viasna on patreon

Чым даўжэй суд разглядае справу, тым меншы штраф? Дакумент

2018 2018-05-24T15:31:53+0300 2018-05-25T11:25:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smirnova-00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Галіна Смірнова, Бабруйск.

Галіна Смірнова, Бабруйск.

Лідарку бабруйскай ячэйкі Прафсаюза РЭП Галіну Смірнову 23 траўня аштрафавалі на дзве базавыя велічыні (49 рублёў) па арт. 23.4 КаАП Рэспублікі Беларусь (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). Гэта мінімальны памер штрафа, прадугледжаны артыкулам, але адміністрацыйны разгляд па гэтай справе расцягнуўся аж на пяць судовых працэсаў.

Нагадаем, што 23 сакавіка а 24 гадзіны ночы ў двары каля свайго пад'езда Галіна Смірнова была затрымана, а ў далейшым абвінавачана ў пераходзе вуліцы не па пешаходным пераходзе (ч. 1 арт. 18.23 КаАП), і ў непадпарадкаванні законнаму распараджэнню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў (арт. 23.4 КаАП). 

23 траўня судзя суда бабруйскага раёна і горада Бабруйска Алена Гармаш вынесла пастанову, згодна з якой Галіна Смірнова была аштрафавана па арт. 23.4 КаАП. Адзначым, што пастанова была вынесена ў апошні тэрмін прыцягнення актывісткі да адміністрацыйнай адказнасці ў 16 гадзін вечара. Бо лічыльнік уключаецца са дня здзяйснення правапарушэння, то бок з 23 сакавіка.

Факт абодвух правапарушэнняў Галіна Смірнова адмаўляе. Яна сцвярджае, што ў яе не было неабходнасці ў начны час пераходзіць дарогу па-за двара свайго дома ў кірунку да нежылых будынкаў па вуліцы Маскоўскай, 31 (што пазначана ў пастанове суда).

У пастанове суда асобным абзацам пазначана, што “яна мела намер паехаць у Мінск, каб 25.03.2015 г. прыняць удзел у масавых мерапрыемствых, прысвечаных святкаванню 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Свае намеры не хавала”. Не зразумела, якое дачыненне мае гэты факт да разгледзеннай судом справы, што суддзя Алена Гармаш вырашыла асобна пазначыць яго ў пастанове. Пры гэтым вядома, што такім мерапрыемствам з’яўляўся санкцыянаваны ўладамі канцэрт каля Опернага тэатра. Але пры гэтым суддзя не палічыла патрэбным, напрыклад, пазначыць у пастанове тое, што Галіна Смірнова пасля затрымання правяла ў ізалятары часовага ўтрымання двое сутак.

Трэба адзначыць, што з ізалятара 26 сакавіка Галіну Смірнову разам з затрыманай актывісткай Таісіяй Кабанчук павезлі ў суд бабруйскага раёна і горада Бабруйска. Аднак у канцылярыі ім паведамілі, што справы сышлі на дапрацоўку з-за памылак у пратаколе, і адпусцілі дадому.

Галіна Смірнова ўжо атрымала штраф у памеры адной базавай велічыні па арт. 18.23 КаАП па рашэнню капітана міліцыі Козырава. Актывістка абскарджвала рашэнне, але 21 траўня суддзя суда бабруйскага раёна і горада Бабруйска Марына Буглак пакінула рашэнне ДАІ без зменаў.

Але пры гэтым суд вырашыў, што віна Галіны Смірновай даказаная цалкам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства