Навіны на тэму: выбары-2019
15.11.2019 Як працуе адміністрацыйны рэсурс? Прыйшлі на бацькоўскі сход, а там - сустрэча з праўладным кандыдатам
Увечары 13 лістапада ў сярэдняй школе №45 г. Магілёва павінна была адбыцца сустрэча з кандыдатам у дэпутаты па Магілёўскай-Сельскай акрузе №88 Наталляй Тарасенка.
14.11.2019 "Кажа, што мы галоснасцю тут не займаемся". Назіральніку вынеслі два папярэджанні за дзень
Два папярэджанні ў адзін дзень вынеслі назіральніку кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Аляксею Лойку. Ён назірае на выбарчым участку №390 і з’яўляецца доўгатэрміновым назіральнікам па Мінскай-Заходняй акрузе №102.
14.11.2019 Фотафакт: У інтэрнаце прагаласаваўшых просяць адзначыцца ў вахцёра
У інтэрнаце Маладзечанскага завода лёгкіх металаканструкцый вісяць абвесткі з заклікам прыняць "актыўны ўдзел у выбарах".
14.11.2019 Кандыдат ад АГП Альшэўскі даказаў парушэнні выбарчага заканадаўства на ўчастку ў Дзятлава
Кандыдат у дэпутаты па Нёманскай выбарчай акрузе №56 ад партыі АГП Сяргей Альшэўскі звярнуўся ў міліцыю з заявай аб тым, што на адным з участкаў для галасавання адзін член сям’і атрымаў бюлетэнь за другога члена сям’і і прагаласаваў.
14.11.2019 Што адбываецца на выбарчых участках у Віцебску?
На ўчастку №51 Віцебскай-Чкалаўскай акругі 18 старшыня камісіі Наталля Буйко забараніла здымкі пасля таго, як назіральніца Ірына Траццякова сфатаграфавала пратакол галасавання.
14.11.2019 ДзяржСМІ рэзка ўключыліся ў асвятленне выбараў. БАЖ прэзентаваў маніторынг асвятлення кампаніі ў медыя
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прэзентавала вынікі другога этапу маніторынгу асвятлення ў СМІ парламенцкіх выбараў 2019 года.
14.11.2019 "Усё ідзе па плане". Трэці дзень датэрміновага галасавання
Мы працягваем збіраць выпадкі прымусу да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні па ўсё краіне - як студэнтаў, так і работніках дзяржаўных прадпрыемстваў.
14.11.2019 ЦВК і Віцебскі абласны суд адмовілі ў задавальненні скаргаў кандыдата Мельнікава
Скаргі Юрыя Мельнікава, які вылучаўся па Віцебскай-Чкалаўскай акрузе №18 і быў зняты камісіяй з выбарчай гонкі, разглядзела Цэнтральная выбарчая камісія і Віцебскі абласны суд.
14.11.2019 Папярэджанне назіральніку за... фота канцэрту ў школе
Кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» працягвае паступаць інфармацыя пра інцыдэнты з мінскай школы №159. Як паведамляе назіральнік па ўчастку №390 Аляксей Лойка, сябры камісіі, думаюць, як пазбавіць яго акрэдытацыі.
14.11.2019 Назіральніцу ад "Руху за свабоду", якая фіксавала завышэнне яўкі, выштурхнулі з участку
У Мінску назіральніцу ад "Руху за Свабоду" Ганну Толчыкаву, якая назірае на ўчастку №589 па Усходняй акрузе №107, з дапамогай міліцыянта фактычна выштурхнулі з участку.
14.11.2019 Ярмошына рэкамендавала надрукаваць праграму кандыдата, знятую з-за фразы «З Лукашэнкай няма будучыні»
Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына рэкамендавала газеце "Бабруйскае жыццё" апублікаваць праграму кандыдата ад АГП Аляксандра Комара, якую раней не надрукавалі з-за фразы «З Лукашэнкам у краіны няма будучыні".
14.11.2019 Назіральнік: студэнты баяцца, што калі яны не прагаласуюць, іх не пусцяць у інтэрнат
У інтэрнаце №10 БДУ у трэці дзень датэрміновага галасавання адбываецца масавы "загон" студэнтаў.
14.11.2019 Праваабаронца просіць пракуратуру даць ацэнку словам выкладчыцы БДЭУ аб датэрміновым галасаванні
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч звярнуўся з заявай у Пракуратуру Заводскага раёна Мінска з нагоды прымусу да датэрміновага галасавання з боку выкладчыцы БДЭУ, прыкметы якога праглядаюцца ў відэазапісе, размешчанага на сайце Радыё Свабода.
14.11.2019 Смаргонь: сустрэча з праўладным кандыдатам - грамадска важнае мерапрыемства
Смаргонскі райвыканкам лічыць сустрэчу з праўладным кандыдатам грамадска важным мерапрыемствам, дзеля якой у школьнікаў адабралі міжурочныя перапынкі.
14.11.2019 Аршанскі блогер "Шэры кот" не аднавіў права быць кандыдатам у дэпутаты
Віцебская абласная выбарчая камісія 13 лістапада не задаволіла скаргу блогера Дзмітрыя Казлова (Шэры Кот) на рашэнне выбарчай камісіі Аршанскай гарадской акругі №25, якая 8 лістапада пазбавіла яго статусу кандыдата ў дэпутаты.