Навіны на тэму: заканадаўства
03.08.2007 Вярхоўны Суд прыпыніў дзейнасьць ПКБ
Вярхоўны Суд прыпыніў дзейнасьць Партыі камуністаў беларускай на 6 месяцаў. Паседжаньне скончылася ўчора а 17:40 менскага часу. Рашэньне ўступіла ў сілу адразу пасьля зачытваньня прысуду і ня можа быць абскарджана.
27.07.2007 Горадня: устаноўчы сход прагаласаваў за мясцовы рэфэрэндум
Учора, 26 ліпеня ўвечары ў Горадні адбыўся ўстаноўчы сход ініцыятыўнай групы для правядзеньня гарадзкога рэфэрэндуму, прысьвечанага праблемам захаваньня гісторыка-культурнага ансамблю цэнтральнай часткі гораду.
23.07.2007 Мінюст адмовіў у рэгістрацыі Руху “За свабоду”
Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі рэспубліканскага праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня Рух “За свабоду”. Афіцыйны адказ мінюсту атрымалі яго сузаснавальнікі ў суботу.
13.07.2007 Рэформа правапісу – яшчэ адзін рычаг ціску на незалежны друк?
Праект закона “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” адобрылі 12 ліпеня дэпутаты парламенцкай камісіі па адукацыі, культуры і навукова-тэхнічнаму прагрэсу і рэкамендавалі да разгляду на восеньскай сесіі. Дакумент плануецца прыняць менавіта ў форме закона, а не ўрадавай пастановы, як прапаноўвалі некаторыя чальцы камісіі.
29.06.2007 Амністыі да кастрычніка не будзе
Законапраект так і не паступіў на разгляд у парламент - пра гэта «Еўрарадыё» паведамілі ў камісіі па бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю Палаты прадстаўнікоў.
26.06.2007 Цэнтарвыбаркам адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў для ўнясеньня зьменаў у працоўнае заканадаўства.
Цэнтарвыбаркам адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў для ўнясеньня зьменаў у працоўнае заканадаўства. Ініцыятыўная група праз рэфэрэндум хацела дамагчыся скасаваньня кантрактнай сыстэмы.
25.06.2007 Амністыя адкладаецца на больш позні тэрмін
Праект закону аб амністыі ўжо некалькі месяцаў знаходзіцца ў адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі. Пра гэта, як паведамляе “Радыё Свабода”, сёньня паведаміў міністар унутраных справаў Уладзімір Навумаў, выступаючы ў «палаце прадстаўнікоў».
20.06.2007 Праект закона «Аб абароне інфармацыі» накіраваны на дапрацоўку
19 чэрвеня адбылося першае абмеркаванне праекта закона "Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі". Ад Беларускай асацыяцыі журналістаў прыняць удзел у дапрацоўцы рэдакцыі закона “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі” запрошаны доктар юрыдычных навук, кіраўнік Цэнтра прававой абароны СМІ Міхаіл Пастухоў. Пасяджэнне працоўнай групы ладзілася на базе парламенцкай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычнага комплексу, транспарту, сувязі і прадпрымальніцтва.