Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 528630 базавых велічыняў на 151 чалавека (колькасць выпадкаў — 170)

Арышты:

Арыштавана 129 чалавек на 1610 сутак (колькасць выпадкаў — 150)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 527

Папярэдняя  [1] 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
1 2008-12-30 Маісеенка Марта ж 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2008-12-31 Менск, Цэнтральны Актывістка кампаніі "Еўрапейская Беларусь" затрыманая за спробу вывесіць бел-чырвона-белы сьцяг на Кастрычніцкай плошчы Менску, дастаўленая ў РУУС Цэнтральнага раёну, дзе правяла ноч да суда. Суд перанесены на 12 студзеня 2009 году з-за таго, што сьведкі, супрацоўнікі міліцыі, не з'явіліся на паседжаньне. Да новага разгляду актывістка вызваленая з-пад варты.
2 2008-12-30 Кісляк Раман м Берасьце Супрацоўнікамі міліцыі Ленінскага раёну Берасьця затрыманы Раман Кісляк, юрыст, праваабаронца за распаўсюд газеты, прысьвечанай праблемам сям’і Абрамавых, якую паводле судовага рашэньня пазбавілі жытла. Праваабаронцу даставілі ў Ленінскі РАУС. Вызвалены праз пэўны час без складаньня пратаколу.
3 2008-12-30 Бакур Юрый м Берасьце Супрацоўнікамі міліцыі Ленінскага раёну Берасьця затрыманы Юрый Бакур, актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” за распаўсюд газеты, прысьвечанай праблемам сям’і Абрамавых, якую паводле судовага рашэньня пазбавілі жытла. Актывіст дастаўлены ў Ленінскі РАУС. Адпушчаны праз пэўны час без складаньня пратаколу адміністратыўнага правапарушэньня.
4 2008-12-16 Сошка Яўген м Берасьце Увечары 16 снежня ў Брэсце быў затрыманы актывіст Партыі БНФ Яўген Сошка, які планаваў распаўсюдзіць спецвыпуск бюлетэня абласной партыйнай арганізацыі. Інцыдэнт адбыўся каля 19.00 на вуліцы Маладагвардзейскай. Супрацоўнік міліцыі праверыў у яго дакументы і, выявіўшы ў актывіста бюлетэні, затрымаў яго. Я.Сошка быў дастаўлены ў Маскоўскі РАУС. Там ў яго ўзялі тлумачэнні, забралі есё асобнікі бюлетэня, якія былі ў яго, і ў 21.30 адпусцілі без складання пратаколу.
5 2008-12-16 Іваноў Кастусь м Віцебск Затрыманы актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцягу насупраць будынку аблвыканкаму ў Віцебску ў Дзень Салідарнасьці са зьніклымі па палітычных матывах. Дастаўлены ў Кастрычніцкі РАУС, адпушчаны без складаньня пратаколу праз 2 гадзіны.
6 2008-12-16 Круткін Алесь м Наваполацак Затрыманы актывіст за намер распаўсюджваць газету "Беларусь партызанская", якая выдаецца пры падтрымцы Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Дастаўлены ў пастарунак. 18 асобнікаў канфіскаваныя супрацоўнікамі міліцыі нібыта для экспэртызы выданьня і ягонага зьместу. Пратакол выняцьця не складаўся.
7 2008-12-16 Луканін Сяргей м Менск Сьвятар царквы «Новае жыццё» рэлігійнага аб'яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля Сяргей Луканін быў затрыманы АМАПам за пропаведзь Евангелля ў Менску. Падчас малітвы да сьвятара падышлі супрацоўнікі АМАПу і патрабавалі паказаць дазвол на правядзеньне службы ў грамадскім месцы. Сьвятара завялі за будынак Палаца спорту, не даўшы скончыць малітву, запужвалі пазбаўленьнем волі, пасьля перапісу дадзеныя з пасьведчаньня сьвятара, адпусьцілі.
8 2008-12-16 Кероль Алег м Менск Актывіст ініцыятывы "Маладая Беларусь" затрыманы ў студэнцкім гарадку БДУ, ва ўнутраным двары універсітэта за раздачу студэнтам улётак з інфармацыяй пра зніклых беларускіх палітыкаў. Ва ўлётках таксама нагадвалася, што 16-га дня кожнага месяца ў Беларусі праводзіцца акцыя салідарнасці з сем'ямі зніклых. Дастаўлены ў Маскоўскі РУУС г. Менску. Пратакол правапарушэньня не складаўся. Адпушчаны праз пару гадзін.
9 2008-12-16 Кастыленка Сяргей м Менск Актывіст ініцыятывы "Маладая Беларусь" затрыманы ў студэнцкім гарадку БДУ, ва ўнутраным двары універсітэта за раздачу студэнтам улётак з інфармацыяй пра зніклых беларускіх палітыкаў. Ва ўлётках таксама нагадвалася, што 16-га дня кожнага месяца ў Беларусі праводзіцца акцыя салідарнасці з сем'ямі зніклых. Дастаўлены ў Маскоўскі РУУС г. Менску. Пратакол правапарушэньня не складаўся. Адпушчаны праз пару гадзін.
10 2008-12-16 Саковіч Валер м Менск Актывіст ініцыятывы "Маладая Беларусь" затрыманы ў студэнцкім гарадку БДУ, ва ўнутраным двары універсітэта за раздачу студэнтам улётак з інфармацыяй пра зніклых беларускіх палітыкаў. Ва ўлётках таксама нагадвалася, што 16-га дня кожнага месяца ў Беларусі праводзіцца акцыя салідарнасці з сем'ямі зніклых. Дастаўлены ў Маскоўскі РУУС г. Менску. Пратакол правапарушэньня не складаўся. Адпушчаны праз пару гадзін.
11 2008-12-16 Сцепаненка Аляксандр м Менск Актывіст ініцыятывы "Маладая Беларусь" затрыманы ў студэнцкім гарадку БДУ, ва ўнутраным двары універсітэта за раздачу студэнтам улётак з інфармацыяй пра зніклых беларускіх палітыкаў. Ва ўлётках таксама нагадвалася, што 16-га дня кожнага месяца ў Беларусі праводзіцца акцыя салідарнасці з сем'ямі зніклых. Дастаўлены ў Маскоўскі РУУС г. Менску. Пратакол правапарушэньня не складаўся. Адпушчаны праз пару гадзін.
12 2008-12-16 Фінькевіч Артур м Менск Адзін з лідэраў ініцыятывы "Маладая Беларусь" затрыманы ў студэнцкім гарадку БДУ, ва ўнутраным двары універсітэта за раздачу студэнтам улётак з інфармацыяй пра зніклых беларускіх палітыкаў. Ва ўлётках таксама нагадвалася, што 16-га дня кожнага месяца ў Беларусі праводзіцца акцыя салідарнасці з сем'ямі зніклых. Дастаўлены ў Маскоўскі РУУС г. Менску. Пратакол правапарушэньня не складаўся. Адпушчаны праз пару гадзін.
13 2008-12-11 Салавей Ігар м 26.1 КаАП – «нез'яўленне ў ваенкамат» (былы 25.1) 2008-12-11 Пінск 1 б.в.
35 000 руб.
11 снежня ў Пінску адбыўся адміністратыўны суд над актывістам Руху "За Свабоду" Ігарам Салаўём, якога абвінавацілі па артыкуле 25.1 ч.3 КаАП РБ (не яўка ў ваенны камісарыят па позве). Сам Ігар Салавей у той час знаходзіўся ў Польшчы, таму з'явіцца ў ваенны камісарыят не мог.
14 2008-12-11 Саранчукоў Вадзім м З самай раніцы машына, у якой ехалі старшыня гарадской арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі БСДГ Віктар Сазонаў, сябра АГП Дзмітрый Бандарчук, прадстаўнік “Руху за свабоду” Алесь Зарэмбюк беспадстаўна была затрымана ў горадзе міліцыянтамі і канваявана на вуліцу Шчорса пад будынак наркалагічнага дыспансера. Пасля некаторага часу прадстаўнікоў кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў адпусцілі.
15 2008-12-11 Зарэмбюк Алесь м З самай раніцы машына, у якой ехалі прадстаўнік “Руху за свабоду” Алесь Зарэмбюк, старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі БСДГ Віктар Сазонаў, сябра АГП Дзмітрый Бандарчук і старшыня гарадской арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, беспадстаўна была затрымана ў горадзе міліцыянтамі і канваявана на вуліцу Шчорса пад будынак наркалагічнага дыспансера. Пасля некаторага часу прадстаўнікоў кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў адпусцілі.
16 2008-12-11 Бандарчук Зьміцер м З самай раніцы машына, у якой ехалі сябра АГП Дзмітрый Бандарчук, старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі БСДГ Віктар Сазонаў, прадстаўнік “Руху за свабоду” Алесь Зарэмбюк і старшыня гарадской арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, беспадстаўна была затрымана ў горадзе міліцыянтамі і канваявана на вуліцу Шчорса пад будынак наркалагічнага дыспансера. Пасля некаторага часу прадстаўнікоў кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў адпусцілі.
17 2008-12-11 Сазонаў Віктар м Гародня З самай раніцы машына, у якой ехалі старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі БСДГ Віктар Сазонаў, сябра АГП Дзмітрый Бандарчук, прадстаўнік “Руху за свабоду” Алесь Зарэмбюк і старшыня гарадской арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, беспадстаўна была затрымана ў горадзе міліцыянтамі і канваявана на вуліцу Шчорса пад будынак наркалагічнага дыспансера. Пасля некаторага часу прадстаўнікоў кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў адпусцілі.
18 2008-12-11 Крук Іван м 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) За распаўсюд газеты «Новы Час» у Астравецкім райвыканкаме (Гродзенская вобласць) затрымалі і склалі пратакол на Івана Крука — вядомага дэмакратычнага актывіста, аднаго з арганізатараў супраціву пабудовы АЭС на Астравеччыне. Кіраўнік спраў райвыканкама Міхаіл Зімніцкі загадаў ахоўніку-міліцыянту затрымаць І. Крука. У кабінеце юрыста Таццяны Валейкі на яго склалі акт «аб незаконным распаўсюдзе» газеты, які праваабаронца адмовіўся падпісваць. Акт падпісалі падначаленыя чыноўніка — сп.сп. Валейка і Блажкевіч.
19 2008-12-10 Кучынскі Станіслаў м Моладзевы актывіст Станіслаў Кучынскі затрыманы за распаўсюд тэкстаў Дэкларацыі правоў чалавека ў Кобрыне. Дастаўлены ў РАУС, адпушчаны без складаньня пратаколаў.
20 2008-12-10 Бакур Юрый м Берасьце Андрэй Шарэнда затрыманы за вывешваньне нацыянальнага сьцягу ў Дзень правоў чалавека. Дастаўлены ў РАУС Ленінскага раёну Берасьця. Праз пэўны час пасьля дачы пісьмовых тлумачэньняў адпушчаны.

Папярэдняя  [1] 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27  Наступная

Партнёрства

Сяброўства