viasna on patreon

Рэха дня Волі-2019: на заяўнікаў склалі пратаколы

2019 2019-04-19T07:50:19+0300 2019-04-19T07:50:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dv-2019-11-gubar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрась Губарэвіч на Дні Волі ў Кіеўскім скверы Мінска. Фота: ПЦ "Вясна".

Юрась Губарэвіч на Дні Волі ў Кіеўскім скверы Мінска. Фота: ПЦ "Вясна".

Заяўнікі мітынгу і канцэрту 24 сакавіка ў Мінску Юрась Губарэвіч, Вольга Кавалькова, Ігар Барысаў і Мікалай Казлоў паведамілі ўчора ў сацыяльных сетках, што атрымалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 ч 2 (Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства).

Напрыклад Вольга Кавалькова пакінула ў фэйсбуку допіс наступнага зместу:

“Вось і адказ на нашу прэтэнзію да ГУУС Мінгарвыканкама аб адмове аплачваць няякасна аказаныя паслугі міліцыі пры правядзенні святкавання # БНР101 ў Кіеўскім скверы ў Мінску. Пакуль мы спрабуем вырашыць пытанне ў прававым полі ў рамках грамадзянскага заканадаўства, міліцыя вырашыла аказваць ціск і склала на ўсіх арганізатараў пратаколы і адправіла іх па пошце простым лістом. Абвінавачваюць у правапарушэнні, прадугледжаным ч.2 арт. 23.34 КоАП (штраф ад 500 да 1000 рублёў з кожнага з 4 арганізатараў ці адміністрацыйны арышт), што выявілася ў неаплаце на працягу 10 дзён паслуг па ахове грамадскага парадку”.

Старшыня Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч у сваю чаргу адзначае, што “у віну ставяць адсутнасць аплаты за паслугі міліцыі па выцячэнні 10 дзённага тэрміну пасля правядзення мерапрыемства. Пры тым, што пытанне з аплатай у гэты момант мы спрабуем вырашыць у рамках грамадзянскага кодэксу, накіраваўшы ў УУС прэтэнзію на парушэнне дамовы і неякасна аказаныя паслугі. Атрымліваецца, што калі міліцыі вельмі хочацца, то грошы яна возьме любым спосабам, нават з адсоткамі».

Нагадаем, што заяўнікі акцыі ў Кіеўскім скверы адмовіліся аплачваць паслугі міліцыі, бо акрамя сумнеўнасці такіх пабораў з пункту гледжання Канстытуцыі, ёсць пытанні да выканання міліцыяй сваіх абавязкаў падчас акцыі. 

Як гэта было: Дзень Волі ў Мінску

У Мінску ў Кіеўскім скверы 24 сакавіка адбыўся санкцыянаваны ўладамі мітынг-канцэрт, прымеркаваны да 101-годдзя са дня абвяшчэння незалежнасці БНР.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства