viasna on patreon

Праваабаронца выступіў супраць незаконнага адабрання дзяцей у бацькоў

2018 2018-04-09T11:35:14+0300 2018-04-09T11:41:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kapucki_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Капуцкі

Алесь Капуцкі

Маладэчанскі праваабаронца Алесь Капуцкі накіраваў некаторым дэпутатам Палаты прадстаўнікоў зварот аб праверцы адпаведнасці нарматыўных актаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якія датычаць адабрання дзяцей у бацькоў.

У звароце, у прыватнасці, гаворыцца аб тым, што ў апошнія гады ў нашай краіне пачасціліся выпадкі адабрання ў бацькоў (аднаго з бацькоў) дзяцей па рашэнню пазасудовых органаў, і гэтаму спрыяе Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб сям’і і шлюбу, а таксама Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 ад 24.11.2006 г. “Аб дадатковых захадах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неспрыяльных сем’ях”.
Праваабаронца мяркуе, што дадзеныя нарматыўныя акты супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці, якую ратыфікавала наша краіна.

Так, ч.4 арт.32 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кажа: “Дзеці могуць быць аддзелены ад сваёй сям’і супраць волі бацькоў і іншых асоб, якія іх замяняюць, толькі на падставе рашэння суда, калі бацькі або іншыя асобы, якія іх замяняюць, не выконваюць сваіх абавязкаў”. Пра тое ж кажа і ч.1 арт.9 Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці: “Дзяржавы-ўдзельніцы забяспечваюць, каб дзіцё не разлучалася са сваімі бацькамі насуперак іх жаданню, за выключэннем выпадкаў, калі кампетэнтныя органы, згодна з судовым рашэннем, вызначаюць у адпаведнасці з прымяняльным законам і працэдурамі, калі такое разлучэнне неабходнае ў найлепшых інтарэсах дзіцяці”.

Як бачна, і Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і Канвенцыя ААН у якасці органа , які правамоцны прыняць рашэнне аб адабранні дзіцяці ў бацькоў, указваюць толькі на судовы орган, як адзіны орган, які мае адпаведныя паўнамоцтвы.

“Нормы аб надзяленне іншых дзяржаўных органаў, акрамя суда, паўнамоцтвамі прымаць рашэнні аб адабранні дзіцяці ў сям'і (аднаго з бацькоў), якія замацаваныя ў Кодэксе аб шлюбе і сям'і, і ў Дэкрэце №18, супярэчаць норме Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая суадносіцца з арт.9 Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці і з'яўляюцца юрыдычна нікчэмнымі” – указвае ў звароце Алесь Капуцкі.

Таму праваабаронца і просіць дэпутатаў ініцыяваць у Палаце прадстаўнікоў прыняцце звароту ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь аб праверцы на адпаведнасць вышэйпрыведзеных нарматыўнах актаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства