Навіны на тэму: выбары-2016
11.09.2016 На участках у Гомелі, дзе не было назіральнікаў – найвышэйшая яўка на датэрміновым галасаванні
Пры прысутнасці назіральнікаў на ўчастку №32 яўка была 24-25 чалавек (у аўторак і сераду). А ў чацвер, калі назіральнік не прысутнічаў на ўчастку, а толькі прыйшоў вечарам, то ў пратаколе ўбачыў ужо трохзначныя лічбы.
11.09.2016 Пра беларускія выбары на "Дажджы": "Гэта была спецаперацыя"
Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч у эфіры расійскага незалежнага тэлеканала "Дождж" распавёў пра парушэнні на парламенцкіх выбарах, якія праходзяць 11 верасня ў Беларусі.
11.09.2016 Выбаркамы Салігоршчыны і Случчыны: парадак падліку галасоў не прадугледжвае дэманстрацыю і агалошванне адзнак у бюлетэнях
Участковыя выбаркамы Салігоршчыны і Случчыны не задаволілі просьбы незалежных назіральнікаў аб усталяванні выразнай працэдуры падліку галасоў з магчымасцю бачыць волявыяўленне грамадзян у кожным выбарчым бюлетэні.
11.09.2016 Бабруйск: фіксуецца вялікая колькасць галасуючых па месцы жыхарства
"Сябры камісіі на хаду складалі дадатковыя спісы, якія нават не падпісваліся старшынём камісіі. Наогул, дзіўная сітуацыя атрымалася, на ўчастку прагаласавалі 117 чалавек, па месцы жыхарства - 200".
11.09.2016 Бяроза: назіральніцу ў бальніцы далей медсястрынскага паста не пусцілі
У выніку назіральніцы не далі магчымасці сачыць за галасаваннем нават з калідора. Па словах Саковіча, каб “не турбаваць хворых”.
11.09.2016 Ці ўсе пацыенты 10 бальніцы ў стане і хочуць галасаваць?
На закрытым участку №60 па Аўтазаводскай акрузе №92 у 10 гарадской клінічнай бальніцы Мінска яўка выбаршчыкаў склала 100%.
11.09.2016 ЦВК таемна прыняла пастанову аб змяншэнні колькасці назіральнікаў пры выбаркамах
Напярэдадні асноўнага дня галасавання ЦВК змяніла парадак накіравання ў выбаркамы назіральнікаў, дазволіўшы прысутнасць толькі адной даверанай асобы кандыдата на ўчастку. Назіральнікі расцэньваюць гэта як палітычны крок, скіраваны на зніжэнне празрыстасці падліку галасоў.
11.09.2016 У Гродне на некалькіх участках назіральнікам адмовілі ў магчымасці прысутнічаць на выязным галасаванні
У Гродне на некалькіх выбарчых участках Гродзенскай-Ленінскай выбарчай акругі №52 участковыя камісіі адмовілі назіральнікам у праве назіраць за працэсам галасавання дома ў тых выбаршчыкаў, якія падалі адпаведныя заявы.
11.09.2016 Правакацыя супраць незалежных назіральнікаў
Давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Аксаны Гайдук абвінаваціў назіральніцу ў тым, што яна паставіла яму падножку.
11.09.2016 Фінальная справаздача па выніках назірання за датэрміновым галасаваннем
Практыка правядзення датэрміновага галасавання застаецца адной з сістэмных праблем выбарчага працэсу і стварае шырокія магчымасці для выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу і іншых маніпуляцый. У сувязі з гэтым рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ ў частцы зменаў працэдур датэрміновага галасавання застаюцца актуальнымі.
11.09.2016 Міліцыя спрабуе трапіць у кватэру назіральніка Артура Фінькевіча
У кватэру назіральніка Артура Фінькевіча, які таксама з’яўляецца даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Віктара Янчурэвіча, міліцыянты звоняць і грукаюць у дзверы ад сёмай раніцы, паведамляе Еўрарадыё.
10.09.2016 Гродна: камісія адмовілася прымаць скаргу выбаршчыцы на адсутнасць безбарьернага доступу на ўчастак
На ўчастак прыйшла маладая маці з двума малымі дзецьмі. Уваход у будынак не абсталяваны адмысловым пандусам, які дазваляў бы заязджаць людзям з дзіцячымі вазкамі, а таксама людзям з абмежаванай магчымасцю перасоўвання, якія карыстаюцца вазком.
10.09.2016 Выніковая справаздача па назіранні за перадвыбарчай агітацыяй
Не былі забяспечаныя роўныя правы кандыдатаў; лепшыя ўмовы для агітацыі створаныя для кандыдатаў ад улады: на іх карысць актыўна выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс, былі задзейнічаныя электронныя і друкаваныя СМІ.
10.09.2016 Назіральніцу выкінулі з участку за дзесяць хвілін да закрыцця
Назіральніцу кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” выдалілі з ўчастку за дзесяць хвілін да сканчэння працы камісіі.
10.09.2016 У Полацку назіральніка ад БХК пазбавілі акрэдытацыі з-за скаргі адносна выдачы бюлетэня грамадзянцы Расіі
Назіральнік ад БХК Юрый Бельскі падаў у камісію скаргу на тое, што жыхарцы Полацка выдалі бюлетэнь для галасавання, хаця яна не з’яўляецца грамадзянкай Беларусі і не мае віду на жыхарства.