viasna on patreon

Прайдзі анлайн-курс пра падыход, заснаваны на правах чалавека

2019 2019-06-17T13:35:24+0300 2019-06-24T13:15:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hrba-russia-new.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дацкі інстытут па правах чалавека абнавіў бясплатны анлайн-курс “Уводзіны ў падыход, заснаваны на правах чалавека” і запрашае ўсіх жадаючых прайсці яго.

Курс займае каля двух гадзін і складаецца з шасці раздзелаў. Ён прызначаны для мэнэджэраў праектаў, спецыялістаў па працы з уразлівымі групамі і ў галіне правоў чалавека, журналістаў. Курс даступны на рускай, ангельскай і арабскай мовах.

Падыход, заснаваны на правах чалавека (human rights based approach), грунтуецца на 3 ключавых пазіцыях:

  • улік уразлівых і малапрыкметных груп сярод мэтавай аўдыторыі (МА) / недапушчэнне дыскрымінацыі сярод МА;
  • забеспячэнне кліенцкага ўдзелу - інклюзія;
  • улік правоў чалавека ўнутры вырашаемай праблемы / вызначэнне носбітаў правоў і абавязкаў.

Анлайн-курс даступны па спасылцы.

Таксама спецыялісты Беларускага Хельсінкскага камітэту аказваюць дапамогу з ужываннем human rights based approach на практыцы. Па запыце спецыялісты могуць зрабіць аўдыт ужо запушчаных / рэалізаваных праектаў.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства