Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 528630 базавых велічыняў на 151 чалавека (колькасць выпадкаў — 170)

Арышты:

Арыштавана 129 чалавек на 1610 сутак (колькасць выпадкаў — 150)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 527

Папярэдняя  1 2 [3] 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
41 2008-12-10 Каралёў Аляксандр м Магілёў Дэмакратычны актывіст, юрыст Каралёў Аляксандр затрыманы ў цэнтры Магілёва за распаўсюд юбілейных тэкстаў Дэкларацыі правоў чаллавека і сьцяжкі з надпісам "60 год Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека". Затрымлівалі сяржанты міліцыі Палкку патрульна- паставой службы Мечыкін Павал Пятровіч ды Ільвоў Аляксандар Аляксандравіч. Дастаўлены ў міліцэйскі пастраунак па зав. Пажарны, адпушчаны пасьля дачы пісьмовых тлумачэньняў. Тэкты Дэкларацыяў не вярнулі.
42 2008-12-10 Роман Ян м Гародня Журналіст Ян Роман затрыманы супрацоўнікамі міліцыі пад час асьвятленьня акцыі, прымеркаванай да юбілею Дэкларацыі правоў чалавека: раздачу мінакам тэкстаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і сьцяжкоў з надпісам "60 гадоў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека". Нягледзячы на журналісцкае пасьведчаньне, дастаўлены ў РАУС Ленінскага раёну Гародні. Пасьля дачы пісьмовых тлумачэньняў адпушчаны.
43 2008-12-10 Калінкоў Алег м Гародня Праваабаронца Алег Калінкоў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за раздачу мінакам тэкстаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і сьцяжкоў з надпісам "60 гадоў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека". Дастаўлены ў РАУС Ленінскага раёну Гародні. Пасьля дачы пісьмовых тлумачэньняў адпушчаны. Пратакол правапарушэньня не складаўся.
44 2008-12-10 Хільмановіч Уладзімір м Гародня Праваабаронца Уладзімір Хільмановіч затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за раздачу мінакам тэкстаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і сьцяжкоў з надпісам "60 гадоў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека". Дастаўлены ў РАУС Ленінскага раёну Гародні. Пасьля дачы пісьмовых тлумачэньняў адпушчаны.
45 2008-12-10 Сазонаў Віктар м Гародня Праваабаронца Віктар Сазонаў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за раздачу мінакам тэкстаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і сьцяжкоў з надпісам "60 гадоў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека". Дастаўлены ў РАУС Ленінскага раёну Гародні. Пасьля дачы пісьмовых тлумачэньняў адпушчаны.
46 2008-12-09 Бакур Юрый м Берасьце Затрыманыя моладзевыя актывісты дэмакратычных сіл у Берасьці на вуліцы Пушкінская за распаўсюд незалежнай газеты "Народная Воля", якая афіцыйна распаўсюджваецца ў шапіках Белсаюздруку. Супрацоўнікі міліцыі пасадзілі распаўсюднікаў Андрэя Шарэнду і Юрыя Бакура ў міліцэйскую машыну і прымусілі даць пісьмовыя тлумачэньні. Праз пэўны час адпусьцілі.
47 2008-12-09 Шарэнда Андрэй м Берасьце Затрыманыя моладзевыя актывісты дэмакратычных сіл у Берасьці на вуліцы Пушкінская за распаўсюд незалежнай газеты "Народная Воля", якая афіцыйна распаўсюджваецца ў шапіках Белсаюздруку. Супрацоўнікі міліцыі пасадзілі распаўсюднікаў Андрэя Шарэнду і Юрыя Бакура ў міліцэйскую машыну і прымусілі даць пісьмовыя тлумачэньні. Праз пэўны час адпусьцілі.
48 2008-12-09 Міхнюк Зінаіда ж Берасьце У Берасці на адным з міні-рынкаў былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі актывісты масцовых незалежных прафсаюзаў Валянцін Лазарэнка і Зінаіда Міхнюк. Яны раздавалі мінакам віншаваньні-запрашэньні на мітынг 10 сьнежня, які быў дазволены гарадскімі уладамі. Затрыманых даставілі ў Брэсцкі гарадскі аддзел унутраных спраў, пасьля перапісу пашпартных дадзеных і пісьмовых тлумачэньняў адпусьцілі.
49 2008-12-09 Міхнюк Зінаіда ж Менск Затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі актывісты масцовых незалежных прафсаюзаў Зінаіда Міхнюк і Валянцін Лазарэнка . Яны раздавалі мінакам віншаваньні-запрашэньні на мітынг 10 сьнежня, які быў дазволены гарадскімі уладамі. Затрыманых даставілі ў Брэсцкі гарадскі аддзел унутраных спраў, адпушчаныя пасьля дачы пісьмовых тлумачэньняў і перапісу пашпартных дадзеных.
50 2008-12-09 Лазарэнкаў Валянцін м Берасьце Затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі актывісты масцовых незалежных прафсаюзаў Валянцін Лазарэнка і Зінаіда Міхнюк. Яны раздавалі мінакам віншаваньні-запрашэньні на мітынг 10 сьнежня, які быў дазволены гарадскімі уладамі. Затрыманых даставілі ў Брэсцкі гарадскі аддзел унутраных спраў, адпушчаныя пасьля пісьмовых тлумачэньняў і перапісу пашпартных дадзеных.
