Навіны на тэму: смяротнае пакаранне
12.10.2016 “Рок за жыццё”: поўнае відэа канцэрта
Кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” дзякуе Euroradio.fm за магчымасць паглядзець канцэрт для тых, хто не бачыў яго ў дзень правядзення.
10.10.2016 Інфармацыйная атака праваабаронцаў: “Скажам НЕ смяротнаму пакаранню”
Некалькі тысяч асобнікаў спецвыпуска газеты “Народная Воля”, прысвечанага праблеме смяротнага пакарання, былі раздадзеныя ў Мінску 10 кастрычніка ў Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. Гэтай масавай інфармацыйнай акцыяй праваабаронцы завяршылі Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.
10.10.2016 Кіраўнік ААН пра смяротнае пакаранне: Давайце кіравацца ў сваіх дзеяннях маральным компасам правоў чалавека
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый распаўсюдзіла пасланне Генеральнага сакратара з нагоды Сусветнага дня барацьбы за адмену смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка.
10.10.2016 Тамара Чыкунова параіла Лукашэнку прымяраць сьмяротнае пакараньне на сябе
Вядомая абаліцыяністка Тамара Чыкунова, якая сёлета ў чарговы раз стала ганаровай госьцяй беларускага Тыдня супраць сьмяротнага пакараньня, падчас візіту ў Магілёў 9 кастрычніка адказала на пытаньні "Свабоды".
10.10.2016 "Пазбавімся ад смяротнай кары, каб з новымі сіламі звярнуцца да іншых сацыяльных праблемаў!"
Фларанс Беліўе, першы Прэзідэнт Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання, распавяла "Вясне" пра асноўныя напрамкі ў працы Кааліцыі, пра тое, чым яе вопыт можа быць карысны ў Беларусі, а таксама звярнулася да беларускага грамадства з нагоды 10 кастрычніка.
09.10.2016 У Гомелі падчас інфармацыйнай акцыі затрымалі праваабаронцаў
Міліцыю на Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленку выклікаў адміністратар гандлёвага цэнтра, у якім яны раздавалі спецвыпуск "Народнай Волі" пра смяротнае пакаранне, паведамляе “Гомельская Вясна”.
09.10.2016 “У нас атрымалася размаўляць з моладдзю на яе мове”. У Мінску адбыўся канцэрт “Рок за жыццё” (фота)
У мінскім клубе Re:Public адбыўся канцэрт “Рок за жыццё” з удзелам беларускіх гуртоў "Дай дарогу!", Re1ikt, "Мутнаевока", :B:N:, Sciana і "Тлушч".
09.10.2016 Праваабаронцы прэзентавалі выданні на тэму смяротнага пакарання ў Коўне
Прэзентацыя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” адбылася на VI Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Коўне 8 кастрычніка.
09.10.2016 Жыхарам Баранавічаў нагадалі пра праблему смяротнага пакарання
У межах Тыдня супраць смяротнага пакарання на вуліцах Баранавічаў актывісты раздаюць гараджанам тэматычны спецвыпуск “Народнай волі”.
08.10.2016 Кангрэс у Коўне: смяротнае пакаранне – прадмет увагі даследчыкаў
Упершыню праблема адмены смяротнага пакарання ў Беларусі стала прадметам даследвання экспертаў і праваабаронцаў на Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які ў 6 раз праводзіцца ў Коўне.
08.10.2016 Ужо сёння: фестываль “Рок за жыццё” ў Мінску. Далучайцеся! (анлайн трансляцыя)
8 кастрычніка ў клубе Re:Public адбудзецца фестываль "Рок за жыццё" з удзелам беларускіх гуртоў "Дай дарогу!", Re1ikt, "Мутнаевока", :B:N:, Sciana і "Тлушч". Музыкі такім чынам падтрымаюць увядзенне мараторыя на вышэйшую меру ў Беларусі. Далучайцеся!
07.10.2016 «Захаваньне сьмяротнай кары — гэта сыгнал беларусам, што іх жыцьцё ў руках Лукашэнкі»
З нагоды Тыдня супраць сьмяротнага пакараньня ў перадачы "Трайны ўдар" на "Свабодзе" журналісты, з улікам бягучага палітычнага моманту, разважалі, ці пагодзяцца ўлады Беларусі на скасаваньне сьмяротнага пакараньня.
06.10.2016 У Гомелі - тыдзень інфармавання пра смяротнае пакаранне
5 кастрычніка ў Гомелі праваабаронцы распачалі інфармацыйныя акцыі ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, які стартаваў у гэты дзень.
05.10.2016 “У залі суда былі мы і сабакі! Гэта паказальны ўзровень судовай сістэмы і грамадства ў пытанні смяротнага пакарання”
5 кастрычніка ў Мінску прадстаўнікі міжнароднай супольнасці, праваабаронцы і журналісты сабраліся з нагоды прэзентацыі даклада па смяротным пакаранні ў Беларусі, каб абмеркаваць актуальныя аспекты гэтай праблемы і магчымыя захады дзеля яе вырашэння.
05.10.2016 Савет Еўропы: Рашэнне Вярхоўнага суда Беларусі пакінуць у сіле смяротны прысуд Сяргею Вострыкаву засмучае
Рашэнне Вярхоўнага суда Беларусі пакінуць у сіле смяротны прысуд Сяргею Вострыкаву засмучае, гаворыцца ў распаўсюджанай 5 кастрычніка заяве Савета Еўропы.