viasna on patreon

За “наведванне” барбершопа Дашкевіча і Пальчыса аштрафавалі на 30 базавых велічынь кожнага Дапоўнена

2018 2018-02-21T12:45:43+0300 2018-02-21T15:14:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barbershop_chekist.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Дашкевіч і заснавальнік барбершопа Ілля Мятліцкі. Фота TUT.by

Зміцер Дашкевіч і заснавальнік барбершопа Ілля Мятліцкі. Фота TUT.by

У судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска 21 лютага ў 11 гадзін адбыўся судовы працэс над Змітром Дашкевічам. Яго вінавацілі па арт. 17.1 КаАП “Дробнае хуліганства” за тое, што ён з Эдуардам Пальчысам і іншымі актывістамі 9 студзеня наведалі барбершоп “Чэкіст” і настойліва патрабавалі ад ўладальнікаў змяніць назву, а таксама мэблю ў цырульні.

Справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня. Сам Зміцер Дашкевіч у суд не з’явіўся. Сведкамі на судзе выступілі дырэктар барбершопа Ілля Мятліцкі і цырульнік Алег Кот, якія распавялі, што з-за інцыдэнта сышоў адзін з кліентаў, не скончыўшы паслугу, што цяпер іх установе сапсавалі рэпутацыю, што іх вельмі прасілі зняць зоркі ў інтэр’еры і настойліва рэкамендавалі змяніць назву і мэблю.

Суддзя запытала, чаму была абраная такая назва і ці звязана яна з палітыкай або гісторыяй? Сведкі адказалі, што ні з чым не звязана, а проста гучнае слова.

Пасля невялікага перапынку суддзя Вікторыя Шабуня вырашыла аштрафаваць Зміцера Дашкевіча на 30 базавых велічынь.

У 12.00 распачаўся суд над Эдуардам Пальчысам. Справу супраць яго разглядае суддзя Іван Касцян. Ён таксама прызнаў Эдуарда Пальчыса вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння і асудзіў да штрафу ў 30 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства