Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 528630 базавых велічыняў на 151 чалавека (колькасць выпадкаў — 170)

Арышты:

Арыштавана 129 чалавек на 1610 сутак (колькасць выпадкаў — 150)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 527

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 [8] 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
141 2008-10-16 Гацура Таццяна ж Супрацоўнікі Стаўбцоўскага РАЎС спынілі машыну намесніцы старшыні БХК Таццяны Гацуры на трасе "Брэст-Менск", праверылі багаж (з сабой яна везла торбы з кнігамі, мастацкай літаратурай), перапісалі пашпартныя дадзеныя і адпусцілі без растлумачэння прычын такой пільнай увагі.
142 2008-10-16 Лапеха Ігар м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4), 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-11-13 Козел Натальля Гародня, Ленінскі 30 б.в.
1 050 000 руб.
Выкладчык затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за пратэст супраць сьпілоўваньня дрэваў на Тэлеграфным завулку. Ён часова спыніў працу брыгады, калі цэлымі заставаліся яшчэ некалькі дрэваў. Дастаўлены ў мясцовы аддзел міліцыі, дзе былі складзеныя два пратаколы адміністратыўных парушэньняў. Адпушчаны праз пэўны час.
143 2008-10-16 Крапівіна Надзея ж 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4), 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-11-13 Козел Натальля Гародня, Ленінскі 25 б.в.
875 000 руб.
Затрыманая супрацоўнікамі міліцыі за пратэст супраць спілоўваньня дрэваў на Тэлеграфным завулку. Складзеныя два пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні. Адпушчаная праз пэўны час.
144 2008-10-16 Дмухоўскі Эдвард м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-11-13 Гародня, Ленінскі 5 б.в.
175 000 руб.
Актывіст руху "За свабоду" затрыманы за пратэст супраць таго, што ў Тэлеграфным завулку рабочыя сьпілоўвалі дзевяць дрэваў. Складзены пратакол правапарушэньня. Адпушчаны праз пэўны час.
145 2008-10-15 Ялавік Павел м Менск Прадпрымальнік затрыманы супрацоўнікамі міліцыі на сталічным рынку "Шабаны" за распаўсюд сярод прадпрымальнікаў бюлетэня, які выпускаюць актывісты прадпрымальніцкага руху. Паўла Ялавіка пратрымалі чатыры гадзіны ў пастарунку, але пратакола не склалі. У яго забралі больш за сто экземпляраў бюлетэняў і, нічога не патлумачыўшы, адпусцілі.
146 2008-10-10 Рабянок Дзяніс м 10.9 КаАП – «парушэньне заканадаўства аб адкліканьні дэпутата» (былы 9.10) 2008-10-10 Сігай Ельск, раённы 30 б.в.
1 050 000 руб.
Ельскі раённы суд вынес завочна пастанову за парушэньне заканадаўства аб выбарах. Актывіста абвінавацілі ў тым, што ён, не будучы яшчэ сябрам ініцыятыўнай групы нібыта збіраў подпісы за дэмакратычнага кандыдата Гаўрыленку, хаця Гаўрыленка вылучаўся кандыдатам у дэпутаты праз партыйны пратакол, а ня шляхам збору подпісаў. Справа была распачатая пракурорам Юрыем Кушняруком. Позваў у суд не было. Судовую пастанову актывіст атрымаў толькі 21-га кастрычніка і абвінавачаны ва ўмысным ухіленьні ад судовага працэсу.
147 2008-09-30 Рымашэўскі Віталь м Менск Затрыманы ўжо пасля праверкі білетаў і здачы рэчаў у багаж у мінскім аэрапорце падчас спробы выляцець на міжнародную канферэнцыю ў Берлін. Супрацоўнікі памежнай службы адвялі ў адмысловы пакой і прымусілі выключыць тэлефон. Адпушчаны пасьля асабістага дагляду і дагляду рэчаў.
148 2008-09-28 Пятроўскі Сяргей м Менск Затрыманы на ст. метро "Кастрычніцкая" пасьля ўдзелу ў мітынгу на Кастрычніцкай плошчы. Адпушчаны праз некалькі гадзінаў.
149 2008-09-28 Паўленка Георгій м Менск Затрыманы на ст. метро "Кастрычніцкая" супрацоўнікамі міліцыі пасьля мітынгу на Кастрычніцкай плошчы. Праз некалькі гадзін адпушчаны без складаньня пратаколу.
150 2008-09-28 Зубараў Андрэй м Менск Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі позна вечарам пасьля мітынгу на Кастрычніцкай плошчы на станцыі метро "Кастрычніцкая". Адпушчаны праз некалькі гадзін.
151 2008-09-28 Швед Уладзімер м Менск Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі побач з кватэрай намесьніка старшыні Маладога Фронту Артура Фінькевіча. Дастаўлены ў аддзяленьне міліцыі, адпушчаны праз пэўны час.
152 2008-09-27 Міхальчанка Святлана ж Сьветлагорск Затрыманая супрацоўнікамі міліцыці за правядзеньне агітацыі разам з іншымі даверанымі асобамі дэмакратычнага кандыдата ў дэпутаты Дайнэкі, дастаўленая ў аддзяленьне міліцыі. Канфіскаваныя 56 асобнікаў газеты “Таварыш”, 15 інфармацыйных бюлетэняў “Глыток паветра” і 75 асобнікаў інфармацыйнага бюлетэня “Выбары ‘08”. Займаўся гэтым намеснік начальніка аддзела крымінальнага вышуку Прыкалоцін Аляксандр Анатольевіч ў прысутнасці начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў маёра міліцыі Русіновіча Уладзіміра Аляксеевіча. Супрацоўнікі міліцыі зладзілі агляд кватэры Міхальчанкі. Працэдура адбывалася цягам 4-х гадзінаў.
153 2008-09-27 Шэвяленка Сяргей м Сьветлагорск Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі разам з іншымі даверанымі асобамі дэмакратычнага кандыдата ў дэпутаты Дайнэка за правядзенне агітацыі, дастаўлены ў аддзяленьне міліцыі. Адушчаны праз 2 гадзіны.
154 2008-09-27 Ахрамчук Віктар м Сьветлагорск Затрыманы разам са Святланай Міхальчанка і Сяргеем Шэвяленка, за правядзенне агітацыі за Сяргея Дайнеку, дэмакратычнага кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, дастаўленыя міліцыяй у раённы аддзел унутраных спраў. Віктар Ахрамчук, Святлана Міхальчанка і Сяргей Шэвяленка, давераныя асобы дэмакратычнага кандыдата. Праз 2 гадзіны Віктар быў адпушчаны.
155 2008-09-25 Дзесяцік Віктар м Затрыманы на памежным пераходзе Баброўнікі-Пагранічны. У машыне Віктара Дзесяціка, сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (БСДГ) знойдзены 40 асобнікаў афіцыйнай газеты “Ніва” – тыднёвіка беларусаў Польшчы. Грамадскага актывіста трымалі на мяжы ажно 6 гадзін. Газеты канфіскаваныя.
156 2008-09-25 Акопаў Карэн м Менск Затрыманы за распаўсюд налепак, дастаўлены для разбіральніцтва ў гарадскі аддзел міліцыі № 2, што на вул. Адзінцова. Адпушчаны праз некалькі гадзін.
157 2008-09-25 Прэдка Зьміцер м Менск Сябра ГА БНФ "Адражэньне" Зьміцер Прэдка затрыманы за распаўсюд у адным зь інтэрнатаў Зялёнага Лугу незалежную інфармацыю аб выбарах з вытрымкамі з выбарчага заканадаўства. У памяшканьні інтэрната Зьміцер быў груба затрыманы дружынай, якая дзейнічала ў адпаведнасьці з загадам кіраўніка інтэрнатаўскай дружыны і ідэоляга Дзмітрыя Фёдаравіча Кузьняцова, які зьяўляецца сябрам акруговай выбарчай камісіі па Ўсходняй выбарчай акрузе № 107. Адпушчаны без складання пратаколу.
158 2008-09-25 Сцепаненка Аляксандр м Менск Аляксандр Сцепаненка і Раман Багдановіч затрыманыя за распаўсюд газеты 'Глыток паветра' і 'Народную волю'. Актывісты былі дастаўленыя ў аддзел па ахове метрапалітэна на станцыі метро 'Плошча Я. Коласа'. Затрымліваў супрацоўнік міліцыі Мікалай Мудры. Пратакол не складаўся.
159 2008-09-25 Багдановіч Раман м Менск Раман Багдановіч, актывіст "Маладых дэмакратаў" і Аляксандр Сцепаненка затрыманыя ў Менску за распаўсюд газеты 'Глыток паветра' і 'Народную волю', дастаўленыя ў аддзел па ахове метрапалітэна на станцыі метро 'Плошча Я. Коласа'. Затрымаў моладзь супрацоўнік міліцыі Мікалай Мудры. Пратаколы не складаліся. Пазней у аддзел прыбыў намеснік начальніка міліцыі грамадзянскай бяспекі і заявіў, што Багдановіч і Сцепаненка затрыманыя для высвятленьня асобы.
160 2008-09-24 Марцалеў Сяргей м Бяроза Затрыманы супрацоўнамі бярозаўскай міліцыі разам з Ігарам Салаўём і Яўгенам Пракуратам, даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Юрася Губарэвіча. Усе дастаўленыя ў райаддзел па падазрэньні ў рабаўніцтве кватэры. Пасля дагляду рэчаў, адпушчаныя.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 [8] 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27  Наступная

Партнёрства

Сяброўства