Навіны на тэму: выбары-2024
22.12.2023 У Наваполацку выбарчыя камісіі пачалі рэгістрацыю ініцыятыўных груп на два дні раней, чым вызначана выбарчым кодэксам
Згодна з графікам кампаніі, пачынаць рабіць гэта трэба было з 17 снежня.
22.12.2023 На Віцебшчыне пры вылучэнні зборам подпісаў у раённыя рады кандыдаты маюць няроўныя магчымасці
Каб зарэгістравацца, кандыдатам неабходна сабраць 1% ад колькасці выбаршчыкаў, якія пражываюць у акрузе, але не менш за 10 подпісаў.
22.12.2023 Стала вядома, хто ўвайшоў у выбарчую камісію ў Краснаполлі
Большасць з іх ужо былі ў выбаркамах.
21.12.2023 "Адзіны дзень галасавання стварае падставы для патэнцыйнай няроўнасці дэпутатаў". Гаворым пра віды выбарчых кампаній
З экспертамі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" мы разбіраемся ў відах выбарчых кампаній і абмяркоўваем "адзіны дзень галасавання".
20.12.2023 Прадстаўнікі праўладных грамадскіх аб'яднанняў. Хто будзе назіраць за выбарамі*?
Па стане на 18 снежня выбарчыя камісіі ўжо акрэдытавалі 2667 назіральнікаў на выбары*.
20.12.2023 Выбары*2024. Аналітычная cправаздача аб фармаванні тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій
Экспертная місія па назіранні за выбарамі*2024 арганізаваная Беларускім Хельсінкскім камітэтам і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Місія збірае і аналізуе інфармацыю аб выбарчай кампаніі па адкрытых крыніцах і паведамленнях ад выбаршчыкаў з Беларусі.
20.12.2023 У Барысаве перадвыбарчая сустрэча з чыноўніцай ператварылася ў скаргі на санкцыі
Дэпутатка ад Барысаўскага раёна Лілія Ананіч правяла ў Лошніцы сустрэчу з настаўнікамі і выхавацелямі.
19.12.2023 Шаркаўшчынскія чыноўнікі пачалі перадвыбарчую агітацыю
З агітацыяй прыехаў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі.
19.12.2023 На Магілёўшчыне таксама не паведамляюць імёны сябраў выбарчых камісій
Зроблена гэта нібыта з мэтай "засцерагчы" сябраў камісіі.
19.12.2023 У Магілёве вызначаная рэкордная колькасць месцаў, забароненых для перадвыбарчых пікетаў
Згодна з гэтым рашэннем, месцаў для пікетавання ў абласным цэнтры аказалася падазрона мала.
18.12.2023 Насупраць ГУБАЗіКа, каля Акадэміі навук і гандлёвых цэнтраў. У Мінску з затрымкай вызначылі забароненыя месцы для перадвыбарчых пікетаў
У параўнанні з выбарчай кампаніяй-2020 спіс месцаў, у якіх забаронена ладзіць перадвыбарчыя пікеты, павялічыўся.
15.12.2023 Гродна: асаблівая ўвага журналістаў – маючым адбыцца выбарам
Што абмяркоўвалі гарадзенскія праўладныя журналісты на курсах “Інавацыйныя інструменты працы ў СМІ"
15.12.2023 Распачала работу Віцебская абласная камісія па выбарах дэпутатаў
Старшынёй быў абраны кіраўнік Упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома.
15.12.2023 У Крычаве акруговую камісію на выбарчай акрузе ўзначаліў той жа чыноўнік, што і на мінулых выбарах
Старшынёй пераабраны Мікалай Капаеў.
15.12.2023 Усё тыя ж асобы. Хто ўвайшоў у склад Брэсцкага абласнога выбаркама?
Ананімнасць членаў камісій улады вырашылі працягнуць. Таму на выбарах - 2024 таксама не будзе публічных спісаў, хто ўвайшоў у склад выбарчых камісій.