Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 528630 базавых велічыняў на 151 чалавека (колькасць выпадкаў — 170)

Арышты:

Арыштавана 129 чалавек на 1610 сутак (колькасць выпадкаў — 150)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 527

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 [7] 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
121 2008-11-07 Лойка Наста ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-11-10 Германовіч Ігар Менск, Ленінскі 3 сут. Затрыманая супрацоўнікамі АМАПу пасьля акцыі "Камунізм пад трыбунал". Каля помніка Феліксу Дзяржынскаму насупраць КДБ была разгорнутая расцяжка "Камунізм пад трыбунал" і мінакам раздаваліся ўлёткі. Трое сутак да суда Наста правяла ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў па вул. Акрэсьціна.
122 2008-11-07 Шапуцька Таццяна ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-11-10 Хома Міхаіл Менск, Ленінскі 3 сут. Затрыманая супрацоўнікамі АМАПу пасьля акцыі "Камунізм пад трыбунал". Каля помніка Феліксу Дзяржынскаму насупраць КДБ была разгорнутая расцяжка "Камунізм пад трыбунал" і мінакам раздаваліся ўлёткі. Трое сутак да суда Таццяна правяла ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў па вул. Акрэсьціна.
123 2008-11-07 Дашкевіч (Палажанка) Наста ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-11-10 Хома Міхаіл Менск, Ленінскі 3 сут. Затрыманая супрацоўнікамі АМАПу пасьля акцыі "Камунізм пад трыбунал". Каля помніка Феліксу Дзяржынскаму насупраць КДБ была разгорнутая расцяжка "Камунізм пад трыбунал" і мінакам раздаваліся ўлёткі. Трое сутак да суда Наста правяла ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў па вул. Акрэсьціна.
124 2008-11-02 Былінскі Сямён м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-11-03 Менск, Цэнтральны Затрыманы падчас спробы абараніць сябра, якога супрацоўнікі міліцыі ў цывільным пачалі зьбіваць на плошчы пасьля сьвяткаваньня Дзядоў. Дастаўлены ў пастарунак. На наступны дзень адвезлі ў суд. Суддзя адправіла справу на перагляд.
125 2008-11-02 Багдановіч Юры м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) Менск Затрыманы і зьбіты супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным за просьбу патлумачыць сітуацыю з сябрам, якога хацелі забраць з-за адсутнасьці пашпарту на плошчы пасьля сьвяткаваньня Дзядоў. У пастарунку хлопца абражалі і склалі пратакол нібыта ён лаяўся і нападаў на супрацоўніка міліцыі. Ноч правёў у пастарунку, на ранак адпушчаны без тлумачэньняў.
126 2008-10-31 Казека Уладзімір м 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) 2008-11-03 Драгічын, адміністратыўная камісія 20 б.в.
700 000 руб.
31 кастрычніка міліцыянты ў доме кіраўніка Драгічынскай суполкі Партыі БНФ зладзілі ператрус, падчас якога было канфіскавана амаль дзьве тысячы асобнікаў газэты «Тут і цяпер», за якую і быў аштрафаваны.
127 2008-10-30 Семянюк Сяргей м Менск Затрымалі 30 кастрычніка каля ГУМа ў Менску падчас раздачы ўлётак аб акцыі, прысьвечанай Дню памяці продкаў "Дзяды", якая адбудзецца 3 лістапада. Адпусьцілі без складаньня пратаколаў. http://naviny.by/rubrics/politic/2008/10/30/ic_news_112_300772/
128 2008-10-30 Койпіш Антон м Затрымалі 30 кастрычніка каля ГУМа ў Менску падчас раздачы ўлётак аб акцыі, прысьвечанай Дню памяці продкаў "Дзяды", якая адбудзецца 3 лістапада. http://naviny.by/rubrics/politic/2008/10/30/ic_news_112_300772/
129 2008-10-29 Койпіш Антон м Менск Актывіст Моладзі БНФ затрыманы ўвечары ў мікрараёне Вясьнянка за раскідваньне па скрынях улётак-запрашэньняў на дазволены мітынг-шэсьце Дзяды 2 лістапада. На службовай машыне міліцыянты адвезьлі Антона ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску, дзе яго дапытваў старэйшы лейтэнант Дзьмітры Кірыльчанка, які пагражаў актывісту адміністрацыйнай справай паводле артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу. Праз некаторы час адпушчаны без складаньня пратакола. Канфіскаваныя 2500 улётак з запрашэньнем на Дзяды.
130 2008-10-29 Пашкевіч Міхась м Менск Затрыманы з Франакам Вячоркам супрацоўнікамі міліцыі ў Палацы Рэспублікі, дзе адбывалася паседжаньне 40 з’езду БРСМ, які праводзіўся ў 90-ю гадавіну ленінскага камсамолу. Актывісты хацелі перадаць свае меркаваньні наконт скасаваньня льготаў, рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў ды іншыя аспэкты ўнутранай палітыкі дзяржавы. Супрацоўнікі міліцыі забаранялі карыстацца мабільнымі тэлефонамі падчас затрыманьня. Адпушчаныя праз пэўны час.
131 2008-10-29 Вячорка Франак м Менск Затрыманы з Міхаілам Пашкевічам супрацоўнікамі міліцыі ў Палацы Рэспублікі, дзе адбывалася паседжаньне 40 з’езду БРСМ, які праводзіўся ў 90-ю гадавіну ленінскага камсамолу. Актывісты хацелі перадаць свае меркаваньні наконт скасаваньня льготаў, рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў ды іншыя аспэкты ўнутранай палітыкі дзяржавы. Супрацоўнікі міліцыі забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі. Адпушчаныя праз пэўны час.
132 2008-10-29 Чувак Канстанцін м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Пінск Затрыманы разам з Алесем Любянчуком і Ігарам Салаўём за ўдзел у акцыі на плошчы Кірава з расьцяжкай «Свабоду Аляксандру Баразенку». Дастаўлены ў аддзяленне міліцыі.
133 2008-10-29 Любянчук Алесь м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Пінск Затрыманы разам з Ігарам Салаўём і Канстанцінам Чуваком за ўдзел у акцыі на плошчы Кірава з расьцяжкай «Свабоду Аляксандру Баразенку». Дастаўлены ў аддзяленне міліцыі.
134 2008-10-29 Салавей Ігар м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) Пінск Затрыманы разам з Алесем Любянчуком і Канстанцінам Чуваком за ўдзел у акцыі на плошчы Кірава з расьцяжкай «Свабоду Аляксандру Баразенку». Дастаўлены ў аддзяленне міліцыі.
135 2008-10-28 Сяргееў Уладзімір м Менск Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі Маскоўскага раёну Менску за ўдзел у акцыі салідарнасьці з арыштаваным актывістам кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Аляксандрам Баразенкам. Дастаўлены ў міліцэйскі пастарунак, дзе перапісалі пашпартныя дадзеныя, узялі тлумачэньне. Праз некалькі гадзінаў адпушчаны без складаньня пратаколу. Удзельнікі акцыі стаялі каля сьцяны сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага з запаленымі сьвечкамі ў руках. Уладзімір Сяргееў таксама як і Баразенка праходзіў па “справе 14-ці” і быў пакараны штрафам у тры з паловай мільёны рублёў. Яго, як і іншых удзельнікаў працэсу, абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў падчас акцый прадпрымальнікаў 10 і 21 студзеня.
136 2008-10-28 Кандрашоў Міхась м Менск Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі Маскоўскага раёну Менску за ўдзел у акцыі салідарнасьці з арыштаваным актывістам кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Аляксандрам Баразенкам. Дастаўлены ў міліцэйскі пастарунак, дзе перапісалі пашпартныя дадзеныя, узялі тлумачэньне. Праз некалькі гадзінаў адпушчаны без складаньня пратаколу. Удзельнікі акцыі стаялі каля сьцяны сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага з запаленымі сьвечкамі ў руках.
137 2008-10-28 Дзьякава Паліна ж Менск Затрыманая супрацоўнікамі міліцыі Маскоўскага раёну Менску за ўдзел у акцыі салідарнасьці з арыштаваным актывістам кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Аляксандрам Баразенкам. Дастаўленая ў міліцэйскі пастарунак, дзе перапісалі яе пашпартныя дадзеныя, узялі тлумачэньне. Праз некалькі гадзінаў адпушчаная без складаньня пратаколу. Удзельнікі акцыі стаялі каля сьцяны сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага з запаленымі сьвечкамі ў руках.
138 2008-10-28 Вінярскі Максім м Менск Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі Маскоўскага раёну Менску за ўдзел у акцыі салідарнасьці з арыштаваным актывістам кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Аляксандрам Баразенкам. Дастаўлены ў міліцэйскі пастарунак, дзе перапісалі пашпартныя дадзеныя, узялі тлумачэньне. Праз некалькі гадзінаў адпушчаны без складаньня пратаколу. Удзельнікі акцыі стаялі каля сьцяны сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага з запаленымі сьвечкамі ў руках.
139 2008-10-28 Вусікаў Уладзімір м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-10-28 Сарока Ірына Магілёў, Ленінскі 2 б.в.
70 000 руб.
Суд пакараў інваліда-вазочніка Ўладзімера Вусікава за правядзеньне пікету ля будынка Магілёўскага гарвыканкаму. Інвалід патрабаваў, каб яго аднавілі ў чарзе на атрыманьне сацыяльнага жытла, а таксама кампэнсавалі кошт пуцёўкі на санаторна-курортнае лячэньне. Падчас пікету інвалід трымаў транспарант са словамі “Хто скраў мае льготы?”. Свае тлумачэньні суду далі міліцыянт, супрацоўнік дэпартамэнту аховы Максім Прэнс. Двое міліцыянтаў, якія фігуравалі ў справе як сьведкі, Бурмістраў і Загорскі, у суд не прыйшлі.
140 2008-10-20 Аляксандраў Мікалай м 10.10 КаАП – «за неналежнае выкананне заканадаўства аб зваротах грамадзян» Берасьце Аляксандраў Мікалай, рэдактар недзяржаўнага выдання «Брестский курьер» быў выкліканы ў абласную пракуратуру, дзе мусіў даць тлумачэньні наконт скаргаў, накіраваных на газету двума жыхарамі Брэста. У выніку на сп. Аляксандрава склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні «за неналежнае выкананьне заканадаўства аб зваротах грамадзян»

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 [7] 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27  Наступная

Партнёрства

Сяброўства