viasna on patreon

Беларускія праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення палітвязня Андрэя Новікава

2020 2020-06-15T15:24:00+0300 2022-05-10T22:06:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/novikau_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Новікаў у судзе. Фота Радыё Рацыя

Андрэй Новікаў у судзе. Фота Радыё Рацыя

У сувязі з прад’яўленнем 12 чэрвеня 2020 года абвінавачвання  па ч.1 арт. 342 КК (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і якія спалучаны з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства) затрыманаму 6 чэрвеня ў вёсцы Прусы Андрэю Новікаву мы, прадстаўнікі праваабрончай супольнасці Баларусі, яшчэ раз падцвярджаючы сваю пазіцыю, выкладзеную  ў раней прыняты заявах ад першага, дзевятага   і адзінаццатага чэрвеня гэтага году, заяўляем аб прызнанні Андрэя Новікава палітвязнем, патрабуем ягонага недакладнага вызвалення і спынення распачатага ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу.

Андрэй Новікаў – валанцёр ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Ён грамадзянін Расіі, але ўжо шмат гадоў жыве ў Беларусі. У яго ёсць жонка і двое непаўнагадовых дзяцей.

Новікава затрымалі 6 чэрвеня ў вёсцы Прусы за ўдзел у пікеце па зборы подпісаў, які прыраўнялі да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Затрымалівала Новікава цэлая група супрацоўнікаў міліцыі. Спачатку яго адвезлі ў Паставы, каб скласці пратакол па арт. 23.34 КаАП. А затым стала вядома, што яго перавезлі ў Мінск у ізалятар часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна.

У аўторак 9 чэрвеня ў доме Новікава ў Прусах прайшоў вобшук.

Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь

Крымінальны пераслед Сяргея Ціханоўскага, Дзмітрыя Фурманава, Вяргілія Ушака, Аляксандра Арановіча, Васіля Баброўскага, Арцема Сакава ды Уладзіміра Навуміка з’яўляецца палітычна матываваным, а самі пералічаныя асобы - палітычнымі зняволенымі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства