Навіны на тэму: выбары-2016

БДПЧ запрашае на поствыбарную прэс-канферэнцыю ў Вільні

12.09.2016 БДПЧ запрашае на поствыбарную прэс-канферэнцыю ў Вільні

13 верасня ў Беларускім доме правоў чалавека ў Вільні адбудзецца прэс-канферэнцыя па выніках парламенцкіх выбараў з удзелам кампаній "Праваабаронцы за свабодныя выбары", "Права выбару-2016" і Electby.

Выніковая справаздача па назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 6-га склікання

12.09.2016 Выніковая справаздача па назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 6-га склікання

Назіранне ажыццяўлялася актывістамі РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Бабруйск: сябры камісіі "намалявалі" патрэбную лічбу

12.09.2016 Бабруйск: сябры камісіі "намалявалі" патрэбную лічбу

"Мы прыйшлі да высновы, што не патрэбныя нават укіды. Сябры камісіі проста кажуць лічбы, а колькі бюлетэняў на стале -- гэта зусім не істотна", - адзначыў незалежны назіральнік.

Кандыдат у дэпутаты па Светлагорскай акрузе Юрый Ляшэнка не здолеў трапіць на ўчасткі з-за адсутнасці безбар’ернага асяродку

12.09.2016 Кандыдат у дэпутаты па Светлагорскай акрузе Юрый Ляшэнка не здолеў трапіць на ўчасткі з-за адсутнасці безбар’ернага асяродку

"Я вырашыў сам паглядзець, як ідзе праца. Але як пачаў ездзіць па ўчастках, то на многія не здолеў проста фізічна трапіць з-за адсутнасці безбар’ернага асяродку», - адзначыў кандыдат у дэпутаты.

Рыгор Кастусёў накіраваў скаргу ў ЦВК

12.09.2016 Рыгор Кастусёў накіраваў скаргу ў ЦВК

Практычна па ўсёй выбарчай акрузе пры правядзенні выязднога галасавання, асабліва ў аддаленых весках, назіраліся шматлікія факты фальсіфікацыі правядзення працэдуры галасавання.

Глуск: пры падліку назіральнікі з 10 метраў бачылі толькі спіны сябраў камісіі

12.09.2016 Глуск: пры падліку назіральнікі з 10 метраў бачылі толькі спіны сябраў камісіі

На Глускім выбарчым участку №2 пры падліку бюлетэняў назіральнікі маглі бачыць толькі спіны членаў камісіі. Участковая камісія цалкам праігнаравала рэкамендацыі Цэнтрвыбаркама.

Запрашаем на прэс-канферэнцыю па выніках маніторынгу парламенцкіх выбараў

12.09.2016 Запрашаем на прэс-канферэнцыю па выніках маніторынгу парламенцкіх выбараў

Прэс-канферэнцыя кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” адбудзецца 12 верасня ў канферэнц-залi гатэля “Манастырскі” (вул. Кірылы і Мефодзія, 6). Пачатак у 10:30.

5 былых дэпутатаў, 4 намеснікі і 8 кіраўнікоў, пасол, спявачка і апазіцыянерка ў парламенце ад Мінску

12.09.2016 5 былых дэпутатаў, 4 намеснікі і 8 кіраўнікоў, пасол, спявачка і апазіцыянерка ў парламенце ад Мінску

11 верасня ў 20.00 скончылася галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Пяць гадзінаў было дастаткова для выбарчых камісій, каб папярэдне падлічыць, хто зойме дэпутацкае крэсла на бліжэйшыя чатыры гады ад гораду Мінску.

Слуцк і Салігорск: падлік галасоў у найгоршых традыцыях беларускіх "выбараў"

12.09.2016 Слуцк і Салігорск: падлік галасоў у найгоршых традыцыях беларускіх "выбараў"

Усе незалежныя назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Салігорскай гарадской выбарчай акругі №68 і Слуцкай выбарчай акругі №67 кажуць пра немагчымасць рэальна пракантраляваць падлік галасоў.

На адным з участкаў у Гомелі ў дзень выбараў перамог «Супраць усіх»

11.09.2016 На адным з участкаў у Гомелі ў дзень выбараў перамог «Супраць усіх»

За кандыдата ад ўлады Віталя Шылава у дзень выбараў былі аддадзены 129 галасоў, а «супраць усіх» - 131 голас. Разам з дадзенымі па датэрміновым галасаванні і па месцы жыхарства ў цэлым Віталь Шылаў атрымаў 425 галасоў, а «супраць усіх» - 290.

Шклоў: Рыгор Кастусёў патрабуе адмяніць вынікі галасавання на акрузе

11.09.2016 Шклоў: Рыгор Кастусёў патрабуе адмяніць вынікі галасавання на акрузе

Рыгор Кастусёў ужо пасля сканчэння галасавання спрабуе падаць скаргу ў акруговую камісію Шклоўскай выбарчай акругі №90, аднак члены камісіі адмаўляюцца яе прымаць.

Месцазнаходжанне затрыманага назіральніка Пятра Маркелава дагэтуль невядомае

11.09.2016 Месцазнаходжанне затрыманага назіральніка Пятра Маркелава дагэтуль невядомае

У РУУС Фрунзенскага раёна Мінска паведамілі, што каля 21 гадзіны назіральніка адпусцілі пасля апытання. Аднак дагэтуль сувязі з Пятром Маркелавым няма, паведамляюць сябры Руху За свабоду.

Назіральнікі ў Гомелі і Калінкавічах не маглі сачыць за падлікам галасоў

11.09.2016 Назіральнікі ў Гомелі і Калінкавічах не маглі сачыць за падлікам галасоў

На участку №2 (Калінкавічы, Калінкавіцкая акруга) назіральнік Дзяніс Рабянок не мог рэальна бачыць падлік галасоў. «Зноў забаранілі падыходзіць да стала з бюлэтэнямі, сказалі — вам і так будзе бачна. І гэта — з адлегласці дзесяць метраў».

Алесь Бяляцкі назіраў за падлікам галасоў на 595-м участку

11.09.2016 Алесь Бяляцкі назіраў за падлікам галасоў на 595-м участку

Старшыня ПЦ “Вясна” канстатаваў "нулявую" празрыстасць працэдуры падліку галасоў. "Такое палажэньне. Ня мы прыдумалi гэта", - адказ старшыні камісіі на заўвагу назіральніка.

Студэнтаў-выбаршчыкаў уносілі ў спісы па месцы навучання, а не пражывання

11.09.2016 Студэнтаў-выбаршчыкаў уносілі ў спісы па месцы навучання, а не пражывання

На ўчастку №249 па выбарчай акрузе №98 у дні датэрміновага галасавання, што месціцца ў студэнцкай вёсцы, выбаршчыкаў размяркоўвалі не па месцы рэгістрацыі, а па месцы навучанні ва ўніверсітэтах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства