Навіны на тэму: выбарчае заканадаўства

05.03.2008 Міліцыя незаконна адксерыла партыйныя дакументы

Як ужо паведамлялася раней, 4 сакавіка каля Шчучына супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы аўтамабіль праваабаронцы і грамадзкага дзеяча Віктара Сазонава, разам з якім з Менску ў Гародню таксама вярталіся рэгіянальны актывіст Партыі БНФ Сяргей Мальчык і старшыня рэгіянальнага аддзяленьня АГП Юры Істомін. Па словах міліцыянтаў, яны нібыта шукалі фальшывыя грошы. Пасьля першаснага дагляду на трасе, усе былі дастаўленыя ў Шчучынскі РАУС, дзе правялі больш за тры гадзіны.

30.01.2008 Цэнтрвыбаркам назваў дату парламенцкіх выбараў — 28 верасня

Цэнтрвыбаркам Беларусі назваў дату правядзення парламенцкіх выбараў — 28 верасня.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына.

“Паколькі дату выбараў прызначае ўсё ж такі не Цэнтрвыбаркаам, а кіраўнік дзяржавы, прэзідэнт палічыў, што гэтая дата з’яўляецца, скажам так, найбольш пажаданым варыянтам для правядзення парламенцкіх выбараў і выбарчай кампаніі. Пры гэтым мы поўнасцю ўкладваемся ў тэрміны да 12 кастрычніка, нават калі нам давядзецца праводзіць выбары ў два туры”.

Нагадаем, згодна з законадаўствам, выбары ў Палату прадстаўнікоў неабходна было правесці ў любую нядзелю да 12 кастрычніка.

30.01.2008 Л.Ярмошына: Інстытут міжнароднага назірання за выбарамі з'яўляецца чыста палітычным інструментам

Інстытут міжнароднага назірання за выбарамі - чыста палітычны інструмент, заявіла ў эксклюзіўным інтэрв'ю часопісу "Беларуская думка" старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

10.01.2008 Дыялогу па выбарах не будзе

Кіраўніцтва Аб’яднаных дэмакратычных сілаў атрымала адказ з Адміністрацыі прэзідэнта на прапановы правесці дыялог па выбарчым заканадаўстве і практыцы яго прымянення. У допісе ўтрымліваецца адмова ад такога дыялогу.

15.11.2007 Ідзе збор подпісаў за арганізацыю справаздач дэпутатаў

Увесь гэты тыдзень у Беларусі дэмакратычныя актывісты зьбіраюць подпісы пад патрабаваньнем арганізаваць справаздачы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў перад выбарцамі. Такую акцыю дэмакратычныя актывісты тлумачаць у першую чаргу тым, што дэпутаты падтрымалі сёлета ініцыятыву скасаваньня льготаў.

25.09.2007 У Наваполацку судзяць за парушэньне парадку адкліканьня дэпутатаў

Сёньня Наваполацкі гарадзкі суд пачаў разглядаць адміністрацыйную справу аб парушэньні Выбарчага кодэксу. У ёй фігуруюць тры грамадзкія актывісты — Валер Шаўчэнка, Ігар Сухарукаў і Антон Ясіновіч.

26.06.2007 Цэнтарвыбаркам адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў для ўнясеньня зьменаў у працоўнае заканадаўства.

Цэнтарвыбаркам адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў для ўнясеньня зьменаў у працоўнае заканадаўства. Ініцыятыўная група праз рэфэрэндум хацела дамагчыся скасаваньня кантрактнай сыстэмы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства