Навіны на тэму: выбары-2019
17.11.2019 Начныя метамарфозы на выбарчым участку ў Калінкавічах
Пасля таго, як ноччу на зачыненым выбарчым участку ў Гародні сам сабой перакуліўся сцяг, а ў Берасці на замкнёным участку свяціліся сілуэты невядомых людзей, цуд здарыўся і ў Калінкавічах.
17.11.2019 Удзел у датэрміновым галасаванні: шукаем абсалютны рэкорд
16 лістапада ў Беларусі на парламнцкіх выбарах завяршылася датэрміновае галасаванне. Усяго за 5 дзён бюлетэні для галасавання атрымалі 35,77% выбаршчыкаў ад уключаных у спісы грамадзян.
16.11.2019 Галерэя парушэнняў на мінскім выбарчым участку
Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” працягвае сачыць за мінскім выбарчым участкам №390. Менавіта адтуль мы атрымліваем больш за ўсё інфармацыі пра парушэнні выбарчага заканадаўства. Што гэта за парушэнні?
16.11.2019 “Лісток-падказка”, загоны і завышаная яўка – назіранне за выбарамі ў Віцебскім рэгіёне
На участку №3 па Полацкай-Сельскай акрузе №28 у кабіне для галасавання вісіць “лісток-падказка”, як трэба галасаваць: птушачка стаіць якраз у тым квадраце, дзе ў бюлетэні будзе імя праўладнага кандыдата.
16.11.2019 “А гэтую бумажку куды?” - так галасуюць студэнты
Доўгатэрміновы назіральнік Барыс Бухель, які назірае за датэрміновым галасаваннем на выбарчым участку №59 Магілёўскай-Прамысловай акругі №87 адзначае, што многія студэнты ўвогуле не разумеюць, што рабіць з бюлетэнем і куды яго пасля галасавання падзець.
16.11.2019 За дзень да выбараў вынесена папярэджанне апазіцыйнаму кандыдату
Акруговая камісія па Мінскай-Заходняй выбарчай акрузе №102 16 лістапада вынесла папярэджанне апазіцыйнаму кандыдату Паўлу Драгілеву. Ён балатуецца ад партыі БСДП Грамада.
16.11.2019 Назіральнік: у камісіях працуюць непрафесіяналы
Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Алег Мацкевіч паведаміў, што ў Барысаве на ўчастку №24 у пратаколе па выніках чацвёртага дня датэрміновага галасавання камісія пазначыла колькасць выданых бюлетэняў — 526.
16.11.2019 "Гарачыя тэлефоны” БАЖ у сувязі з выбарамі
"Беларуская асацыяцыя журналістаў" ўсім незалежным журналістам на час выбараў прыгадвае тэлефоны, на якія можна звяртацца падчас пазаштатных сітуацый.
16.11.2019 Сакратар участковай камісіі зачыніліся са скрыняй для галасавання ў сваім кабінеце. Выклікалі міліцыю
На 22-м выбарчым участку ў Бабруйску 14-га лістапада падчас абедзеннага перапынку сакратар Юлія Фурман зачыніліся з скрыняй для галасавання ў сваім кабінеце.
16.11.2019 Апошні дзень датэрміновага галасавання. "Загоны" працягваюцца
Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягвае збіраць інфармацыю пра прымус студэнтаў і работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў да датэрміновага галасавання.
16.11.2019 Мінск. Пэкс-фэкс, яўка, расці!
Кароткатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, які акрэдытаваны на выбарчым участку 570 па Мінскай-Усходняй акрузе №107, на працягу трох дзён датэрміновага галасавання фіксаваў разам з калегам кожнага выбаршчыка. Але...
16.11.2019 Новая форма справаздачнасці? Выбаршчыкі патрабуюць даведкі аб датэрміновым галасаванні
Выбаршчыкі па ўсёй Беларусі працягваюць прасіць у выбарчых камісій даведкі аб датэрміновым галасаванні.
16.11.2019 Назіральнікаў працягваюць выдаляць з выбарчых участкаў
Па Мінскай-Усходняй выбарчай акрузе №107 15 лістапада былі выдаленыя з участка для галасавання №576 назіральніца ад Руху “За Свабоду” Галіна Лагацкая (звярнула ўвагу старшыні камісіі на няправільны пратакол), а з участку №567 – Алеся Цюленева
16.11.2019 Сёння. 12-00. Прэс-канферэнцыя па выніках маніторынгу парламенцкіх выбараў
Прэс-канферэнцыя грамадскай кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па выніках маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адбудзецца ў Мінску 18 лістапада.
16.11.2019 Алесь Бяляцкі пра выбары ў Беларусі: Як у Маскве, у нас немагчыма
Чаму, нягледзячы на татальны кантроль выбарчага працэсу рэжымам Лукашэнкі, беларуская апазіцыя лічыць важным ўдзельнічаць у загадзя несумленнай кампаніі, у інтэрв'ю Рускай службе RFI (Радыё Франс Інтэрнасьёналь) распавёў старшыня беларускага праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі.