Навіны на тэму: прэс-канферэнцыя
05.08.2011 Валянцін Стэфановіч: “Гэтае непаразуменне будзе дорага каштаваць “Вясне”
“Я ведаю, як шмат Літва робіць для падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі. Я расцэньваю гэтую сітуацыю як пэўнае непаразуменне, але гэтае непаразуменне будзе дорага нам каштаваць”, - адзначыў, каментуючы дзеянні Міністэрства юстыцыі Літвы, Валянцін Стэфановіч падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Вільні з нагоды затрымання Алеся Бяляцкага.
05.08.2011 Прэс-канферэнцыя ПЦ “Вясна” ў Вільні
5 жніўня ў Вільні ў Беларускім доме правоў чалавека а 13-ай гадзіне пачнецца прэсавая канферэнцыя, якую правядзе намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч.
21.04.2011 Прэс-каферэнцыі па "Чарнобыльскаму шляху" перашкодзілі вучэньні па радыяцыйнай бяспецы
Прэс-канферэнцыя аргкамітэту "Чарнобыльскага шляху", прысьвечанага 25-м угодкам аварыі на Чарнобыльскай АЭС, адбылася на прыступках гатэля "Арбіта".
17.03.2011 ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ: Праваабаронца Андрэй Юраў правядзе тэрміновую прэс-канферэнцыю
Сёння, 17 сакавіка ў 15.00 у офісе Праваабарончага цэнтру «Вясна» адбудзецца прэс-канферэнцыя Андрэя Юрава ў сувязі з яго затрыманнем і выдварэньнем з Беларусі.
08.02.2011 ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ
У сераду, 9 лютага, у 14.00 у офісе Праваабарончага цэнтра “Вясна” (адрас: праспект Незалежнасці, 78а - 48) адбудзецца прэс-канферэнцыя па выніках апытання асоб, затрыманых і прыцягнутых да адказнасці па падзеях 19 снежня.
27.01.2011 ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ПРЭСЫ
27 студзеня ў 12:00 у офісе Праваабарончага цэнтра “Вясна” (адрас: праспект Незалежнасці 78а, к. 48) адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная месяцу працы Міжнароднай назіральнай місіі ў Беларусі.
04.01.2011 ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ
4 студзеня (аўторак) у 14:00 адбудзецца прэс-канферэнцыя “Правы чалавека ў Беларусі - першыя вынікі працы Міжнароднай назіральнай місіі і рэакцыя расійскіх праваабаронцаў”. Месца правядзення: офіс Праваабарончага цэнтра "Вясна".
28.04.2003 Запрашаем вас на прэс-канфэрэнцыю «Грамадзкім аб'яднаньням зноў пагражаюць закрыцьцём».
Запрашаем вас на прэс-канфэрэнцыю «Грамадзкім аб'яднаньням зноў пагражаюць закрыцьцём».