Навіны на тэму: смяротнае пакаранне

Зварот Сяргея Хмялеўскага зарэгістраваны ў ААН

04.08.2016 Зварот Сяргея Хмялеўскага зарэгістраваны ў ААН

Камітэт ААН па правах чалавека 3 жніўня пацвердзіў рэгістрацыю індывідуальнага зварота Сяргея Хмялеўскага, які быў асуджаны да смяротнага пакарання 15 лютага ў Беларусі.

Камітэт па правах чалавека ААН просіць адкласці расстрэл Генадзя Якавіцкага

22.07.2016 Камітэт па правах чалавека ААН просіць адкласці расстрэл Генадзя Якавіцкага

Як паведаміў каардынатар кампаніі Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі Андрэй Палуда, Камітэтам па правах чалавека ААН быў зарэгістраваны зварот асуджанага да смяротнага пакарання Генадзя Якавіцкага аб парушэнні яго правоў.

У Турцыі хочуць вярнуць смяротнае пакаранне

18.07.2016 У Турцыі хочуць вярнуць смяротнае пакаранне

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган даў зразумець, што ў краіне можа быць скасаваная забарона на ўжыванне смяротнага пакарання.

Удзельнікі Сусветнага кангрэса супраць смяротнага пакарання заклікалі дзяржавы ратыфікаваць Другі Факультатыўны пратакол да МПГПП

05.07.2016 Удзельнікі Сусветнага кангрэса супраць смяротнага пакарання заклікалі дзяржавы ратыфікаваць Другі Факультатыўны пратакол да МПГПП

Заклік утрымліваецца ў Заключнай дэкларацыі 6-га Сусветнага кангрэса супраць смяротнага пакарання, які праходзіў у Осла 21 – 23 чэрвеня з удзелам прадстаўнікоў кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.

Беларусь адмовілася надаць статус бежанца іранцу, якога на радзіме чакае пакаранне смерцю

04.07.2016 Беларусь адмовілася надаць статус бежанца іранцу, якога на радзіме чакае пакаранне смерцю

Суд Цэнтральнага раёна Мінска пакінуў у сіле рашэнне дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі, у якім грамадзяніну Ірана Мерхдаду Джамшыдзіяну адмоўлена ў наданні статусу бежанца. На радзіме яго могуць прыгаварыць да смяротнай кары.

Лісты з заклікам адмяніць смяротны прысуд Генадзю Якавіцкаму перададзеныя яго дачцэ

01.07.2016 Лісты з заклікам адмяніць смяротны прысуд Генадзю Якавіцкаму перададзеныя яго дачцэ

Тысячы грамадзян з многіх краін свету адгукнуліся на заклік міжнароднай арганізацыя Amnesty International, якая распаўсюдзіла тэрміновы зварот да прэзідэнта Лукашэнкі з заклікам спыніць смяротнае пакаранне ў Беларусі.

“Вочы ў вочы” пра смяротнае пакаранне ў Беларусі (аўдыё)

29.06.2016 “Вочы ў вочы” пра смяротнае пакаранне ў Беларусі (аўдыё)

Праблему смяротнага пакарання і памылковых прысудаў разважае Алесь Бяляцкі ў аўтарскай праграме Міхася Андрасюка “Вочы ў вочы” на Беларускім Радыё Рацыя.

Абаліцыяністы ў Осла: «Патрабуем адмены смяротнага пакарання зараз!» (Фота)

24.06.2016 Абаліцыяністы ў Осла: «Патрабуем адмены смяротнага пакарання зараз!» (Фота)

6-ы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання ў Осла завяршыўся 23 чэрвеня шэсцем у цэнтры горада, у якім бралі ўдзел больш за 1,5 тысяч чалавек з усяго свету, у тым ліку і з Беларусі.

Смяротнае пакаранне: Беларусь пакуль па-за глабальнай тэндэнцыяй

23.06.2016 Смяротнае пакаранне: Беларусь пакуль па-за глабальнай тэндэнцыяй

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч, які разам з калегамі бярэ удзел у 6-ым Сусветным кангрэсе супраць смяротнага пакарання ў Осла, распавёў пра асноўныя тэндэнцыі, што абмяркоўваюцца на глабальным форуме.

FIDH заклікае да рашучых і скаардынаваных дзеянняў супраць смяротнага пакарання

21.06.2016 FIDH заклікае да рашучых і скаардынаваных дзеянняў супраць смяротнага пакарання

“З нагоды 6-га Сусветнага кангрэса, FIDH і яе сяброўскія арганізацыі паўтараюць свой заклік да ўсеагульнай адмены гэтай бесчалавечнай практыкі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека. Сусветны кангрэс павінен паслаць выразны сігнал: усеагульная адмена смяротнага пакарання неабходная дзеля вяршэнства правасуддзя ва ўсім свеце”, - заявіў прэзідэнт FIDH Карым Лахіджы.

У Осла пачынаецца Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання

20.06.2016 У Осла пачынаецца Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання

6-ы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання пройдзе ў Осла (Нарвегія) з 21 па 23 чэрвеня. Беларусь на кангрэсе традыцыйна прадстаўляе кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”.

Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю па справе Сяргея Вострыкава

08.06.2016 Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю па справе Сяргея Вострыкава

Amnesty International выступае супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння, разглядаючы яго як парушэнне права на жыццё.

Libereco: Маштаб рэпрэсіяў у Беларусі павялічыўся з часу адмены санкцыяў ЕС

03.06.2016 Libereco: Маштаб рэпрэсіяў у Беларусі павялічыўся з часу адмены санкцыяў ЕС

3 чэрвеня спаўняецца 100 дзён з часу адмены санкцыяў ЕС у дачыненні да Беларусі, што мусіць сведчыць пра правільнасць такога рашэння ў адносінах да аўтарытарнай дзяржавы ва ўмовах лібералізацыі.

На “Пякельнай кухні” - дыскусія на тэму смяротнага пакарання

01.06.2016 На “Пякельнай кухні” - дыскусія на тэму смяротнага пакарання

У Менску 31 траўня адбыўся прагляд вядомага спектакля Беларускага свабоднага тэатра “Пякельная кухня” («Trash Cuisine»), які завяршыўся дыскусіяй на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі.

Ліст з даверанасцю на зварот ў Камітэт ААН ад Генадзя Якавіцкага не прапусцілі на волю

31.05.2016 Ліст з даверанасцю на зварот ў Камітэт ААН ад Генадзя Якавіцкага не прапусцілі на волю

Як стала вядома праваабаронцам, з 11 траўня лісты ад асуджанага да смяротнага пакарання Генадзя Якавіцкага да сваякоў не даходзілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства