Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 528630 базавых велічыняў на 151 чалавека (колькасць выпадкаў — 170)

Арышты:

Арыштавана 129 чалавек на 1610 сутак (колькасць выпадкаў — 150)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 527

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 [12] 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
221 2008-04-29 Лявонава Натальля ж 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-06-17 Казак Віктар Менск, Маскоўскі 20 б.в.
700 000 руб.
Сябра "Маладых дэмакратаў" Леонава Натальля была затрыманая 29 красавіка ў Менску разам з іншымі прадстаўнікамі АГП падчас спробы перадаць петыцыю ў парламент.
222 2008-04-29 Абразоўскі Сяргей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-05-22 Акуліч Сьвятлана Пухавічы, раённы 40 б.в.
1 400 000 руб.
Грамадзкі актывіст Сяргей Абразоўскі быў абвінавачаны ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу супраць будаўніцтва заводу па вытворчасьці пэстыцыдаў побач зь Менскай ТЭЦ-5 у пасёлку Дружным.
223 2008-04-26 Каваленка Сяргей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-05-14 Шыкароў Уладзіслаў Віцебск, Чыгуначны 30 б.в.
1 050 000 руб.
Дэмакратычны актывіст Сяргей Каваленка быў прызнаны віноўным за тое, што на ўгодкі чарнобыльскай катастрофы выйшаў на плошчу Свабоды ў цэнтры гораду з бел-чырвона-белым сьцягам. Ён здолеў прайсьці з ім некалькі метраў, як быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Амаль двое сутак Сяргей Каваленка ўтрымліваўся ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Судовае паседжаньне пачалося 28-га красавіка, аднак актывіст заявіў хадайніцтва аб удзеле ў судовым працэсе перакладчыка, якое было задаволенае, таму суд быў адкладзены.
224 2008-04-24 Ганчарэнка Вячаслаў м 10.9 КаАП – «парушэньне заканадаўства аб адкліканьні дэпутата» (былы 9.10) 2008-04-25 Аўдзеенка Ўладзімер Менск, Маскоўскі 40 б.в.
1 400 000 руб.
24 сакавіка пастар Царквы "Новае жыцьцё" Вячаслаў Ганчарэнка быў выкліканы ў пракуратуру Менску для дачы тлумачэньняў у сувязі са зваротам у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, пад якім падпісаліся больш за 50 тысяч жыхароў краіны. Пракуратура абвінаваціла пратэстанцкага пастара ў арганізацыі збору подпісаў за ўнясеньне зьменаў у рэлігійнае заканадаўства, быў складзены адміністратыўны пратакол па арт. 9.10 КаАП.
225 2008-04-23 Сіўчык Вячаслаў м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-04-23 Старыя Дарогі, раённы 15 сут. Вячаслава Сіўчыка затрымалі раніцай 23.04.2008 у Мінску каля будынка Маскоўскага суда. Затрыманьне праводзілі міліцыянты з горады Старыя Дарогі, куды і быў дастаўлены Сіўчык пасьля затрыманьня. Палітыка абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянавага мерапрыемства. 19 красавіка Сіўчык браў удзел ва ўсталяванні мемарыяльнага крыжа каля вёскі Дражна Старадарожскага раёна ў памяць забітых савецкімі партызанамі ў 1943 годзе мірных жыхароў. Крыж усталявалі недалёка ад могілак, дзе пахаваныя ахвяры той трагедыі. У акцыі ўдзельнічалі і мясцовыя жыхары. Супрацоўнікі сілавых структур і прадстаўнікі ўлады спрабавалі ёй перашкодзіць
226 2008-04-21 Кішкурна Уладзімер м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-04-25 Менск, раённы 15 б.в.
525 000 руб.
Уладзімір Кішкурна быў затрыманы на ўласнай машыне 21 красавіка ў райне Калядзічаў. Міліцыянты дагледзелі аўтамабіль і знайшлі ўлёткі, прысьвечаныя з апланаванай акцыі. У пастарунку ў дачыненьні да партыйнага актывіста склалі адміністратыўны пратакол, друкаваную прадукцыю канфіскавалі.
227 2008-04-19 Акаловіч Леанід м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-06-17 Епіхаў Сяргей Старыя Дарогі, раённы 30 б.в.
1 050 000 руб.
19 красавіка ў вёсцы Дражна Старадарожскага раёну быў усталяваны шасьціканцовы крыж у памяць пра 25 мірных сялян, забітых савецкімі партызанамі ў 1943 годзе. Сьвятар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Леанід Акаловіч асьвяціў крыж. Пазьней міліцыянты склалі пратакол на арганізатараў мерапрыемства, якое было расцэнена як несанкцыянаваны сход.
228 2008-04-19 Віктар Хурсік м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-05-15 Старыя Дарогі, раённы 15 сут. Суд гораду Старыя Дарогі пакараў на 15 сутак арышту журналіста і выдаўца Віктара Хурсіка, аўтара кнігі “Кроў і попел Дражна” са сьведчаньнямі аб забойстве савецкімі партызанамі мірных жыхароў. 19 красавіка 2008 г. ў вёсцы Дражна Віктар Хурсік прымаў удзел ва ўсталяваньні крыжа Эўфрасіньні Полацкай у памяць пра 25 беларусаў, закатаваных савецкім партызанскім аддзелам у 1943 г.
229 2008-04-14 Удавічэнка Анатоль м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-04-15 Яшчанка Ала Менск, Першамайскі 14 сут. Журналіст, сябра БАЖ Анатоль Удавічэнка быў затрыманы 14 красавіка нібыта за распаўсюд улётак з заклікам прыняць удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве "Чарнобыльскі шлях".
230 2008-04-13 Банцар Ігар м 24.19 КаАП – «парушэньне памежнага рэжыму» (былы 23.30) 2008-04-18 начальнік Лідскага памежнага атрада Ліда, раённы 525000 б.в.
15 руб.
Журналіст Ігар Банцар, нефармальны лідар Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс, кіроўца і 8 грамадзян Польшчы былі затрыманыя 13 красавіка ў Воранаўскім раёне. На беларускіх грамадзян былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы, у палякаў дакументы былі аформленыя належным чынам.
231 2008-04-13 Борыс Анжаліка ж 24.19 КаАП – «парушэньне памежнага рэжыму» (былы 23.30) 2008-04-18 начальнік Лідскага памежнага атрада Ліда, раённы 15 б.в.
525 000 руб.
Нефармальны лідар Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс, журналіст Ігар Банцар, кіроўца і 8 грамадзян Польшчы былі затрыманыя 13 красавіка ў Воранаўскім раёне. На беларускіх грамадзян былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы, у палякаў дакументы былі аформленыя належным чынам.
232 2008-04-08 Сітнік Павел м Затрыманы супрацоўнікамі ДАІ, вяртаючыся ў Менск з Полацку, дзе праходзіў судовы працэс па крымінальнай справе Кацярыны Салаўёвай. Дастаўлены ў Полацкі ГУУС. Адпушчаны.
233 2008-04-08 Садоўскі Дзяніс м Затрыманы супрацоўнікамі ДАІ, вяртаючыся ў Менск з Полацку, дзе праходзіў судовы працэс па крымінальнай справе Кацярыны Салаўёвай. Дастаўлены ў Полацкі ГУУС. Адпушчаны.
234 2008-04-08 Шэйн Аляксей м Затрыманы супрацоўнікамі ДАІ, вяртаючыся ў Менск з Полацку, дзе праходзіў судовы працэс па крымінальнай справе Кацярыны Салаўёвай. Дастаўлены ў Полацкі ГУУС. Адпушчаны.
235 2008-04-08 Мацкевіч Валерый м Затрыманы супрацоўнікамі ДАІ, вяртаючыся ў Менск на машыне з Полацку, дзе праходзіў суд над Кацярынай Салаўёвай. Адпушчаны.
236 2008-04-08 Атакулава Маўлюда ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-04-09 Полацак, раённы 35 б.в.
1 225 000 руб.
Затрыманая супрацоўнікамі ДАІ, вяртаючыся на машыне ў Менск пасьля суда над Кацярынай Салаўёвай. Дастаўленая ў Полацкі ГУУС, дзе быў складзены пратакол. Да суда адпраўленая ў Наваполацкі ІЧУ.
237 2008-04-08 Янушэўскі Аляксей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-04-09 Полацак, раённы 3 б.в.
105 000 руб.
Затрыманы каля Полацкага гарадзкога суда, дзе праходзіў судовы працэс па крымінальнай справе Кацярыны Салаўёвай. Дастаўлены ў Полацкі ГУУС. Хлопец прыехаў падтрымаць Кацярыну.
238 2008-04-02 Кур'яновіч Паліна ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-04-03 Паўлючук Тацяна Менск, Цэнтральны 10 сут. Актывістка руху "Джынс за свабоду" затрыманая за ўдзел у пікеце ля сьценаў расейскага дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Менску. На расьяжцы было напісана: "Расеі – не, Эўропе – так". Такім чынам маладыя людзі хацелі адзначыць дзень, які пазначаны ў календары як афіцыйнае сьвята – Дзень яднаньня беларускага і расейскага народаў. Супрацоўнікі міліцыі з'явіліся на трох машынах са зброяй у руках. Дастаўленая ў Цэнтральны РУУС.
239 2008-04-02 Дзьякава Паліна ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Менск, камісія па справах непаўнагадовых Актывістка руху "Джынс за свабоду" затрыманая за ўдзел у пікеце ля сьценаў расейскага дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Менску. На расьяжцы было напісана: "Расеі – не, Эўропе – так". Такім чынам маладыя людзі хацелі адзначыць дзень, які пазначаны ў календары як афіцыйнае сьвята – Дзень яднаньня беларускага і расейскага народаў. Супрацоўнікі міліцыі з'явіліся на трох машынах са зброяй у руках. Дастаўленая ў Цэнтральны РУУС. Праз тры гадзіны адпушчаная як непаўнагадовая. Справа перададзеная ў камісію па справах непаўнагадовых.
240 2008-04-01 Севярынец Павал м 10.9 КаАП – «парушэньне заканадаўства аб адкліканьні дэпутата» (былы 9.10) 2008-04-22 Казак Віктар Менск, Маскоўскі 40 б.в.
1 400 000 руб.
Палітык, сябра аргкамітэту па стварэньні БХД Павал Севярынец быў аштрафаваны за арганізацыю збору подпісаў па зьмяненьні рэлігійнага заканадаўства. 1 красавіка ў яго адносінах быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 [12] 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27  Наступная

Партнёрства

Сяброўства