51 2008-12-06 Маісеенка Марта ж Менск Затрыманая на Кастрычніцкай плошчы пад час правядзеньня акцыі салідарнасьці з партрэтамі палітзьняволенага Аляксандра Баразенка. Усе дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС. ПРаз некалькі гадзінаў адпушчаныя.
52 2008-12-06 Сяргееў Уладзімер м Менск Актывіст "Маладой Беларусі" затрыманы на Кастрычніцкай плошчы пад час правядзеньня акцыі салідарнасьці з партрэтамі палітзьняволенага Аляксандра Баразенка. Усе дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС. ПРаз некалькі гадзінаў адпушчаныя.
53 2008-12-06 Дземідзенка МІкалай м Менск Затрыманы на Кастрычніцкай плошчы пад час правядзеньня акцыі салідарнасьці з партрэтамі палітзьняволенага Аляксандра Баразенка. Усе дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС. ПРаз некалькі гадзінаў адпушчаныя.
54 2008-12-06 Салаўёва Кацярына ж 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) Менск Затрыманая на Кастрычніцкай плошчы падчас акцыі салідарнасці з палітзняволеным Аляксандрам Баразенкам. Пры затрыманьні супрацоўнікі міліцыі прымянілі фізічную сілу. Усіх затрыманых даставілі ў Цэнтральны РУУС. Праз некалькі гадзінаў адпушчаныя.
55 2008-12-03 Галавырын Андрэй м Наваполацак 3 снежня ўвечары ў Наваполацку ля клуба “Пластылін” былі затрыманыя старшыня мясцовай суполкі Моладзі БНФ Міхась Новікаў і сябра арганізацыі Андрусь Галавырын. Маладыя людзі выйшлі з клубу пасля рок-канцэрту і былі раптоўна затрыманыя міліцыянтамі. У актывістаў знайшлі некалькі налепак, што само па сабе не з’яўляецца падставай для адміністратыўнага перасьледу. Актывістаў зьмясьцілі ў выцвярозьнік, дзе пратрымалі да раніцы, а пасьля адвезлі ў Наваполацкі аддзел унутраных спраў, дзе дапыталі пра знойдзеныя налепкі. Невядома, ці складаўся пратакол. Сваё затрыманьне Галавырын абскардзіў у пракуратуры.
56 2008-12-03 Новікаў Міхась м Наваполацак 3 снежня ўвечары ў Наваполацку ля клуба “Пластылін” былі затрыманыя старшыня мясцовай суполкі Моладзі БНФ Міхась Новікаў і сябра арганізацыі Андрусь Галавырын. Маладыя людзі выйшлі з клубу пасля рок-канцэрту і былі раптоўна затрыманыя міліцыянтамі. У актывістаў знайшлі некалькі налепак, што само па сабе не з’яўляецца падставай для адміністратыўнага перасьледу. Актывістаў зьмясьцілі ў выцвярозьнік, дзе пратрымалі да раніцы, а пасьля адвезлі ў Наваполацкі аддзел унутраных спраў, дзе дапыталі пра знойдзеныя налепкі. Невядома, ці складаўся пратакол. Сваё затрыманьне Новікаў абскардзіў у пракуратуры.
57 2008-12-02 Сухарукаў Уладзімір м Полацак Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў Полацку каля Дома гандлю за акцыю салідарнасьці з Аляксандрам Баразенкам, якую актывісты меліся правесьці. Удзельнікі дастаўленыя ў мясцовы РАУС, пратаколы правапарушэньня не складаліся. Адпушчаныя праз пэўны час пасьля дачы пісьмовых тлумачэньняў і перапісу пашпартных дадзеных.
58 2008-12-02 Круткін Алесь м Полацак Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за акцыю салідарнасьці з Аляксандрам Баразенкам, якая мелася адбыцца ў Полацку ля Дома гандлю. Актывісты ішлі з партрэтамі палітзьняволенага да месца, калі да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі. Удзельнікаў даставілі ў РАУС, пасьля тлумачэньняў і перапісу пашпартных дадзеных, адпушчаныя.
59 2008-12-02 Стасюк Іван м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-12-02 Берасьце, Ленінскі 2 б.в.
70 000 руб.
Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі на цэнтральнай плошчы Берасьця за ўдзел у пікеце, які ладзіла актывістка Абрамава Жанна за незаконнае высяленьне з кватэры, якая перайшла да яе па спадчыне. Затрыманых даставілі ў Ленінскі РАУС. Склалі пратакол правапарушэньня, даставілі ў суд Ленінскага раёну.
60 2008-12-02 Бакур Юрый м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2008-12-02 Берасьце, Ленінскі 2 б.в.
70 000 руб.
Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі на цэнтральнай плошчы Берасьця за ўдзел у пікеце, які ладзіла актывістка Абрамава Жанна за незаконнае высяленьне з кватэры, якая перайшла да яе па спадчыне. Затрыманых даставілі ў Ленінскі РАУС. Склалі пратакол правапарушэньня. Даставілі ў суд Ленінскага раёну.

Папярэдняя  1 2 [3] 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27  Наступная

Партнёрства

Сяброўства