Навіны на тэму: смяротнае пакаранне
23.05.2022 Amnesty International: Пашырэнне прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі стала апошняй атакай на правы чалавека ў краіне
Amnesty International асудзіла новаўвядзенні ў Крымінальны кодэкс Беларусі, што пашырылі спіс злачынстваў, за якія можа прызначацца смяротнае пакаранне.
06.05.2022 Выказваем рашучы пратэст супраць пашырэння магчымасцяў ужывання смяротнага пакарання ў Беларусі
Мы патрабуем ад беларускіх улад адмовіцца ад занясення змен у заканадаўства, накіраваных на пашырэнне выпадкаў ужывання смяротнага пакарання, забяспечыць выкананне сваіх міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, гарантаваўшы павагу права на жыццё і імкнучыся да поўнага выкаранення смяротнага пакарання, а не пашырэння сферы яго ўжывання.
03.05.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Смяротнае пакаранне за замах на акт тэрарызму, крыміналка на праваабаронцу ў "Дзень смеху", сусветная прэмія ЮНЭСКА імя Гільерма Кано для Беларускай асацыяцыі журналістаў.
02.05.2022 Андрэй Палуда: Папраўкі ў заканадаўства за замах на акт тэрарызму – гэта нервовая рэакцыя ўладаў на новыя рызыкі
Запыталіся ў каардынатара кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэя Палуды, што чакаць беларускаму грамадству ад новых паправак у Крымінальны кодэкс?
28.04.2022 Што не так з законапраектам аб пашырэнні сферы ўжывання смяротнага пакарання? Адказвае юрыст
Юрыст "Вясны" Павел Сапелка прааналізаваў новы законапраект і расказвае, што з ім не так.
27.04.2022 Замест мараторыя - смяротнае пакаранне за замах на акт тэрарызму
Замах на акт тэрарызму будзе карацца аж да смяротнага пакарання. Адпаведныя папраўкі ў Крымінальны кодэкс адразу ў двух чытаннях прыняла Палата прадстаўнікоў.
12.04.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Гадавіна мінскага тэракту і пытанне смяротнага пакарання, дапамога украінскаму “Восток SOS”, рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў у сувязі з вайной ва Украіне і паштоўкі палітвязням-вернікам.
11.04.2022 Андрэй Палуда: Выбух у мінскім метро патрабуе дадатковага раследавання і пераасэнсавання
11 красавіка – чарговая, адзінаццатая, гадавіна тэракту ў менскім метро, і вельмі часта, інфармацыя і ўзгадкі пра гэтыя трагічныя падзеі ідуць у звязку з крымінальнай справай Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, асуджаных да смяротнага пакарання.
18.03.2022 Графа „прычына смерці” – пустая
Праваабаронцы кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі атрымалі дакументальнае пацверджанне расстрэлу Віктара Паўлава.
10.03.2022 Камітэт ААН па правах чалавека асуджае выкананне смяротнага прысуду ў Беларусі
Камітэт асуджае Рэспубліку Беларусь за прывядзенне ў выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да Віктара Паўлава, чыя справа ўсё яшчэ знаходзіцца на разглядзе Камітэта.
23.12.2021 Ад мараторыя да поўнай адмены: Сенат Казахстана прыняў закон аб адмене смяротнага пакарання
Закон об адмене смяротнага пакарання стаў лагічным працягам працы, якая праводзіцца ў Казахстане па паэтапным скарачэнні яго прымянення. Раней прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў адзначаў, што смяротнае пакаранне ў Казахстане павінна быць скасаванае без якіх-небудзь агаворак.
30.11.2021 30 лістапада праходзіць штогадовая акцыя “Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання”
Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" адзначае, што 30 лістапада ва ўсім свеце праходзіць акцыі “Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання".
10.10.2021 Амбасадар Чэхіі Томаш Пярніцкі выказаў падтрымку ідэі адмены смяротнага пакарання ў Беларусі
Амбасадар Чэхіі ў Беларусі Томаш Пярніцкі далучыўся да Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.
10.10.2021 Амбасадарка Велікабрытаніі ў Беларусі: "Мы будзем і далей працаваць над тым, каб лік смяротных пакаранняў скарачаўся"
З нагоды Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка, амбасадарка Велікабрытаніі ў Беларусі Жаклін Перкінс выказалася пра гэты від пакаранне і патлумачыла, чаму Велікабрытанія выступае супраць яго.
10.10.2021 Павел Левінаў звярнуўся ў міліцыю з просьбай аб вышуку прыcуджанага да расстрэлу
Праваабаронца Павел Левінаў 7 кастрычніка звярнуўся ў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з заявай аб абвяшчэнні ў вышук асуджанага да вышэйшай меры пакарання Віктара Паўлава, піша "Віцебская Вясна". Па даверанасці блізкай сваячкі, праваабаронца абараняе інтарэсы асуджанага да расстрэлу ў Камітэце ААН па правах чалавека. Павел Левінаў мяркуе, што прысуджаны да расстрэлу мог знікнуць без вестак.