Навіны на тэму: выбары-2008

23.09.2008 Магілёў: Незалежная кандыдатка сутыкнулася з цэнзурай пры вырабе сваіх агітацыйных матэрыялаў

Кандыдатка ў дэпутаты па Магілёўскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе №86 Наталля Зайцава сутыкнулася з цэнзурай пры вырабе сваіх агітацыйных матэрыялаў. Без яе ведама, самавольна, сябрамі акруговай выбарчай камісіі №87 былі ўнесены змены ў інфармацыйны плакат з яе біаграфічнымі дадзенымі.

23.09.2008 Чэрыкаў: Рабочых свінакомплекса прымушаюць ехаць на сустрэчу з праўладным кандыдатам у дэпутаты спадаром Разганавым

Сёння, пасля працы, а 17-15 у сярэдняй школе, што знаходзіцца ў вёсцы Верамейкі ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці адбудзецца сустрэча рабочых адкрытага акцыянернага таварыства “Светлае” з кандыдатам у дэпутаты па Магілёўскай сельскай выбарчай акрузе №88, старшынёй Магілёўскага райвыканкама спадаром Разганавым.

23.09.2008 Праваабаронцы прапануюць новую схему апячатваньня скрыняў для галасаваньня

Новую схему апячатваньня скрыняў для датэрміновага галасаваньня прапанаваў берасьцейскі праваабаронца С. Вакуленка. З мэтай пазьбегнуць фальсыфікацый падчас датэрміновага галасаваньня ў пэрыяд парлямэнцкіх выбараў С. Вакуленка накіраваў заяву ў Берасьцейскую Цэнтральную выбарчую акругу № 2 з прапановай апячатваць таксама донную частку скрыняў для галасаваньня. Такая прапанова ўзьнікла ў сувязі з тым, што дно скрыняў для галасаваньня прымацавана да саміх скрыняў шурупамі, якія лёгка адкруціць і зрабіць падмену любой колькасьці белютэняў для галасаваньня.

23.09.2008 На выбарах засталіся 66 кандыдатаў у дэпутаты ад аб'яднанай апазіцыі

У выбарах працягваюць удзельнічаць 66 кандыдатаў у дэпутаты ад Аб'яднаных дэмакратычных сіл (АДС). З выбарчай гонкі выбылі 12 зарэгістраваных кандыдатаў аб'яднанай апазіцыі.

23.09.2008 ЦВК падрыхтаваўся да датэрміновага галасавання

Сакратар Цэнтрвыбаркаму Беларусі Мікалай Лазавік паведаміў, што 22 верасня прайшла генеральная рэпетыцыя дня выбараў.

23.09.2008 Пры датэрміновым галасаваньні няма кантролю

Сёньня ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаваньне ў выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня. Датэрмінова прагаласаваць можна ў любы з пяці дзён, якія застаюцца да 28-га верасьня. Прычым, ніякіх дакумэнтаў, якія б пацьвярджалі, што ахвотны галасаваць раней не мае магчымасьці прыйсьці на выбарчы ўчастак у асноўны дзень галасаваньня, не патрабуецца.

23.09.2008 Фатографу «Народнай волі» не дазволілі здымаць датэрміновае галасаванне

Фотакарэспандэнту недзяржаўнай газеты «Народная воля», сябру ГА «БАЖ» Юрыю Дзядзінкі­ну сёння раніцай не дазволілі рабіць фотаздымкі на ўчастку, дзе пачалося датэрмінова­е галасаванне.

23.09.2008 Рэктар патрабуе галасаваць датэрмінова

Сёньня ў Берасьцейскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Пушкіна адбыліся так званыя прафіляктычныя гутаркі выкладчыкаў са студэнтамі.

23.09.2008 Упершыню ў Савет Рэспублікі будуць прызначаныя паўторныя выбары

Паўторныя выбары будуць упершыню прызначаныя ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Прычынай такой сітуацыі стала адмова айца Фёдара Поўнага балатавацца кандыдатам у сенатары.

23.09.2008 Крычаў: агітацыя адбываецца не на роўных умовах

Такую думку выказаў кандыдат у дэпутаты па Крычаўская выбарчая акруга №83, рэдактар незалежнай газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны.

23.09.2008 Каманда Раманчука не можа атрымаць дадзеныя

Прадстаўнікі участковых выбарчых камісій Гродзенскай – Паўночнай акругі адмаўляюцца прадастаўляць дадзеныя давераным асобам кандыдата ў дэпутаты Яраслава Раманчука, парушаючы такім чынам беларускае заканадаўства, паводле якога выбары павінны быць адкрытымі і празрыстымі.

23.09.2008 Магілёў: На прахадной завода “Электрарухавік” зрываюць агітацыйныя матэрыялы кандыдата ў дэпутаты Алеся Сілкова

“Сябра маёй ініцыятыўнай групы Віталь Макаранка павесіў мой агітацыйны плакат на прахадной завода “Электрарухавік”, - гаворыць Алесь Сілкоў, - але пры чарговым наведванні гэтага месца заўважыў, што плаката няма, а на яго месцы вісіць агітацыйны матэрыял за праўладнага кандыдата ў дэпутаты спадара Юшкевіча”.

23.09.2008 Менск: Для Цэнтральнай камісіі прапановы і скаргі апазіцыянераў не з'яўляюцца "глабальнымі пытаннямі"

Цэнтральная камісія ігнаруе большасць прапановаў і скаргаў ад прадстаўнікоў апазіцыі. Сэнс амаль усіх адказаў кіраўніцтва ЦВК на заўвагі і патрабаванні дэмакратаў зводзіцца да аднаго – узнятыя пытанні не заслугоўваюць таго, каб губляць час на іх разгляд. Апошняе паседжанне Цэнтральнай камісіі - чарговае таму пацверджанне.

23.09.2008 Ельск: Затрыманы сябра групы апазыцыйнага кандыдата

22 верасня ў Ельску а палове на 22-ю гадзіну міліцыя затрымала чарнобыльскага ліквідатара, інваліда другой групы Васіля Сіліверста. Ён зьяўляецца сябрам ініцыятыўнай групы кандыдата ў дэпутаты ад АГП у Палескай выбарчай акрузе №43 Мікалая Гаўрыленкі.

22.09.2008 Гомельшчына: незалежныя сайты асвятляюць выбарчую кампанію

Шэраг рэгіянальных інтэрнет-сайтаў рэгулярна змяшчаюць інфармацыю аб выбарчай кампаніі ў Гомельскай вобласці. Яны публікуюць як уласныя матэрыялы, так і мясцовыя навіны, якія перад тым з’явіліся ў агульнабеларускіх незалежных крыніцах. У прыватнасці, рэгіянальныя сайты прапануюць сваім наведвальнікам інфармацыю аб няроўных умовах, якія створаны для кандыдатаў ад улады і ад дэмакратычных сілаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства