Навіны на тэму: смяротнае пакаранне
24.03.2023 Права на жыццё парушана. 25 сакавіка набываюць моц папраўкі, якія пашыраюць прымяненне смяротнага пакарання
25 сакавіка 2023 года набываюць моц змены ў Крымінальны кодэкс Беларусі, якія прадугледжваюць пашырэнне прымянення смяротнага пакарання ў адносінах да дзяржаўных службовых асоб і вайсковаслужбоўцаў, асуджаных за дзяржаўную здраду. Што тут не так?
17.02.2023 Смяротны прысуд у адносінах да случака прывялі ў выкананне праз адзін год і паўтара месяца
Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда паведаміў, што стала вядома дата прывядзення ў выкананне смяротнага прысуда ў адносінах да случака Віктара Скрундзіка.
07.12.2022 Андрэй Палуда: Улады па-ранейшаму лічаць наяўнасць смяротнага пакарання стрымліваючым фактарам
У першым чытанні ў Беларусі прыняты законапраект “Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці", які прадугледжвае ўвядзенне смяротнага пакарання па артыкуле аб здрадзе дзяржаве, здзейсненай службовай асобай або вайскоўцам
22.11.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Літаратура ў часы рэпрэсій: "Зэкамерон" Максіма Знака і "Кніжка ў выгнанні" Лізаветы Даўгулевіч. А таксама паэзія.
19.11.2022 Сустрэчы з людзьмі, асуджанымі да смерці, і агульныя каштоўнасці. Што ўразіла беларускіх праваабаронцаў на Сусветным кангрэсе супраць смяротнага пакарання?
Восьмы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання завяршыўся ў Берліне. У ім удзельнічалі тры беларускія праваабаронцы – з “Вясной” яны падзяліліся сваімі ўражаннямі ад гэтай масштабнай падзеі.
15.11.2022 На Сусветным Кангрэсе супраць смяротнага пакарання Беларусь і Іран прагучалі ў негатыўным кантэксце
Дэлегацыя беларускіх праваабаронцаў – у скарочаным складзе, Іран і Беларусь – як негатыўныя прыклады і прамова Святланы Ціханоўскай на дыскусіі пра інструменталізацыю смяротнага пакарання ў палітычных мэтах.
15.11.2022 "У Еўропе бушуе вайна, у Афганістане і Беларусі дзеецца беззаконне". Стартаваў Сусветны Кангрэс супраць смяротнага пакарання
У Кангрэсе бярэ ўдзел больш за тысячу чалавек з 90 краін свету, у тым ліку і беларускія праваабаронцы.
08.11.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Карэнныя амерыканцы і афраамерыканцы, дыскрымінацыя і смяротнае пакаранне. Што з правамі чалавека ў ЗША? І якія паралелі можна правесці з Беларуссю?
11.10.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Нобелеўская прэмія ў Беларусі і пытанне смяротнага пакарання ў кантэксце вайны.
10.10.2022 "Нас не чулі — і кола пашыралася". 10 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання
Змены ў заканадаўстве, вайна, рэакцыя грамадства і абаліцыяністы за кратамі. Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда разважае пра пытанне смяротнага пакарання ў кантэксце часу і ўзгадвае самыя значныя моманты ў кампаніі.
08.10.2022 Панэльная дыскусія пра актуальны стан і новыя выклікі смяротнага пакарання ў Беларусі
Беларусь з'ўляецца апошняй краінай у Еўропе, дзе дагэтуль выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.
22.07.2022 КПЧ ААН прызнаў парушэнне правоў маці пакаранага смерцю Паўла Селюна
Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" ўспамінае справу Паўла Селюна і расказвае, якія правы маці расстралянага беларуса былі парушаны, а каардынатар кампаніі Андрэй Палуда тлумачыць, чым важна канкрэтна гэта рашэнне для беларускага грамадства.
09.06.2022 Спецдакладчыкі ААН звярнуліся да Беларусі з прычыны пашырэння сферы прымянення смяротнага пакарання
Спецыяльныя дакладчыкі па пытанні аб пазасудовых смяротных пакараннях, смяротных пакараннях без належнага судовага разгляду ці адвольных смяротных пакараннях, па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і па пытанні аб заахвочванні і абароне правоў чалавека і асноўных свабод ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам накіравалі паведамленне ўраду Беларусі.
01.06.2022 БХК звярнуўся ў ААН з нагоды пашырэння сферы прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі
БХК накіраваў Спецыяльным дакладчыкам па пытанні аб заахвочванні і абароне правоў чалавека і асноўных свабод ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам і па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі інфармацыю аб унясенні паправак у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць пашырэнне магчымасцяў прымянення смяротнага пакарання.
26.05.2022 Amnesty International: Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе праводзяцца смяротныя пакаранні
Amnesty International апублікавала штогадовы даклад аб сітуацыі са смяротным пакараннем у свеце. Ён ахоплівае прымяненне смяротнага пакарання ў судовым парадку за перыяд са студзеня па снежань 2021 года. У дакладзе адзначаецца, што летась назіраўся трывожны рост колькасці смяротных пакаранняў і смяротных прысудаў, бо краіны, дзе звычайна караюць смерцю больш за ўсё людзей, вярнуліся да звыклай практыкі, а суды аднавілі паўнавартасную працу пасля каранавірусных абмежаванняў.