viasna on patreon

Міклаш Харасці: “Маштабныя рэпрэсіі — вынік парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі”

2018 2018-10-26T10:36:15+0300 2018-10-26T14:27:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/haraszti_wide_osce.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці. Фота: АБСЕ / Ільгар Гасанаў

Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці. Фота: АБСЕ / Ільгар Гасанаў

Рэпрэсіі супраць свабоды слова з'яўляюцца апошняй трывожнай падзеяй на фоне ўсё большага пагаршэння і ўціску на правы чалавека ў Беларусі. Пра гэта паведаміў  Міклаш Харасці у сваім выступе перад Генеральнай Асамблеяй ААН 25 кастрычніка.

Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці адзначыў “сумны лёс свабоды слова”, у прыватнасці, на ўзроўні заканадаўства, якое мае пакласці канец ананімнасці каментатараў анлайн медыя і прымусіць усе інтэрнэт-платформы атрымліваць дзяржаўную рэгістрацыю.

Сп. Харасці, чый шасцігадовы тэрмін знаходжання на пасадзе Спецдакладчыка падыходзіць да заканчэння, кажа, што парушэнні правоў чалавека, якія выклікалі міжнародную ўвагу, калі ён пачынаў сваю працу, па-ранейшаму пагаршаюцца ў важных галінах.

“Улічваючы немагчымасць поўнага кантролю кантэнту ў інтэрнэце, новыя правілы будуць прымяняцца адвольным, селектыўным і палітызаваным чынам, з мэтай запалохвання тых, хто выказвае крытычныя погляды і выкрывае парушэнні”, — сказаў ён.

“У той жа час, захоўваюцца ўсе ганебныя сістэмныя парушэнні, якія Савет па правах чалавека асудзіў пры заснаванні мандата ў 2012 годзе”, — сказаў Харасці, дадаўшы, што “ўкаранёная рэпрэсіўная прававая сістэма падмацоўваецца праз цыклічныя гвалтоўныя масавыя рэпрэсіі і частае зняволенне палітычных апанентаў па фіктыўных крымінальных абвінавачваннях, што выглядае як... усё новыя паўтарэнні адной і той жа сітуацыі”.

Сп. Харасці адзначыў, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, якая да гэтага часу ўжывае смяротнае пакаранне.

Прагрэсу ў Беларусі, паводле яго словаў, у цяперашні час перашкаджае адсутнасць палітычнай волі. Свой выступ ён завяршыў падзякай “адважным жанчынам і мужчынам, якія працягваюць патрабаваць павагі да сваіх асноўных правоў паводле Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, 70-годдзе прыняцця якой адзначаецца сёлета”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства