Навіны на тэму: выбары-2016

Кандыдат -- дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў парушаў выбарчае заканадаўства. Камісія вынесла папярэджанне

10.09.2016 Кандыдат -- дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў парушаў выбарчае заканадаўства. Камісія вынесла папярэджанне

Акруговая выбарчая камісія Асіповіцкай выбарчай акругі №89 вынесла папярэджанне кандыдату ў дэпутаты, дзеючаму дэпутату Палаты прадстаўнікоў па гэтай жа акрузе Мікалаю Калтунову.

Участковая камісія ў Крычаве спачатку дазволіла, а потым забараніла фатаграфаваць назіральніку

10.09.2016 Участковая камісія ў Крычаве спачатку дазволіла, а потым забараніла фатаграфаваць назіральніку

Участковая камісія Сожавага ўчастка №33 у Крычаве спачатку дазволіла, а на наступны дзень забараніла назіральніку ад БХК, рэдактару крычаўскай газеты «Вольны горад» Сяргею Няроўнаму фатаграфаваць на выбарчым участку.

Назіральнікі Салігорска і Слуцка абвяргаюць інфармацыю пра стварэнне безбер'ернага асяродку для выбаршчыкаў

10.09.2016 Назіральнікі Салігорска і Слуцка абвяргаюць інфармацыю пра стварэнне безбер'ернага асяродку для выбаршчыкаў

Дзяржаўныя СМІ рэгіёна заявілі пра наяўнасць камфортных умоваў для ўдзелу ў датэрміновым галасаванні людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Незалежныя назіральнікі гэтую інфармацыю катэгарычна абвяргаюць.

Ірына Яскевіч: “На месцы майго пікета школа праводзіла свята на карысць іншага кандыдата”

10.09.2016 Ірына Яскевіч: “На месцы майго пікета школа праводзіла свята на карысць іншага кандыдата”

Непрадказальна скончылася памкненне віцебскай кандыдаткі ад АГП зладзіць агітацыйны пікет у замоўлены загадзя час. На агітацыйнай пляцоўцы яна ўбачыла ўдзельнікаў імпрэзы, арганізаванай бліжэйшай школай.

Назіральнікі са Слуцка і Салігорска крытыкуюць ход датэрміновага галасавання

10.09.2016 Назіральнікі са Слуцка і Салігорска крытыкуюць ход датэрміновага галасавання

З кожным днём датэрміновага галасавання колькасць крытычных заўваг у незалежных назіральнікаў па Слуцкай выбарчай акрузе №67 і Салігорскай выбарчай акрузе №68 толькі расце.

Бабруйск: умовы назірання за галасаваннем -- няпростыя

10.09.2016 Бабруйск: умовы назірання за галасаваннем -- няпростыя

У школе №20 Бабруйску размешчаны два выбарчыя ўчасткі - №35 і №36. Галіна Смірнова, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Алега Жалнова кажа, што для назіральнікаў тут няма ніякіх умоў.

Мінінфармацыі прызнала няправільным паведамленне ў газеце «Веснік Магілёва» аб фармаванні ўчастковых камісій

10.09.2016 Мінінфармацыі прызнала няправільным паведамленне ў газеце «Веснік Магілёва» аб фармаванні ўчастковых камісій

Выконваючы абавязкі галоўнага рэдактара і адказны сакратар газеты «Веснік Магілёва» прызнаны вінаватымі ў парушэннях пры выпуску нумара, дзе змешчана інфармацыя аб фармаванні ўчастковых камісій.

Аналітычная справаздача па выніках назірання за чацвёртым днём датэрміновага галасавання

09.09.2016 Аналітычная справаздача па выніках назірання за чацвёртым днём датэрміновага галасавання

Па дадзеных назіральнікаў кампаніі, атрыманых са 182 выбарчых участкаў, колькасць прагаласаваўшых за чацвёрты дзень датэрміновага галасавання склала 18 572 чалавекі, а паводле пратаколаў УВК 21 276 чалавек. Розніца складае 2 704 чалавекі, альбо 12,7%.

У Брэсце назіральнікі фіксуюць наяўнасць агітацыйных матэрыялаў непасрэдна на выбарчых участках

09.09.2016 У Брэсце назіральнікі фіксуюць наяўнасць агітацыйных матэрыялаў непасрэдна на выбарчых участках

Перадвыбарчы плакат у падтрымку кандыдата ў дэпутаты Анатоля Дашко, які працуе галоўным лекарам Брэсцкага радзільнага дому, непасрэдна ў памяшканні, дзе ідзе датэрміновае галасаванне, вывесіў старшыня выбаркаму.

На выбары – за дэгустацыяй і зніжкамі!

09.09.2016 На выбары – за дэгустацыяй і зніжкамі!

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь просіць неадкладна давесці інструкцыю “Аб арганізацыі абслуговання выбаршчыкаў” да ўсіх зацікаўленных.

Назіральнік накіраваў заяву пра недапушчальнасць прымусу студэнтаў да галасавання

09.09.2016 Назіральнік накіраваў заяву пра недапушчальнасць прымусу студэнтаў да галасавання

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” накіраваў заяву ў акруговую выбарчую камісію №98 па г. Мінску аб парушэнні арт. 5 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Бабруйск: прыпіскі ў пратаколах камісіі тлумачаць "тэхнічнымі памылкамі"

09.09.2016 Бабруйск: прыпіскі ў пратаколах камісіі тлумачаць "тэхнічнымі памылкамі"

Незалежныя назіральнікі заяўляюць пра вялікія лічбы, якія сябры камісіі "дамалёўваюць" у выніковых пратаколах. Некалькі назіральнікаў падалі з гэтай нагоды скаргі старшыням участковых камісій, і ўжо атрымалі выбачэнні і тлумачэнні.

У Жодзіне абодвум кандыдатам вынесены папярэджанні

09.09.2016 У Жодзіне абодвум кандыдатам вынесены папярэджанні

Акруговая камісія Жодзінскай выбарчай акругі №64 на сваім паседжанні 8 верасня вынесла папярэджанні абодвум кандыдатам у дэпутаты -- Дзмітрыю Заблоцкаму (ААТ “БелАЗ) і Аляксандру Гурыненку (ААТ “Світанак”).

Глуск: сяброў камісіі не навучылі, як правільна запаўняць пратаколы падчас датэрміновага галасавання

09.09.2016 Глуск: сяброў камісіі не навучылі, як правільна запаўняць пратаколы падчас датэрміновага галасавання

Назіральнік БХК на Глускам выбарчым участку №2 Ігар Кірын вымушаны падказваць участковай выбарчай камісіі, як правільна запаўняць пратаколы датэрміновага галасавання.

Светлагорск: лічбы прагаласаваўшых па дадзеных камісіі і назіральнікаў істотна адрозніваюцца

08.09.2016 Светлагорск: лічбы прагаласаваўшых па дадзеных камісіі і назіральнікаў істотна адрозніваюцца

Адзін з кандыдатаў у дэпутаты па Светлагорскай акрузе, сябра партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Дайнека сёння накіраваў скаргу ў акруговую камісію з нагоды разыходжання дадзеных участковай камісіі і назіральнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства