viasna on patreon

У Наваполацку судзяць за парушэньне парадку адкліканьня дэпутатаў

2007 2007-09-25T15:36:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня Наваполацкі гарадзкі суд пачаў разглядаць адміністрацыйную справу аб парушэньні Выбарчага кодэксу. У ёй фігуруюць тры грамадзкія актывісты — Валер Шаўчэнка, Ігар Сухарукаў і Антон Ясіновіч.

Справу Валера Шаўчэнкі вядзе судзьдзя Пятро Ляўчонак, а Ігара Сухарукава й Антона Ясіновіча — судзьдзя Аляксандар Федзюкевіч.

Ігар Сухарукаў, Валер Шаўчэнка і Антон Ясіновіч на ганку Наваполацкага суду перад пачаткам судовага паседжаньня

На ранішнім паседжаньні, якое доўжылася тры гадзіны, слухалі сьведак. Затым абвясьцілі перапынак да 14-й гадзіны.

З 27 чэрвеня да 27 ліпеня ў Наваполацку ладзіўся месячнік пратэсту супраць скасаваньня льготаў.

Сярод іншых акцыяў месячніка быў і збор подпісаў за адкліканьне дэпутатаў Нацыянальнага сходу ад Наваполацку, якія падтрымалі такое рашэньне.

Паколькі арганізатары акцыі, на думку ўладаў, ня выканалі юрыдычных працэдураў, што прадугледжаныя Выбарчым кодэксам, на іх завялі адміністрацыйную справу.

Мяркуецца, што судовае рашэньне абвесьцяць на вечаровым паседжаньні.

Судзяць актывістаў па артыкуле 9.10 Кодэксу адміністрацыйных правапарушэньняў — парушэньне парадку адкліканьня дэпутатаў.

Гэта першая падобная судовая справа ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства