viasna on patreon

БАЖ і БХК звярнуліся ў Канстытуцыйны суд у справе пераследу журналістаў

2018 2018-01-30T08:39:16+0300 2018-01-30T09:28:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” накіравалі сумесны зварот у Канстытуцыйны суд Беларусі з просьбай выказацца адносна прававой нявызначанасці, у выніку якой журналістаў прыцягваюць да адказнасці па артыкуле 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У звароце падрабязна апісваюцца сітуацыі, калі беларускія суды накладаюць штрафы па артыкуле 22.9 КаАП (“Парушэнне заканадаўства аб СМІ”) на фізічных асобаў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.

У звароце адзначаецца, што артыкул 22.9 КаАП, а тым больш частка 2 дадзенага артыкула, прадугледжваюць адказнасць за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. Згодна з дзеючым законам “Аб СМІ”, выраб прадукцыі СМІ з’яўляецца выключна прэрагатывай юрыдычнай асобы (п. 20 арт. 1).

У сувязі з гэтым ГА “БАЖ” просіць Канстытуцыйны суд прыняць рашэнне, у якім сфармуляваць канкрэтным дзяржаўным органам Беларусі прапановы па ўнясенні адпаведных зменаў у заканадаўства у сферы СМІ.

— Мы ўвесь час звяртаем увагу на тое, што дзейнасць міліцыі і судоў у пераследзе журналістаў па арт. 22.9 КаАП не адпавядае закону “Аб СМІ". Таму мы просім Канстытуцыйны суд звярнуць увагу дзяржаўных органаў на супярэчнасці ў заканадаўстве і прапанаваць кампетэнтным органам скасаваць супярэчнасці, тым самым спыніць пераслед журналістаў, — гаворыць юрыст ГА “БАЖ” Алег Агееў.

БАЖ і БХК звярнуліся ў Канстытуцыйны суд у справе пераследу журналістаў

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства