viasna on patreon

Гарадзенскія сілавікі ўз’еліся на хворага Мікалая Саляніка

2018 2018-11-27T08:12:59+0300 2018-11-27T08:13:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salianik-syd-2018-11-26.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Салянік. Фота: "Гарадзенская Вясна".

Мікалай Салянік. Фота: "Гарадзенская Вясна".

Яго судзілі за святочны перформанс 7 лістапада, калі Салянік разам з іншым грамадскім актывістам Аляксандрам Лаўрэнцьевым выйшлі на плошчу Леніна з плакатам "Долой самодержавие!". Абодва былі затрыманыя. Тады на актывістаў былі складзены пратаколы пра нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Лаўрэнцьеў правёў больш сутак у ІЧУ і пазней быў пакараны суддзём Русланам Гурыным да 30 базавых велічынь штрафу. Мікалай Салянік доўгі час быў у шпіталі, паколькі мае сардэчнае захворванне.

Як паведамляе “Гарадзенская Вясна”, гэты суд павінен быў адбыцца яшчэ 22 лістапада, аднак тады Мікалай Салянік прыйшоў на паседжанне ў турэмнай паласатай робе з металёвым ашыйнікам і прыкутым ланцугом, на канцы якога была цяжкая калодка. Суддзя Руслан Гурын тады адмовіўся праводзіць паседжанне, не пусціў Саляніка ў судовую залю і перанёс разгляд на 26 лістапада.

Перфоманс Мікалая Саляніка. Фота:
Перфоманс Мікалая Саляніка. Фота: "Гарадзенская Вясна".

На гэты раз Мікалай Салянік прыйшоў у гарнітуры і пад гальштукам. Але і на гэты раз ён паламаў звыклы карны судовы спектакль.

На пачатку суддзя беспадстаўна пачаў выдаляць некаторых прысутных на працэсе. Пасля гэтага амаль усе прысутныя, якія прыйшлі падтрымаць Мікалая Саляніка, пакінулі залу. Гэта ж хацеў зрабіць і Салянік, але суддзя заявіў, што аштрафуе яго дадаткова за непавагу да суду. Мікалай Салянік застаўся, выступіў, а пасля на знак пратэсту закруціў сабе рот празрыстым скочам. Тады Руслан Гурын выдаліў Саляніка з залы. "Разгляд" справы працягнуўся без яго.

Выдаленыя з залы наісалі скаргі на дзеянні суддзі Гурына на имя старшыні суда Ленінскага раёну Наталлі Собалевай.

На працэсе быў прадстаўнік УУС Вадзім Налівайка. Сведкам выступаў Аляксандр Вінаградаў, адзін з тых міліцыянтаў, што затрымлівалі сілай Мікалая Саляніка. Іншы міліцыянт-сведка Аляксандр Чаплюк у суд не з'явіўся.

У выніку Руслан Гурын аштрафаваў Мікалая Саляніка па двух артыкулах КаАП - 23.4, частка 3 і 23.34 агулам на 35 базавых велічынь (30 за несанкцыянаваную акцыю і 5 за непадпарадкаванне патрабаванням міліцыі).

Толькі за два апошнія гады Мікалая Саляніка сем разоў затрымлівалі, каралі штрафамі і арыштам за грамадска-палітычную ў адміністрацыйным парадку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства