Непаўнагадоваму актывісту вынеслі папярэджанне за ўдзел у Чарнобыльскім шляху
Непаўнагадоваму актывісту Іларыёну Трусаву на Камісіі па справах непаўнагадовых Маскоўскага раёна г. Мінска (КСН) выпісалі папярэджанне за ўдзел у Чарнобыльскім шляху, які прайшоў у Мінску ў пятніцу 26 красавіка.
Таксама згодна пастанове КСН з ім праведзена прафілактычная гутарка аб недапушчальнасці вядзення супрацьпраўнага дзеяння.
Нагадаем, Іларыёна Трусава разам з іншымі актывістамі “Маладога фронта” затрымалі 27 красавіка ў Лагойску. Дзяніса Урбановіча, Івана Мірончыка, Віталя Трыгубава, Арцёма Кляпца даставілі ў розныя аддзяленні міліцыі ў Менску, дзе склалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23 34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Непаўнагодавага Іларыёна Трусава даставілі ў Камісію па справах непаўналетніх і пазней перадалі бацькам.
Сустаршыні ствараемай партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вользе Кавальковай паведамілі ў міліцыі, што пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле арт. 23.34 КаАП былі складзены на ўсіх удзельнікаў ЧШ-2019.