viasna on patreon

БАЖ патрабуе ад уладаў спыніць блакаванне сайтаў СМІ і ціск на прэсу

2020 2020-08-23T11:23:21+0300 2020-08-23T11:23:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baj-logo-1.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

БАЖ патрабуе разблакаваць сайты, спыніць ціск на прэсу, забяспечыць выпуск выданняў, паведамляе прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

У пятніцу ўвечары стала вядома, што Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ карыстальнікаў Беларусі да вялікага шэрагу сайтаў медыя і палітычных рухаў. Сярод самых вядомых "Радыё Свабода", тэлеканал "Белсат", "Еўрарадыё", газета «Салідарнасць», Udf.by, The Village, By.tribuna.com, Віцебскі кур'ер, Народныя навіны Віцебска, Masheka.by, сайт закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна", - гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Таксама з 9 жніўня і па цяперашні час адсутнічае доступ да сайта ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Журналісцкай арганізацыі, члену міжнароднай і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў.

У пятніцу пад падставай выхаду з ладу друкаванага станка дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку» сарвала выпуск чарговых нумароў газет «Народная Воля» і «Камсамольская праўда ў Беларусі». У выпадку з "Камсамолкай" гэта ўжо трэці выпадак зрыву выхаду газеты.

ГА " Беларуская асацыяцыя журналістаў»:

- звязвае блакаванне інтэрнэт-рэсурсаў і зрыў выхаду друкаваных выданняў са спробай уладаў блакаваць інфармацыю аб поствыбарных пратэстах у краіне і жорсткім гвалце супраць іх удзельнікаў;

- лічыць такія дзеянні ўскоснай цэнзурай і перашкодай законнай дзейнасці медыя ў Беларусі;

- заяўляе, што ў выніку гэтых дзеянняў не толькі парушаюцца правы журналістаў і СМІ, але і абмяжоўваецца канстытуцыйнае права грамадзян краіны на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі;

- патрабуе ад уладаў краіны неадкладна спыніць ціск на прэсу, забяспечыць бесперабойны выпуск друкаваных выданняў, разблакаваць доступ да заблакаваных сайтаў;

- заклікае беларускія і міжнародныя арганізацыі падтрымаць гэтую заяву.

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў»,  22 жніўня 2020 года

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства