-27 Сіўцова Юлія ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-02-29 Рэлява Аксана Менск, Савецкі Юлію Сіўцову і Яўгена Пятліцкага затрымалі ўвечары 27 лютага на вуліцы Някрасава, калі яны зьбіралі подпісы жыхароў раёну за адкліканьне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Крука. Моладзевых актывістаў абвінавацілі ў распаўсюдзе ўлётак з заклікам выйсьці 25 сакавіка на вулічную акцыю. Ноч маладых людзей трымалі ў міліцыі, а пасьля суду, працяг якога прызначылі на 29 лютага, адвезьлі ў турму. Рашэньнем суду Юлія Сіўцова была АПРАЎДАНАЯ.
427 2008-02-25 Залеская Алена ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-04 Бардзюкова Ала Віцебск, Чыгуначны Алена Залеская была затрыманая разам з Барысам Хамайдам 25 лютага ў цэнтры Віцебску падчас правядзеньня жалобнай акцыі памяці ў сувязі са сьмерцю Ірыны Казулінай. Пасьля затрыманьня актывістаў з пастарунку даставілі ў суд, аднак судовае паседжаньне было перанесенае на 4 сакавіка па хадайніцтву Барыса Хамайды, запатрабаваўшага перакладчыка на беларускую мову. ПРАТАКОЛ АДПРАЎЛЕНЫ НА ДАПРАЦОЎКУ
428 2008-02-25 Хамайда Барыс м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-04 Бардзюкова Ала Віцебск, Чыгуначны Барыс Хамайда быў затрыманы 25 лютага ў цэнтры гораду разам Аленай Залескай падчас правядзеньня жалобнай акцыі памяці ў сувязі са сьмерцю Ірыны Казулінай. Пасьля затрыманьня актывістаў з пастарунку даставілі ў суд, аднак судовае паседжаньне было перанесенае на 4 сакавіка па хадайніцтву Барыса Хамайды, запатрабаваўшага перакладчыка на беларускую мову. ПРАТАКОЛ АДПРАЎЛЕНЫ НА ДАПРАЦОЎКУ
429 2008-02-25 Грышчэня Яраслаў м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-02-26 Баранавічы 3 б.в.
105 000 руб.
11 лютага падчас правядзеньня ў Баранавічах мітынгу прадпрымальнікаў моладзевы актывіст Яраслаў Грышчэня быў затрыманы, у пастарунку на яго склалі адміністратыўны пратакол нібыта за брыдкую лаянку і сказалі чакаць позвы ў суд. Аднак замест позвы супрацоўнікі міліцыі затрымалі Яраслава Грышчэню 25 лютага проста на вуліцы і трымалі за кратамі да наступнага дня, калі было прызначана судовае паседжаньне.
430 2008-02-24 Лугоўскі Валянцін м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-03-06 Грынькевіч Іван Жодзіна 5 б.в.
175 000 руб.
24 лютага супрацоўнікамі Жодзінскага гарвыканкаму на чале зь першым намесьнікам cтаршыні Уладзімерам Сямашкам была зьдзейсьнена спроба зрыву набажэнства арганізацыі Хрысьціянаў Веры Эвангельскай “Царква Сьвятой Тройцы” у Жодзіне, што праходзіла ў арэндаваным для гэтае мэты залі кінатэатру «Юность», згодна дамове паміж кінатэатрам і царквою. У дачыненьні Валянціна Лугоўскага быў складзены пратакол аб парушэньні Закону "Аб масавых мерапрыемствах"
431 2008-02-18 Чарнавус Мікалай Дзмітрыевіч м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-02-19 Баранавічы 30 б.в.
1 050 000 руб.
Прадпрымальніка з Баранавічаў аштрафавалі за ўдзел у несанкцыяваным мітынгу 11 лютага. Тады Гарвыканкам мітынг забараніў, але прадпрымальнікі ўсё ж выйшлі на вуліцу.
432 2008-02-17 Крываль Віктар м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-02-19 Вердыж Валянцін Узда, раённы 15 сут. Актывіст кампаніі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктар Крываль быў затрыманы 17 лютага. Яго абвінавацілі ў распаўсюджванні ўлётак "антыдзяржаўнага характару", з заклікамі ўзяць удзел у мітынгу індывідуальных прадпрымальнікаў у Менску 18 лютага.
433 2008-02-16 Крываль Віктар м 2008-02-19 Вердыж Валянцін Узда, раённы 15 сут. Актывіст руху "За свабоднае развіцьцё прадпрымальніцтва" Віктара Крываль быў затрыманы ў Уздзе 16 лютага вечарам і дастаўлены ў мясцовы РАУС. Яго абвінавацілі у распаўсюдзе ўлётак антыдзяржаўнага зместу.
434 2008-02-14 Кузняцоў Пётр м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-02-14 Дамненка Марына Гомель, Цэнтральны 5 сут. Рэгіянальны каардынатар Партыі свабоды й прагрэсу Пятро Кузьняцоў быў затрыманы за распаўсюд улётак з інфармацыяй пра запланаваную на 15.02.2008 г. сустрэчу выбаршчыкаў з дэпутатам Шаўко М.А. і Аляксандрам Мілінкевічам. Кузьняцова прызналі вінаватым у парушэньні парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Сьведкі: галоўныя спэцыялісты ўпраўленьня ідэалягічнай работы Гомельскага аблвыканкаму — Мікалай Лысенка й Сяргей Кірычэнка.
435 2008-02-13 Ліцкевіч Уладзіслаў м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-02-13 Півавар Станіслаў Баранавічы 20 б.в.
700 000 руб.
Моладзевы актывіст Уладзіслаў Ліцкевіч быў затрыманы 13 лютага ў г. Баранавічы падчас распаўсюду інфармацыі да сьвяткаваньня 90-годдзя БНР.
436 2008-02-13 Кацора Уладзімер м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-02-13 Кострыкаў Аляксандр Гомель, Савецкі 7 сут. Кіраўнік мясцовай арганізацыі АГП Уладзімір Кацора быў затрыманы апоўдні ў офісе АГП. Адбылося гэта напярэдадні прыезду ў Гомель лідара руху "За свабоду" Аляксандра Мілінкевіча. Фактычнай падставай затрыманьня стаў распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў аб сустрэчы, якую мясцовыя ўлады забаранілі. Кацора быў абвінавачаны ў ў парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.
437 2008-02-12 Аляшкевіч Андрэй м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-02-12 Кострыкаў Аляксандр Гомель, Савецкі 30 б.в.
1 050 000 руб.
Быў затрыманы разам з Уладзімірам Шуміліным ў цэнтры гораду, калі раздаваў мінакам улёткі з інфармацыяй пра сустрэчу жыхароў горада з лідэрам руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам, дазвол на якую мясцовыя ўлады не далі. У пастарунку ў моладзевых актывістаў канфіскавалі каля тысячы ўлетак і склалі адміністратыўныя пратаколы па арт. 23.34 КаАП - парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня массавага мерапрыемства.
438 2008-02-12 Шумілін Уладзімір м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-02-12 Кострыкаў Аляксандр Гомель, Савецкі 30 б.в.
1 050 000 руб.
Міліцыянты затрымалі Уладзіміра Шуміліна ў цэнтры гораду, калі той разам з Андрэем Аляшкевічам раздаваў мінакам улёткі з інфармацыяй пра сустрэчу жыхароў горада з лідэрам руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам, дазвол на якую мясцовыя ўлады не далі. У пастарунку ў моладзевых актывістаў канфіскавалі каля тысячы ўлетак і склалі адміністратыўныя пратаколы па арт. 23.34 КаАП - парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня массавага мерапрыемства.
439 2008-02-11 Чарнавус Мікалай Дзмітрыевіч м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-02-19 Капачэўская Жана Баранавічы 30 б.в.
1 050 000 руб.
Затрыманы падчас мітынгу прадпрымальнікаў, дастаўлены ў мясцовае аддзяленьне міліцыі для складаньня пратаколу. Сьведчыла ў судзе загадчыца ідэалагічнага аддзела Баранавіцкага гарвыканкаму Жытко Т.М. Затрымлівалі і сьведчылі на судзе супрацоўнікі праваахоўных органаў Параскевіч С.А. і Хоміч А.А. 13 сакавіка Брэсцкі абласны суд (судзьдзя Сурма Н.М.) касацыйную скаргу не задаволіў і пакінуў рашэньне раённага суда бяз зьменаў.
440 2008-02-10 Васільеў Аляксандр м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-02-11 Лешчанка Мікалай Пінск Актывіст прадпрымальніцкага руху з Пінску Аляксандр Васільеў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі на Цэнтральным рынку горада. СУД ПЕРАНЕСЕНЫ НА 15.02.2008

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 [22] 23 24 25 26 27  Наступная

Партнёрства

Сяброўства