Навіны на тэму: выбары-2019
16.11.2019 Бабруйск: з выбараў знялі галоўнага канкурэнта дзеючага дэпутата
Кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Бабруйскай-Ленінскай акрузе №78 ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Комара знялі з выбарчай гонкі.
16.11.2019 Аб’яднаны выбарчы пікет у Гомелі завяршыўся затрыманнямі і збіццём
Аб’яднаны агітацыйны пікет, які правялі 15 лістапада ў Гомелі ініцыятыўныя групы многіх апазіцыйных кандыдатаў ў дэпутаты, не абыйшоўся без інцыдэнтаў.
15.11.2019 Участак для галасавання адзін — скаргаў 17
Назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» паведамляюць аб завышанай яўцы выбаршчыкаў з участкаў для галасавання. Зноў упісаныя ўчастковымі камісіямі ў пратаколы дня дадзеныя аб выдадзеных бюлетэнях не супадаюць з фактычнай яўкай беларусаў на ўчасткі.
15.11.2019 Аналітычная справаздача па выніках назірання за перадвыбарчай агітацыяй
Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
15.11.2019 На перыяд датэрміновага галасавання абмежаваны ўваход у інтэрнат Полацкага ўніверсітэта
Як паведамляюць студэнты з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, іх прымушаюць датэрмінова абіраць дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання.
15.11.2019 «Галоўнае — выбралі прэзідэнта». Чаму студэнты галасуюць датэрмінова
"Новы Час" з кампаніяй "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распытаў студэнтаў БНТУ, чаму яны пагаджаюцца галасаваць датэрмінова.
15.11.2019 Уладзімір Лабковіч: “Тых, хто прагаласаваў датэрмінова, будзе каля 40%. І гэта здзек над людзьмі!”
Каардынатар кампаніі “Праваабронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч пракаментаваў этап правядзення датэрміновага галасавання на парламенцкіх выбарах, які праходзіць з 11 па 16 лістапада.
15.11.2019 «Перашкаджае выбарчаму працэсу». Назіральніка, які зняў спробу ўкіду бюлетэняў, пазбавілі акрэдытацыі
Выбарчая камісія прыняла рашэнне пазбавіць акрэдытацыі назіральніка, які зняў на відэа спробу ўкінуць бюлетэнь. Гэта адбылося ў прысутнасці назіральнікаў АБСЭ. Пры галасаваньні ўстрымаўся толькі адзін з сябраў камісіі, піша "Радыё Свабода".
15.11.2019 Датэрміновае галасаванне ў Віцебску: жвавасць БРСМ і сходы ў школах
Сёлетнія выбары ў парламент прыкметныя гарачай актыўнасцю, якую праяўляюць дзяржаўныя грамадзкія арганізацыі – Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ) і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.
15.11.2019 Сцяг перавярнуўся ноччу на запячатаным выбарчым участку ў Гародні
Назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ігар Дзьячкоў і ад "Права выбару" Сяргей Верамеенка заўважылі незвычайную змену на выбарчым участку №11 Горадзенскай-Цэнтральнай акругі №51.
15.11.2019 Назіральнік просіць пракуратуру правесці праверку па даступнасці выбарчага ўчастка
Мы зноў вяртаемся да сярэдняй школы №159. На гэты раз звернем увагу на тое, што ўчасткі для галасавання, якія размешчаны там — №389, №390 і №391, па сутнасці не абсталяваны для інвалідаў-калясачнікаў.
15.11.2019 Жыхароў Слонімшчыны і Зэльвеншчыны заганяюць галасаваць
На Слонімшчыне і Зэльвеншчыне ад кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, вучылішчаў і школ патрабуюць, каб усе іх супрацоўнікі датэрмінова прагаласавалі.
15.11.2019 Бабруйск: “Выдайце мне даведку аб датэрміновым галасаванні, начальства просіць”
На участку для галасавання №6 Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акругі №78 назіральнік стаў сведкай дзіўнай размовы выбаршчыцы і старшыні УВК.
15.11.2019 Фотафакт: У Бярозаўскім раёне псуюцца плакаты незалежнага кандыдата
У Бярозаўскім раёне наўмысна псуюцца перадвыбарчыя каляровыя плакаты кандыдата ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянціна Лазарэнкава, зробленыя за ўласныя грошы кандыдата, перадае "Радыё Рацыя".
15.11.2019 Рух “За Свабоду”: на акрузе Юрыя Губарэвіча ў Мінску адбываецца дзіч!
У старшыняў выбарчых участкаў па Мінскай-Усходняй выбарчай акрузе №107, падобна, здаюць нервы.