Навіны на тэму: смяротнае пакаранне

Смяротнае пакаранне ў Беларусі: Новая справаздача выяўляе парушэнні правоў на ўсіх стадыях працэсу

05.10.2016 Смяротнае пакаранне ў Беларусі: Новая справаздача выяўляе парушэнні правоў на ўсіх стадыях працэсу

FIDH і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі ПЦ «Вясна» прэзентавалі даклад «Смяротнае пакаранне ў Беларусі: забойствы на (не)законных падставах», выпушчаны напярэдадні 14-га Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання, які будзе адзначацца 10 кастрычніка.

ЕС: Чарговы прысуд супярэчыць заяўленай Беларуссю гатоўнасці разгледзець увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне

05.10.2016 ЕС: Чарговы прысуд супярэчыць заяўленай Беларуссю гатоўнасці разгледзець увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, распаўсюджанай 5 кастрычніка прадстаўніцтвам ЕС у Беларусі.

Праваабаронцы просяць Папу Рымскага абмеркаваць з кіраўніком Беларусі пытанне смяротнага пакарання

05.10.2016 Праваабаронцы просяць Папу Рымскага абмеркаваць з кіраўніком Беларусі пытанне смяротнага пакарання

У сувязі з маючым адбыцца візітам Папы Рымскага Францішка ў Беларусь, ліст з адпаведнай просьбай яму перадаў каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда.

Вярхоўны Суд пакінуў смяротны прысуд Сяргею Вострыкаву ў сіле

04.10.2016 Вярхоўны Суд пакінуў смяротны прысуд Сяргею Вострыкаву ў сіле

4 кастрычніка Вярхоўны Суд у выніку апеляцыйнага разгляду справы Сяргея Вострыкава пакінуў у сіле прысуд Гомельскага абласнога суда.

Праваабаронцы: “Смяротнае пакаранне незваротнае”

04.10.2016 Праваабаронцы: “Смяротнае пакаранне незваротнае”

Традыцыйны Тыдзень супраць смяротнага пакарання, які распачынаецца 5 кастрычніка, сёлета будзе праходзіць пад слоганам “Смяротнае пакаранне незваротнае”. Пра гэта распавядаюць адмысловыя плакаты.

Сёння Вярхоўны Суд разглядае апеляцыю асуджанага да смяротнай кары Сяргея Вострыкава

04.10.2016 Сёння Вярхоўны Суд разглядае апеляцыю асуджанага да смяротнай кары Сяргея Вострыкава

4 кастрычніка ў Вярхоўным Судзе Беларусі апеляцыйны разгляд справы Сяргей Вострыкава, асуджанага Гомельскім абласным судом да смяротнага пакарання, адбываецца ў закрытым рэжыме.

Запрашаем на прэзентацыю даклада “Смяротнае пакаранне ў Беларусі: забойства на (не)законных падставах”

04.10.2016 Запрашаем на прэзентацыю даклада “Смяротнае пакаранне ў Беларусі: забойства на (не)законных падставах”

5 кастрычніка ў Мінску ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання адбудзецца прэзентацыя супольнага даклада ПЦ “Вясна” і FIDH “Смяротнае пакаранне ў Беларусі: забойства на (не)законных падставах”.

Анонс мерапрыемстваў Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

03.10.2016 Анонс мерапрыемстваў Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

Мерапрыемствы праваабарончага Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, які пройдзе з 5 па 10 кастрычніка, адбудуцца не толькі ў краіне, але і ў замежжы.

Андрэй Палуда ў АБСЕ: "Двое з 16 асуджаных да смяротнага пакарання ў Беларусі з 2009 года - прадстаўнікі рома"

29.09.2016 Андрэй Палуда ў АБСЕ: "Двое з 16 асуджаных да смяротнага пакарання ў Беларусі з 2009 года - прадстаўнікі рома"

Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда прыняў удзел у працоўнай сесіі «Талерантнасць і недыскрымінацыя, у тым ліку рома і сінці, уключаючы рэалізацыю Плана дзеянняў АБСЕ па паляпшэнні становішча рома і сінці» на канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні.

Музыкі пра смяротнае пакаранне: Монстраў трэба ізаляваць, але не забіваць

26.09.2016 Музыкі пра смяротнае пакаранне: Монстраў трэба ізаляваць, але не забіваць

8 кастрычніка ў клубе Re:Public адбудзецца фестываль "Рок за жыццё", удзел у якім возьмуць беларускія гурты "Дай дарогу!", Re1ikt, "Мутнаевока", :B:N:, Sciana і "Тлушч", паведамляе Еўрарадыё.

“Рок за жыццё”: беларускія музыкі сыграюць канцэрт супраць смяротнага пакарання

20.09.2016 “Рок за жыццё”: беларускія музыкі сыграюць канцэрт супраць смяротнага пакарання

Фестываль "Рок за жыццё", прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, пройдзе ў Мінску. 8 кастрычніка на сцэну клуба Re:Public выйдуць беларускія гурты "Дай дарогу!", Re1ikt, "Мутнаевока", :B:N:, Sciana і "Тлушч", каб падтрымаць увядзенне мараторыя на вышэйшую меру ў Беларусі.

Беларусь можа накрыць восеньская хваля смяротных прысудаў

08.09.2016 Беларусь можа накрыць восеньская хваля смяротных прысудаў

Наяўнасць у Крымінальным кодэксе вышэйшай меры пакарання ў выглядзе растрэлу не можа лічыцца стрымліваючым фактарам для злачынцаў, як любяць спасылацца на гэты аргумент праціўнікі адмены смяротнага пакарання ў Беларусі.

Вера Часлаўска: Жыццё – гэта справа неба і зямлі

01.09.2016 Вера Часлаўска: Жыццё – гэта справа неба і зямлі

“Вясноўцы” і актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” з жалем і смуткам успрынялі вестку пра тое, што 30 жніўня ў Чэхіі памерла славутая чэская гімнастка Вера Часлаўска, якая была шырока вядомая таксама з-за сваёй прынцыповай антыкамуністычнай пазіцыі.

 У Камітэт па правах чалавека накіраваная скарга Тамары Сялюн на бесчалавечнае абыходжанне ў Беларусі

31.08.2016 У Камітэт па правах чалавека накіраваная скарга Тамары Сялюн на бесчалавечнае абыходжанне ў Беларусі

Ініцыятыва «Праваабаронцы супраць катаванняў» пагутарыла з Андрэем Палудай - праваабаронцам, які прадстаўляе інтарэсы Тамары Сялюн ў КПЧ ААН, і папрасіла расказаць пра фактычныя акалічнасці справы.

Зварот Сяргея Хмялеўскага зарэгістраваны ў ААН

04.08.2016 Зварот Сяргея Хмялеўскага зарэгістраваны ў ААН

Камітэт ААН па правах чалавека 3 жніўня пацвердзіў рэгістрацыю індывідуальнага зварота Сяргея Хмялеўскага, які быў асуджаны да смяротнага пакарання 15 лютага ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства